Кату́рхаць ’трэсці, калыхаць’ (Сцяшк. МГ, БРС). Няяснае слова. Магчыма, нейкае гібрыднае ўтварэнне. Параўн. рус.дыял.котура́ться ’куляцца’, котуря́ть ’штурхаць’. Першая частка катур‑хаць, можа, звязана з дзеясловам тыпу рус.котуря́ть, а другая трансфармавалася пад уплывам штурха́ць (інакш цяжка вытлумачыць з’яўленне элемента «х» у разглядаемым дзеяслове). Магчымы камбінацыі дзеяслова штурхаць з «прэфіксамі» ка‑, ко‑ і спрашчэннем кансанантнай групы шт > т (з якіх прычын?). Параўн. нарэшце існаванне «комплекса» котур‑ (прасл.*koturati): рус.дыял.котура́ться ’куляцца’, славен.kotúrati ’капіць’, серб.-харв.коту̀рати ’вярцець’, ’каціць’ (паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 209, дзеяслоўны інтэнсіў, утвораны ад *kotiti ’капіць’ «узмацняльным суфіксам» *‑ur‑a‑ti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-сі, часціца пры параўнальным злучніку чым: з грэцкой мукі лемешка лепей чим‑си с аржаной (Нас.), варыянт чим‑ся (там жа). Паводле Карскага (2–3, 491), паходзіць з указальнага займенніка *sь (гл. сей). Выказваюцца таксама меркаванні пра паходжанне аналагічных часціц у іншых славянскіх мовах з рэштак аптатыву дзеяслова *es‑ ‘быць’ (ESSJ SG, 2, 607) або з формы Д. скл. зваротнага займенніка *sę (Сабалеўскі, Slavia, 8, 485 і інш.), аднак для канкрэтных выпадкаў цяжка прыняць адназначнае рашэнне (агляд і абмеркаванне версій гл. у ESJSt, 13, 814). Варыянтнасць ‑сі/‑ся схіляе да думкі пра займеннікавае паходжанне форм. Гл. таксама -ся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казадо́й ’птушка Caprimulgus’ (БРС, ТСБМ). Нягледзячы на пашырэнне ў слав. мовах: укр.козодій, рус.козодой, польск.kozodój, чэш.kozodoj, славен.kozodòj, серб.-харв.ко̏зодој, балг.уст.козодой (лічыцца запазычаннем з рус. мовы), не з’яўляецца старажытным. Паходзіць з лац.caprimulgus ’птушка казадой’ і ’пастух, чалавек, які доіць коз’, capra ’каза’ і mulgere ’даіць’. Лац. слова адлюстроўвае старажытнае павер’е, што гэта птушка ўначы высмоктвае малако ў коз. Аб шляхах запазычання меркаваць цяжка; рус.козодойФасмер (2, 279) лічыў або кніжнай калькай праз ням.Ziegenmelker з лац., або непасрэдна з лац.caprimulgus. Бел. слова — з рус. або польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піва́нна ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum Ihapsifomie Schrad.’ (лельч., Бейл.). Узнікла, відаць, у выніку кантамінацыі лексем панна (ці півоня) і дзіванна ’тс’. Параўн. гродз.панна-дзіванна ’тс’ (Верас), другая частка якога дзіванна значна пашырана на слав. тэрыторыі: укр.дивина, дівенна, рус.дивана, дивина, дивизна, польск.dziewana, ст.-чэш. і чэш.divizna, вал.divizňa, паўд.-славац.devana, славен.devin, серб.-харв.дивизма. дивизна. дивина, балг.дивизма; першасную форму назвы ўстанавіць цяжка, таму этымолагі выводзяць яе з формаў накшталт: ад *divъ ’дзікі’ (бо расце на пустых “дзікіх” месцах), ці ад назваў багіні Дзевы (Дзівы) ці Дзіванны* якія не вельмі пераканаўчыя (Махэк, Jména, 209; Брукнер, 111).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сярто́ліцца ’быць у неспакоі, неспакойна пачувацца, сядзець’ (лаг., Гіл.), ’выконваць доўгую і цяжкую работу’ (ушац., Нар. лекс.). Словаўтваральны варыянт да сёртаць (гл.): *sьrtati > *sьrt‑olʼa > sьrt‑ol‑iti (sę), што да прасл.*sьrt‑ < і.-е.*ser‑ ’цячы, рухацца’ (Варбат, Этимология–1975, 32–34). Параўноўваюць з балг.дыял.ср̥тим ’цяжка, з намаганнем працаваць’ (Пятлёва, Этимология–1985, 18). Сюды ж, магчыма, і ўкр.се́ртувати ’цягаць сюды і туды’, якое выводзіцца з польск.certować ’цырымоніцца, браць удзел у барацьбе, змагацца’ < лац.certo ’змагаюся’ (ЕСУМ, 5, 222), што не выключае кантамінацыі згаданых дзеясловаў. Адносна экспрэсіўнага суф. ‑oli‑ гл. Борысь, Etymologie, 697.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́братьсяв разн. знач. вы́брацца, мног. павыбіра́цца; (выпутаться из чего-л. — ещё) разг. вы́блытацца; (о свободном времени — ещё) знайсці́ся;
