ляск, ‑у, м.
1. Звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень. З ляскам, цяжкім гулам плылі, абганяючы мяне, вагоны. Радкевіч. Змоўк бульдозераў ляск па раскопаных поймах. Звонак.
2. Рэзкі сухі гук пры ўдары, сутыкненні. Чуе Янка ляск пугі, бачыць успацелых коней. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магні́т, ‑а і ‑у, М ‑ніце, м.
1. ‑а. Цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя або адштурхоўваць некаторыя іншыя прадметы.
2. ‑у; перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе. Страчай мяне, тайга, я зноў з табою; Ты мой магніт, тайга, ты мой магніт. Кусянкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малаці́цца, ‑лоціцца; незак.
1. Падвяргацца, паддавацца абмалочванню. Сухое жыта добра малоціцца. □ [Сазон:] — Каб, далібог, гэткія ўсе былі [як Аўдоля], дык у мяне ў брыгадзе, як той кажа, само б і насілася б, і сушылася б, і жалася б, і малацілася б. Ермаловіч.
2. Зал. да малаціць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неадхі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога нельга адхіліць, якога немагчыма пазбегнуць. Ужо два тыдні як над сялом павіс нейкі страх і трывога, чаканне чагосьці страшнага і неадхільнага. Колас.
2. Пастаянны, неадступны. Папярэдзіць, адгарадзіць гэтую крыштальную чысціню ад усяго бруднага раптам стала для мяне неадхільным клопатам. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выпусціць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыпускаць звяроў на волю. Павыпускаць кнігі. Павыпускаць рукавы. Павыпускаць кіпцюры. □ Павыносілі [бандыты] падушкі з хат камунарскіх ды пух на вецер павыпускалі. Барашка. — Макарка, не глядзі гэтак на мяне, талеркі з рук павыпускаю, — гарэзна казала .. [Іра]. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, зак.
Разм. Не выканаць абяцанага; падмануць, не апраўдаць даверу, надзей. Грышку ўсе давяралі, і ён ніколі ні ў чым не падкачаў, дармо што быў малы, і яго называлі свінапасам. Чарот. // Аказацца горшым, чым спадзяваліся. [Саша:] — А вось у мяне хімія падкачала — «тры». Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паква́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
Спакусіцца чым‑н., пагнацца на што‑н. Паквапіцца на чужое дабро. □ Конь быў ліхі, натурысты, але прадавалі танна, і Стручок паквапіўся на гэта. Мележ. [Мальвінка:] — Я ведаю, што я табе не люба, што ты не на мяне паквапіўся, а на маю гаспадарку. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
Сысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. [Максім:] — Трымалі доўга не за тое, што я вялікі чалавек, а таму, што моцна скатавалі. Не хацелі людзям паказваць збітага на горк[і] яблык. А калі трохі зажыло, пасходзілі сінякі, мяне і перавялі сюды. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасмо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасмаліць 1.
2. у знач. прым. Пакрыты, насычаны смалой для трываласці. Ля берага .. гойдалася паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая. Чыгрынаў. Рыжаваты хлопец у стракатай цяльняшцы адганяе мяне на сваёй вузкай гоначнай байдарцы з фанеры і прасмоленай парусіны. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусцяко́віна, ‑ы, ж.
1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.
2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)