пасходзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

Сысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. [Максім:] — Трымалі доўга не за тое, што я вялікі чалавек, а таму, што моцна скатавалі. Не хацелі людзям паказваць збітага на горк[і] яблык. А калі трохі зажыло, пасходзілі сінякі, мяне і перавялі сюды. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)