картадыягра́ма

(ад карта + -дыяграма)

схематычная карта, на якой пры дапамозе слупкоў, кругоў, квадратаў паказана сумарная велічыня пэўнай з’явы ў межах тэрытарыяльнай, пераважна адміністрацыйнай адзінкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дурба́р

(перс. durbar)

1) рада знаці пры манарху, а таксама ўрачысты прыём у мусульманскіх краінах перыяду сярэдневякоўя;

2) шахскі двор у Іране 20 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ды́нас

(ад англ. Craing-y-Dinas = назва скалы ў Уэльсе)

вогнетрывалая цэгла, у складзе якой не менш 93 % крэменязёму; выкарыстоўваецца пры пабудове плавільных печаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэзабілье́

(фр. déshabillé)

1) лёгкае дамашняе адзенне (пераважна жаночае), якое звычайна не надзяваюць пры чужых людзях;

2) становішча, калі чалавека засталі не зусім апранутым.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэфе́кт

(лац. defectus)

загана, недахоп;

д. масы — памяншэнне масы пры злучэнні свабодных элементарных часціц (пратонаў, нейтронаў і інш.) у адзіную сістэму, напр. атамнае ядро.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ля́мка

(рус. лямка, ад фін. lämsä = пятля, повад, аркан)

шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мана́рхія

(лац. monarchia, ад гр. monarchia)

форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікракапсулі́раванне

(ад мікра- + лац. capsula = каробачка)

стварэнне тонкай трывалай абалонкі вакол асобных цвёрдых часцінак або кропляў вадкасці; выкарыстоўваецца пры вытворчасці лякарстваў, каталізатараў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

асцы́т

(гр. askites, ад askos = скураны мех для вадкасці)

паталагічнае намнажэнне вадкасці ў брушной поласці чалавека і жывёл пры захворванні сэрца, печані; брушная вадзянка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атэнуа́цыя

(лац. attenuatio = змяншэнне)

штучнае стойкае аслабленне вірулентнасці патагенных мікраарганізмаў, якія захоўваюць здольнасць выклікаць імунітэт, выкарыстоўваюцца пры вырабе вакцын супраць туберкулёзу, воспы і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)