вы́браться из боло́та на хоро́шую доро́гу вы́брацца з бало́та на до́брую даро́гу;
тяжело́ вы́браться из до́маця́жка вы́брацца з до́му;
блі́зка ло́каць, ды не ўку́сіш — посл. бли́зок ло́коть, да не уку́сишь;
укусі́ўшы, не залі́жаш — погов. укуси́в, не зали́жешь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАСЦЮ́ШКА (Андрэй Тадэвуш Банавентура) (ахрышчаны 12.2.1746, фальварак Мерачоўшчына каля г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 15.10.1817),
палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нац.-вызв.паўстання 1794. З роду Касцюшкаў. Скончыў Любяшоўскі піярскі калегіум (1760), Варшаўскі кадэцкі корпус (1769), Парыжскую акадэмію (1774). Вывучаў артылерыю, архітэктуру, фартыфікацыі, быў слухачом у Акадэміі жывапісу і скульптуры. У 1774 вярнуўся на радзіму. У 1775 выехаў у Парыж, у 1776—83 добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Служыў у амер. арміі на пасадзе гал. вайсковага інжынера арміі Поўначы. У 1777 удзельнічаў у буд-ве фартыфікацый пад Саратогай, кіраваў буд-вам найвялікшай цытадэлі ЗША ва Уэст-Пойнце. У 1783 Кангрэс ЗША надаў К. званне брыгаднага генерала; узнагароджаны ордэнам Цынцыната, атрымаў амер. грамадзянства, пажыццёвую пенсію і зямельны надзел. У 1784 К. вярнуўся на радзіму з намерам служыць у войску ВКЛ. Гаспадарыў у сваім радавым маёнтку Сяхновічы. У 1789 прызначаны ген.-маёрам у кароннае войска. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць Таргавіцкай канфедэрацыі 1792. Як камандзір дывізіі ў арміі Ю.Панятоўскага вызначыўся ў бітве пад Дубенкай. Узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» з наданнем чына ген.-лейтэнанта (1792). У 1792—93 выязджаў у Лейпцыг і Парыж за дапамогай для паўстання (канкрэтнай дапамогі не атрымаў). 24.3.1794 аб’яўлены галоўнакамандуючым узбр. сіламі і нач. паўстання. К. даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы, устанаўленне самаўладдзя народа і ўсеагульную свабоду. У маі 1794 прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду, выдаў Паланецкі універсал пра вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Імкнуўся надаць паўстанню агульнанар. дэмакр. характар, але яго намер зрабіць уступкі сялянству сустрэў супраціўленне шляхты, што звузіла сац. базу паўстання. У бітве каля Мацяёвіц 10.10.1794 К. цяжка паранены, трапіў у палон і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пасля вызвалення (1796) выехаў у ЗША, у 1798 вярнуўся ў Еўропу. Памёр у Швейцарыі. Астанкі К. перапахаваны ў Кракаве. У гонар К. пад Кракавам насыпаны курган, яму пастаўлены помнікі ў Польшчы, ЗША, Швейцарыі, яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША). Музей К. існуе ў Салюры (Швейцарыя). Імем К. названы вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косаве, у Гродне і Косаве ўстаноўлены мемарыяльныя знакі. К. нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
Літ.:
Юхо Л., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...». Мн., 1994;
Szyndler B. Tadeusz Kościuszko, 1746—1817. Warszawa, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
До́ля. Рус.до́ля, укр.до́ля, польск.dola, славац.doľa, балг.доля. Прасл.дыял.*dolʼa ’тс’. Звычайна звязваецца з і.-е.*del‑ ’аддзяляць і да т. п.’ (Слаўскі, 1, 154–155; Бернекер, 1, 209; Траўтман, 44) і параўноваецца з літ.dalìs ’частка, доля’, dalýti ’дзяліць’, усх.-літ.dalià ’частка’, ст.-інд.dalam ’частка, кавалак’ і г. д. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 526. Мартынаў (Лекс. балтызмы, 26–27) лічыць, што доля (бел., укр. і польск. лексемы) — гэта рэзультат пранікнення літ. (усх.-балт.) dalià (г. зн. запазычанне). Паводле Мартынава, даказаць прасл. характар гэтай лексемы цяжка, тым больш што яна не этымалагізуецца на слав. глебе, а літ.dalìs, dalià суадносіцца з дзеясловам dalýti, dalinti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: калена ’сустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.