Ладу́нка, ладу́нкі ’род патранташа ў кавалерыстаў’, ’сумка для пораху, шроту ў паляўнічых’, ’набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду’ (ТСБМ, Мядзв.), ’сумка’ (паўд.-усх., КЭС), ладу́нка, ладу́нык ’скрынка для пістонаў’ (Бяльк.). Ст.-бел. ладунокъ, ледунокъ, лядунокъ ’набой’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. ładunek, ładunek ’тс’. Форма жан. р. пад уплывам сумка, торба, скрынка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нва ’частка воза’ (тураў., Выг.), укр. ланва ’стальвага’, бук. ламба ’жалезнае прымацаванне стальвагі’, ст.-бел. ланей ’прут, які звязвае вось з валком’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. lanwa ’тс’ і інш. значэнні (гл. Карловіч. З, 63; МАГІІ, 2 (2), 15, Булыка, Лекс. зал., 120). якое паходзіць з с.-в.-ням. lanne ’ланцуг’, ням. дыял. lanen ’аглоблі, дышаль’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 461).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лап! ’пра мацанне, абмацванне’ (мсцісл., Нар. лекс.), смал. лап ’тс’, рус. ярасл. лап! (аб сабаку) ’скок!’, польск., в.-луж. łap!, чэш., усх.-славац. lap! ’хол’. Паводле семантыкі толькі мсцісл.-смал. арэал. Паўн.-слав. lapъ! суіснуе побач з дзеясл. lapati/lapiti (Слаўскі, 4, 464), бел. лапаць 1 (гл.). Згодна са Смаль–Стоцкім (Прымат., 22, 27, 37), — гэта анаматапеічнае аддзеяслоўнае ўтварэнне (са значэннем «рух — гук»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапасты1 ’вушы з аўчыны ў шапцы з суконным верхам’ (Кольб.) — відавочна, лопасты (лопасці) (?).

Лапа́сты2, лапастый сніг ’снег, які падае камякамі’ (Сіг.), кам. лапатый ’шырокі, шыракалісты’ (Сл. паўн.-зах.), укр. лапатий ’з вялікімі лапамі’, ’лапавідны’, ’вялікія камякі (снегу)’, ’вялікія плямы (матэрыял)’. Да лапах (гл.). Аб утварэнні прыметнікаў з суф. ‑ат‑ы ад назваў частак цела гл. Бел. гр. I, 200–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапту́ха ’пухір на целе’ (Касп.), рус. пск., цвяр., наўг., алан. ’высыпка на целе пры воспе, адры, вятранцы; воспа, адзёр’, ’воспіны на твары’. Бел.-рус. ізалекса. Параўн. яшчэ рус. наўг., пск., пенз., ёнаў., прэйл., тарт. латушка, латушка ’адзёр’, лапты ’чырвоныя плямы і пісягі на целе’ (Даль, Б. м.). Генетычна звязана з лапта, лапата < прасл. lapъta < балт. lap- (> літ. lapas, лат. lapa ’ліст’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапчы́вы ’прагны, прагавіты да яды, піцця’ (лун., Шатал.; лід., Сл. паўн.-зах.), ’зайздросны’ (Там жа), шальч. лахчывы ’прагны’, лапшывы ’тс’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 1), ’зайздросны’ (КЭС, лаг.). Зах.-укр. лапчивий, лапшивий ’лоўкі, рахманы, умелы’, рус. лапчивость ’разгубленасць’ адрозніваюцца сваёй семантыкай ад бел. лексемы, якая запазычана з польск. łapczywy ’хцівы, прагны, сквапны’ < łapczyć ’прагна хапаць’, ’прагнуць’ < выклічнік łap! laps! (Слаўскі, 4, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўрэа́т ’званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і г. д.’, ’асоба, удастоеная такога звання’ (ТСБМ). Паходзіць з лац. laureātus ’увенчаны лаўрам’ < laurea ’лаўр, перамога, слава’ < laureus ’лаўровы’ < laurus ’лаўр’ (Слаўскі, 5, 78 з літаратурай). У бел. мову лексема, відаць, трапіла з рус., дзе з XIX ст. лічыцца запазычаннем з франц. lauréat (КЭСРЯ, 235). Да лаўр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вягало, вягела ’мянтуз, мянёк’ (Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 16). Запазычанне з літ. vėgėlė̃ ’тс’ (параўн. таксама лат. vēdzele ’тс’). Гл. Лаўманэ, там жа (з дакладнай геаграфіяй пашырэння беларускага слова). Паходжанне літ. слова няяснае (гл. Фрэнкель, 1212; там і некаторыя меркаванні Эндзеліна). Вя́гело ў бел. гаворках таксама ’нехлямяжы чалавек’. Пра сувязь значэнняў ’нехлямяжы’ і ’мянтуз’ гл. у Лаўманэ, там жа, 16–17.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяту́х ’вятох’ (Бяльк.). Рус. дыял. ветух, вётух, ветух ’месяц; месяц у апошняй фазе’ (калуж., арханг. і інш., СРНГ). Як паказвае геаграфія, бел. слова можа быць і незалежным ад рус. форм. Верагодней усяго вятух — вынік дээтымалагізацыі, калі першаснае вятох стала ўспрымацца як вытворнае з дапамогай суф. ‑ох, які і замяніўся на больш прадуктыўны ‑ух. Адносна апошняга гл. Слаўскі, SP, 74–75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бало́нка1 ’прамавугольная клетка на матэрыі’ (Касп.), ’кратачка, квадрацік’ (Бяльк.: буду ў балонкі ткаць). Метафарычнае ўжыванне слова бало́нка ’(прамавугольнае) шкло ў акне’ (гл. бало́на1).

Бало́нка2 ’парода сабак’. Рус. боло́нка, укр. боло́нка. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Bologneser Hündlein, франц. bolonais ’балонскі з Балоньі’. Фасмер, 1, 189; Шанскі, 1, Б, 157. Бел. і ўкр. словы з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)