цы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Ліцца, біць маленькімі струменьчыкамі. У ранішняй цішыні чуваць, як са звонам цыркае ў даёнкі малако. Дуброўскі. Густы дробны дожджык цыркае зверху, цягнецца золкай павуцінай. Бядуля. // каго. Абл. Даіць. Маці ў хляве цыркала.. карову ды ўсё прыгаварвала, каб тая добра стаяла на адным месцы. Каваль.

2. Пляваць цераз зубы. Андрэй.. цыркаў праз зубы ў агонь. Пташнікаў. З-за трактара паяўляецца Хведар. Ён стаіць, адставіўшы нагу, раз-пораз цыркае слінай. Асіпенка.

3. Стракатаць (пра насякомых, птушак). Спалохана цыркалі і зноў змаўкалі сонныя птушкі. Курто. Стаяла цішыня, толькі цыркалі конікі і ледзь чутна шапацела трава. Федасеенка.

4. Даваць, выдаваць, важыць патроху, невялікімі порцыямі. Сястра трохі памагае, але што — цыркае па кропельцы. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nip

I [nɪp]

1.

v. (-pp-)

1) шчыпа́ць (і пра маро́з)

2) адку́сваць (шчы́пцамі), адшчы́кваць

3) біць ве́трам; маро́зіць (маро́зам)

to nip in the bud — зьні́шчыць у заро́дку

2.

n.

1) шчыпо́к -ка́ m.

2) рэ́зкі хо́лад

3) малы́ кава́лачак, кры́шачка f.

II [nɪp]

n.

мала́я ча́рачка

a nip of brandy — ча́рачка брэ́нды

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ма́сла н.

1. Btter f -; (сметанко́вае) ма́сла Tfelbutter f -;

то́пленае ма́сла Schmlzbutter f;

біць ма́сла bttern vi;

2. тэх. Öl n -s, -e; Maschnenöl n;

кача́цца як сыр у ма́сле ́ lben wie die Mde im Speck;

падлі́ць ма́сла ў аго́нь Öl ins Fuer geßen [schütten];

як па ма́сле es geht wie geschmert [wie am Schnürchen];

як ма́слам па сэ́рцы ußerordentlich ngenehm, ine Whltat

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адбо́й м.

1. (род. адбо́ю) в разн. знач. отбо́й;

а. паве́транай трыво́гі — отбо́й возду́шной трево́ги;

трубі́ць а. — труби́ть отбо́й;

2. (род. адбо́я) (инструмент) маркиро́вочный молото́к;

3. (род. адбо́я) (в санях) отво́д;

адбо́ю няма́ — (ад каго, чаго) отбо́ю нет (от кого, чего);

дава́ць а. — дава́ть отбо́й;

біць а. — бить отбо́й, идти́ (пойти́) на попя́тный (на попя́тную)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

край¹, -ю, мн. краі́, краёў, м.

1. Гранічная лінія, канечная частка чаго-н.

К. услона.

Наліць вядро да краёў.

2. Вобласць, мясцовасць, што вылучаюцца па якой-н. прымеце.

Родны к.

Партызанскі к.

К. блакітных азёр.

Яго бачылі ў нашых краях.

3. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

Прыморскі к.

Пярэдні край — перадавыя пазіцыі.

Біць (ліцца) цераз край — праяўляцца з вялікай сілай.

З краю ў край, ад краю да краю; з краю да краю — па ўсіх напрамках.

Канца-краю не відаць — пра тое, чаго вельмі многа.

Краем вока — мімаходам, вельмі кароткі час (бачыць каго-, што-н.).

Краем вуха — няўважліва, урыўкамі (слухаць каго-н.).

Край свету — вельмі далёка.

На краі магілы (гібелі) — у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай (быць, знаходзіцца).

Хапіць цераз край — зрабіць або сказаць што-н. недарэчнае, лішняе.

|| памянш. краёк, крайка́, мн. крайкі́, крайко́ў, м.

|| прым. краявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.) і краёвы, -ая, -ае (да 3 знач.).

