Даба́вак, дакладней, у дабавак: «І так ні пайшоў, а тут у дабавак ішчэ сын захварэў» (Сцяц.). Відаць, запазычанне з рус. вдоба́вок ’тс’. Параўн. відавочныя русізмы ў зэльвенскіх гаворках (прыклады з слоўніка Сцяц.): пасьці́ ’амаль’ (< почти), панара́віць, дзе́йсцвіе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дараві́зна ’падарунак’. У ст.-бел. мове даровізна ў значэнні ’падарунак, падаравальны запіс’ вядома з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. darowizna, вытворнае ад дзеяслова darować). Аб запазычанні гл. у Кюнэ, Poln., 50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзя́кі ’дзякуй’ (Нас.). Параўн. ст.-бел. дяка ’падзяка, удзячнасць’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.), укр. дя́ка ’падзяка’. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dzięka, dzięki ’тс’ (с.-в.-ням. danc). Гл. Слаўскі, 1, 204; Фасмер, 1, 561.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дубальто́вы ’падвойны’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dubeltowy ’падвойны’ (а гэта, паводле Брукнера, 101, з ням. dupel ’тс’; хутчэй, аднак, з ням. doppelt ’тс’; падрабязней гл. пад ду́бальт).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́кі ’саматканыя коўдры’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. параўноўвае з ням. Decken ’тс’. Хутчэй запазычанне з польск. deka ’тс’ (< ням.; аб польск. слове Брукнер, 87). Параўн. і ст.-бел. дека ’папона’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́йка 1 ’ложак’ (Бяльк., Сцяшк.). Запазычанне праз рус. койка з гал. kooi ’тс’.
Ко́йка 2 ’кош або лодка з дзіркамі ў дне для перавозкі свежай рыбы’ (ТС). Да койка 1. Параўн. гал. kooi ў значэнні ’клетка, кашара’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кра́лі ’бусы’ (Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Нік. Очерки, Мядзв., Мат. Маг., Юрч.). Ст.-бел. корали, карали ’каралі’ (з 1578 г.). Запазычанне з польск. korale ’тс’ (Булыка, Запазыч., 171). Форма кралі, магчыма, пад уплывам краля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крышта́ль ’цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка (ст.-грэч. κρύσταλλος) (ТСБМ, Гарэц.). Ст.-бел. кристалъ, крышталъ. Запазычанне праз польск. kryształ з ням. Kristall (Булыка, Запазыч., 177). Паводле Слаўскага (3, 203), ст.-польск. kryształ з лац. crystallus.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэ́йда ’мел’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Яшк., Касп., Грыг.). Укр. крейда, рус. (паўдн.-зах.) крейда ’тс’. Запазычанне праз польск. krejda, kreda з лац. crēta ’тс’. Форма krejda запазычана з с.-в.-ням. kride (ням. Kreide) (Слаўскі, 3, 82).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кілі́м ’вялікі шарсцяны, бязворсавы дыван ручной работы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мат. Гом.), ’гунька’ (Гарэц.). Запазычанне з тур. kilim ’невялікі дыван’ (Локач, 94). Трэба думаць, праз украінскае пасрэдніцтва, якое адыграла тую ж ролю для польскага і літоўскага арэалаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)