Нападоймішча ’цяжкі’ (ушац., Нар. сл.). Са спалучэння на і падоймішча, вытворнага ад падойм, падойма ’падыманне’ (Нас.), гл. падняць, першаснае значэнне ’цяжкі, як падняць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кары́на ’кавалак, абломак дрэвавай кары’ (ТСБМ), да кара (гл.). Апошняе ўспрымаецца як зборнае, таму пры абазначэнні кары выкарыстоўваецца суфікс ‑іна ў функцыі сінгулятыўнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маста́цтва ’творчая перадача рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах’, ’дасканалае ўменне, майстэрства ў якой-небудзь справе, рабоце’ (ТСБМ). Да маста́к (гл.). Утворана як дзіва́к — дзіва́цтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мрова ’дрыгвяністае балота’ (пін., Шатал.). Генетычна ўзыходзіць да мерва 1 (гл.) з менай ‑ер‑ > ‑ро‑ (як у польск. мове) паводле чаргавання групы tert.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кры́паць 1 ’блытаць (ніткі, валасы)’ (Янк. Мат., Сцяшк.). Да крапаць, корпаць. Гл. корпацца.
Кры́паць 2 ’пісаць абы-як’ (Нар. лекс.). Гл. крыпаць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абарлю́хта ’фрамуга’ (Сцяц.); обэрлюхт ’верхняя рама акна, якая адчыняецца як фортачка’ < польск. oberluft ’тс’ < ням. Oberluft ’тс’ і ’верхняе паветра’ (Дарашэўскі, V, 434).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ава́нс. Новае запазычанне з рускай мовы (як тэрмін). У рускай мове ў пачатку XIX ст. з французский avance (avancer), Шанскі, 1, А, 24.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дубе́ць, дубяне́ць ’дубець’ (БРС, Нас.). Рус. дыял. дубе́ть, дубе́нить, укр. дубі́ти ’тс’. Вытворнае (*dǫběti) ад слав. *dǫbъ ’дуб’ (спачатку ’рабіцца цвёрдым, як дуб’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жвіны ’высмактаныя рэшткі перажаванай ежы’ (Нас.). Ад кораня *žьv‑ (гл. жаваць) з суфіксам ‑ін‑ы (як скалоціны, абʼедзіны, перажовіны). Сцяцко, Афікс. наз., 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жгель ’выклічнік для абазначэння ўдару’ (полац., Нар. лекс., 26), джгель. Відаць, звязаны з жгаць 2, джгаць (гл.), хаця і можа разумецца як гукапераймальны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)