Жывасі́л ’расліна Inula helenum L.’ (Шат.). Відаць, народна-этымалагічная перапрацоўка дзівасіл (рус. девясил) ’Inula L.’, выкліканая асэнсаваннем жывы як цудадзейны (параўн. жывая вада).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Згрэйзаць ’зрабіць, напісаць абы-як’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. grevezóti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 296), а таксама greĩtai ’хутка’ (гл. грэйма).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапоўзіны ’ўваходзіны ў новую хату’ (глыб., ЛА, 3). Утворана ад перапаўзці (гл.) з суф. ‑ін‑ы, як і іншыя падобныя назвы: уваходзіны, улазіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перачу́хліць ’зрабіць неахайна, абы-як’ (Жыв. сл.). Да пераціх) і чухліць, якое ўзыходзіць да выклічнікаў пух! ці ’чухель! чухіль/, што выражаюць хуткія рухі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плаўба́ ’плаванне’ (Стан.). Новаўтварэнне паводле чэш. plavba ’тс’. Ад яго пры дапамозе бел. суф. ‑(б)іт утворана таксама плаўбіт ’матрос’ (тамсама). як барацьбіт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Путры́ш ’шворан’ (слонім., Сл. ПЗБ). Няясна; як тэхнічная дэталь хутчэй за ўсё запазычана з нямецкай, параўн. с.-в.-ням. puterich ’шланг’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбіва́нка ’амлет’ (лід., Сл. ПЗБ). Утворана ад разбіва́ць (пад увагу узяты спосаб прыгатавання ежы) з дапамогай суфікса ‑анк‑а, як се́чанка ’шаткаваная капуста’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разга́ты ’разгалісты’ (ТСБМ), ’вілаваты’ (лях., баран., Сл. ПЗБ; Некр.), разыга́ты ’галінасты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Ад ро́ска, ро́зга (гл.), як расаха́ты. Гл. таксама разгачы́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́льба ’ворыва’ (палес., Выг.). Да ро́ля ’ралля’ < ралля́ (гл.). Суфікс -ба, як у назвах іншых сельскагаспадарчых працэсаў: малацьба, касьба і інш. Гл. ральба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыму́нкі ’самаробныя чаравікі’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае слова, утворана ад ры́мкаць (гл.), як паку́нкі, справу́нкі (Пра словаўтваральны тып гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69, 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)