Які мае адносіны да шыфравання, шыфроўкі. Пасля сваёй прыгоды Віктар напаткаў знаёмага малодшага лейтэнанта з аддзела шыфравальнай службы і пайшоў побач з ім.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эбані́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эбаніту, зроблены з эбаніту. Эбанітавыя трубкі. □ Шылкін узяў аловак з эбанітавай вазачкі, стукаў ім па пальцах, бы пералічваў іх.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экскрэме́нты, ‑аў; адз.няма.
Спец. Ператраўленая ежа (кал, мача). Нярэдка адзін з адноркаў іграе ролю «прыбіральні». У ім барсук складвае свае экскрэменты і засыпае іх пяском.«Беларусь».
[Лац. excrementum — выдзяленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпікурэ́йскі, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да эпікурэйца, эпікурэізму, эпікурэйства; уласцівы ім. Паслядоўнік эпікурэйскай філасофіі. Эпікурэйская школа.
•••
Эпікурэйская паэзія — лірыка, якая праслаўляе каханне і радасці жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Па́ставень, пастовэнь ’выган ля сяла, дзе пасецца скаціна’ (Бес.). Укр.чарніг.пистівень. Утворана ад паства ’паша’ пры дапамозе суфікса ‑авень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143).
Паста́вень ’прыстасаванне для лоўлі рыбы’ (Мат. Маг.). Да пасто́віць < ставіць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38. Сюды ж (з іншым суфіксам) і пастаўкі ’рыбацкая прылада — вудачка, намотаная на рагульку’ (Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахарон, пахароны ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) як і пахаране́нне ’тс’ (Ян.) з ц.-слав., рус.похороны, захоронение < (по‑)хоронить < ст.-слав.хранити ’ахоўваць, сцерагчы’ < прасл.*xorniti, роднаснага да лац.servō, ‑āre ’ратаваць, захоўваць’, авест.haraitē pairi ’сцеражэцца’, haurvaiti ’сцеражэ’ (Фасмер, 3, 266). Лексема пахаронкі ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) — беларуская; яна мае суфікс ‑к‑ і (як дажынкі, дакопкі, памінкі) — аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́дкур ’памост на дрэве, на які ставяцца вуллі для пчол’ (Некр.; Мат.; Сл. ПЗБ), ’драўляны памост вакол бортнага дрэва, што ахоўваў борць ад мядзведзяў’ (ЭБ), ’дымар’ (ЛА, 1). Рус.подку́р ’памост, пад якім раскладаецца дымнае вогнішча’, падкурыць ’пусціць дым, каб выгнаць пчол’ (Сл. ПЗБ): перш чым забірацца на памост з вуллямі, пад ім раскладалі дымнае вогнішча, каб адагнаць пчол. Да курыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
answerable
[ˈænsərəbəl]
adj.
1) адка́зны
You are answerable to him for it — Вы адказны перад ім за гэ́та
2) на які́ магчы́ма адказа́ць
That question is easily answerable — На тако́е пыта́ньне лёгка адказа́ць
3) адпаве́дны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кантрыбу́цыя
(лац. contributio)
1) грашовая сума, якая спаганяецца дзяржавай-пераможцай з пераможанай дзяржавы;
2) грашовыя або натуральныя паборы, якія збіраюцца чужаземным войскам з насельніцтва захопленай ім тэрыторыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адве́кцыя
(лац. advectio = дастаўка)
1) метэар. гарызантальнае перамяшчэнне паветра і перанясенне разам з ім цяпла, вільгаці;
2) перанос марской вады ў гарызантальным, іншы раз у вертыкальным напрамку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)