Крышта́ль ’цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка (ст.-грэч.κρύσταλλος) (ТСБМ, Гарэц.). Ст.-бел.кристалъ, крышталъ. Запазычанне праз польск.kryształ з ням.Kristall (Булыка, Запазыч., 177). Паводле Слаўскага (3, 203), ст.-польск.kryształ з лац.crystallus.