К. з’езд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

inhacken

1. vt

1) (in A) біцьі́ркай] (па чым-н.)

2) (in A) уціна́цца (кіпцюрамі ў што-н.)

3) дро́бна насяка́ць (мяса і г.д.)

2. vi (auf A) напада́ць (на каго-н.) (пра драпежную птушку, тс. перан.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Абкляпа́ць ’запырскаць граззю’ (Бяльк.), абкляпацца (Бяльк.). Не мае нічога агульнага з прасл. klepati (ст.-слав. клепати ’штурхаць’, серб.-харв. клѐпатибіць’ і г. д.). Больш верагодным уяўляецца балтыйскае паходжанне гэтага слова (*apklimpoti). Параўн. літ. klim̃pti, klampóti ’пэцкаць у гразі’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 73). Запазычанне адбылося яшчэ да падзення дыфтонгаў і распаўсюдзілася на невялікім славянскім арэале. Параўн. балг. радоп. оклепя са, клепя ў тым жа значэнні (Цыхун, БЛ, 1974, 5, 49). Аб магчымасці балгарскіх балтызмаў гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 339–340.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́сціць ’дабіць, даканаць; пакараць’ (слон., Нар. лекс.), дарэ́сьціць ’дакончыць’ (Нар. сл.), ’разбурыць, разбіць’ (зэльв., Жыв. сл.). Рус. рестить ’лаяцца’, изрестити ’выкалаць’. Прасл. *restiti ’калоць, біць; лаяцца, караць’, магчыма, уяўляе сабой дэнамінатыў ад *restъ(ь?), верагодна ў значэнні ’калючка, вастрыё’, як, напрыклад *čьstiti ’шанаваць’ < *čьstь ’гонар’; gostiti ’гасцяваць’ < gostь ’госць’ (Гарачава, Этимология–1980, 105–106). Відаць, сюды ж рэ́сткі, мяркуючы па ілюстрацыі: крычэць на ўвесь свет рэсткім крыкам (Глеб Альгердзіч. Нашчадкі і спадкаемцы // Шыпшына, № 2, 1946. С. 36), са значэннем ’востры, пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таласка́ць ’тузаць, цягаць’ (Юрч., Бяльк.), ’тармасіць’ (Растарг.), ’цягаць за валасы’ (Нас.), ’штурхаць і цягаць адначасова’ (Нас.), талы́скаць ’штурхаць з боку ў бок’ (Ян.), таласну́ць ’тузануць, пацягнуць рыўком’ (Бяльк., Юрч. Вытв.). Паводле Шустара–Шэўца (1509–1510), роднаснае чэш. мар. tláskať, славац. tloskať ’шчоўкаць’, балг. тласкам ’піхаць, штурхаць’, макед. тласка ’тс’ і звязана аблатыўнымі адносінамі з в.-луж. tłuskać ’ціснуць, прышчамляць, лавіць’, н.-луж. tłuskaśбіць, трэсці’, што дазваляе рэканструяваць прасл. дыял. *tolskati, *tъlskati, хутчэй за ўсё, гукапераймальнага паходжання. Гл. таксама Махэк₂, 645.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тухля́к1 ‘нешта смярдзючае, гніючае’ (Нас.; мёрск., Нар. лекс.), сюды ж, магчыма, і ‘лямпачка без шкла, капцілка’ (Бяльк.). Да тухлы (гл.), апошняе можа быць звязана і з тухнуць1 ‘пераставаць гарэць, кепска свяціць’.

Тухля́к2 ‘кухталь, штуршок’ (мёрск., Нар. лекс., Вушац. сл.), рус. смал. тухля́к ‘удар кулаком, тумак’. Відаць, з кухталь пад уплывам ту́хацьбіць, стукаць’, гл. тух.

Тухля́к3 ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Да тухнуць2 у значэнні ‘спаць’, сюды ж тухля́ць ‘марнець, гібець, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)