АПАЛО́НІКІ,
лічынкі бясхвостых земнаводных. Развіваюцца з яйца. Жывуць у вадзе. У адрозненне ад дарослых асобін маюць прыкметы, уласцівыя рыбам (2—3 пары шчэлепаў, двухкамернае сэрца, доўгі хвост для перамяшчэння, органы прымацавання і бакавую лінію). Корм пераважна раслінны. Пасля 3—4 месяцаў развіцця гэтыя прыкметы знікаюць пры метамарфозе: сэрца робіцца трохкамерным, дыханне лёгачным, хвост знікае, вырастаюць заднія ногі і на сушу выходзіць маладое земнаводнае (
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)