Разм. Не выканаць абяцанага; падмануць, не апраўдаць даверу, надзей. Грышку ўсе давяралі, і ён ніколі ні ў чым не падкачаў, дармо што быў малы, і яго называлі свінапасам.Чарот.// Аказацца горшым, чым спадзяваліся. [Саша:] — А вось у мяне хімія падкачала — «тры».Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)