возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 24 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,74 км², даўж. больш за 1,7 км, найб.шыр. 740 м, найб.глыб. 15,3 м, Даўж. берагавой лініі больш за 6,1 км, пл. вадазбору 2,94 км². Катлавіна складанага тыпу, озавай градой падзелена на паўн. і паўд. плёсы. Схілы выш. да 15 м, на З і Пн 20—32 м (озавая града), укрытыя лесам, на Пд і У разараныя. Тэраса выш. 0,8—1,2 м. Пойма на Пн і ПнУшыр. 10—12 м, сухая; на Пд і ПдУшыр. да 50 м, забалочаная, пад лугам. Берагі нізкія, на З і У зліваюцца са схіламі, пясчаныя. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, глыбей ілістае і сапрапелістае. Зарастае слаба, шыр. паласы расліннасці ў залівах да 50 м, на ПдУ да 100 м. Праз возера цячэ р. Дзіва (злучае звоз.Атолава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРАІ́НСКАЯ НАРО́ДНАЯ РЭСПУ́БЛІКА (УНР). Абвешчана 7(20).11.1917 у Кіеве Укр.цэнтр. радай
(УЦР) як укр.нац. дзяржава ў складзе федэратыўнай Расіі, з 9(22).1.1918 — незалежная дзяржава. 29.4.1918 ген. П.П.Скарападскі пры падтрымцы герм.акупац. войск скінуў УЦР і ліквідаваў УНР, замест якой абвешчана Укр. дзяржава (Гетманшчына). У снеж. 1918 УНР адноўлена Укр. дырэкторыяй. У 1918—20 УНР знаходзілася ў стане процістаяння з РСФСР, Укр.Сацыяліст.Сав. Рэспублікай (УССР) і белагвардз. урадам ген. А.І.Дзянікіна, была ў саюзе з краінамі аўстра-герм.ваен. блоку і Польшчай. У студз.—ліст. 1919 існавала Саборная Украіна — аб’яднанне УНР і Заходнеўкр. Нар. Рэспублікі (створана ў ліст. 1918 у Галіцыі). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 амаль усе ўкр. этнічныя землі ўвайшлі ў склад УССР і Польшчы. Урад УНР да 1965 існаваў у эміграцыі пад кіраўніцтвам С.В.Пятлюры (да 1926),
потым А.Лявіцкага і С.Вятвіцкага. Больш падрабязна пра УНР гл. ў арт.Цэнтральная рада, Украінскай дырэкторыі ўрад і ў раздзеле Гісторыя арт.Украіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР,
імя 2 пінскіх князёў 13 ст., якія часам атаясамліваюцца. 1) Князь пінскі ў пач. 13 ст. Магчыма, сын тураўскага кн.Святаполка Юр’евіча. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1204 (сапраўдная дата падзей 1208), калі белзскі кн. Аляксандр Усеваладавіч захапіў Уладзімір-Валынскі, «тогда же яша Володимера Пиньскаго». Далейшы лёс паланёнага У. невядомы. Верагодна, яго сынам быў пінскі кн.Расціслаў.
2) Князь пінскі ў 1220-я г. Верагодна, сын пінскага кн. Расціслава. У 1228 галіцка-валынскі кн. Даніла Раманавіч адабраў у Расціслава Чартарыйск і захапіў у палон яго дзяцей, верагодна, і У. У 1229, калі Даніла Раманавіч пайшоў у паход на Кракаў, то «остависта же в Берестии Володимера Пиньского, и оугровьчаны, и берестьяны стеречи земле отъ ятьвязь». З Бярэсця У. разам з берасцянамі пайшоў на яцвягаў і разбіў іх. Сынамі У. былі Фёдар, Дзямід і Юрый (?—1262), што княжылі ў Пінску ў 1262, — апошнія вядомыя пінскія князі з дынастыі Ізяславічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕАФА́Н ГРЭК (1330—50-я г., Візантыя — паміж 1405—15),
іканапісец, мініяцюрыст, майстар манум. размалёвак. Працаваў у Візантыі і Стараж. Русі. Размалёўваў цэрквы ў Канстанцінопалі, Галаце, Халкедоне, Кафе (Феадосія); на Русі — царкву Спаса на Ільіне ў Ноўгарадзе (1378), у Маскоўскім Крамлі царкву Нараджэння Маці Божай (1395, з Сімяонам Чорным), Архангельскі (1399) і Благавешчанскі (1405; з А.Рублёвым і Прохарам з Гарадца) саборы. Працаваў таксама ў Серпухаве, Ніжнім Ноўгарадзе, магчыма, у Каломне і Пераслаўлі-Залескім. Яму прыпісваюць абразы дэісуснага чына Благавешчанскага сабора ў Маскоўскім Крамлі: «Спас», «Маці Божая Данская», «Іаан Прадцеча» (пры ўдзеле і пад яго кіраўніцтвам выкананы інш. абразы гэтага і святочнага чыноў). Адкрыў у Маскве майстэрню, якая стварала абразы і мініяцюры. Творчасць адметная драматычна-эмацыянальнай трактоўкай вобразаў, дынамічнай кампазіцыяй, стрыманым каларытам, пластычнасцю выяў, падкрэслена смелым і дакладным накладаннем светлавых блікаў.
Літ.:
Алпатов М.В. Феофан Грек. М., 1979;
Вздорнов Г.И. Феофан Грек: Творч. наследие. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАРЭ́Т (у свеце Раманаў Фёдар Мікітавіч; каля 1555—22.10.1633),
патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1608—10, 1619—33), бацька цара Міхаіла Фёдаравіча — першага з дынастыі Раманавых. Баярын (з 1587), прыбліжаны цара Фёдара Іванавіча [1584—98], якому даводзіўся стрыечным братам. Пасля яго смерці няўдала прэтэндаваў на царскі прастол, узначальваў апазіцыю да новага цара Барыса Гадунова, за што ў 1601 пастрыжаны ў манахі пад імем Ф. і сасланы на Поўнач. У 1605 Ілжэдзмітрый I вярнуў яго і прызначыў мітрапалітам растоўскім. У 1608 Ілжэдзмітрый II абвясціў Ф. патрыярхам у процівагу Гермагену. У 1610 удзельнічаў у звяржэнні цара Васіля Іванавіча Шуйскага, дзейнасці «Сямібаяршчыны», узначальваў «вял. пасольства» да караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III, каб зацвердзіць заключаны ў жн. 1610 у Маскве дагавор аб прызнанні рас. царом сына Жыгімонта Уладзіслава (гл.Уладзіслаў IV). За адмову санкцыянаваць канчатковыя ўмовы дагавора Ф. арыштаваны і да 1619 быў у палоне. Пасля вяртання ў Маскву зноў патрыярх і фактычны правіцель Расіі з тытулам «вял. гасудар».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРО́ХІН Станіслаў Фёдаравіч (н. 4.10.1929, г. Яраслаўль, Расія),
бел. этнограф, гісторык. Скончыў БДУ (1965). З 1957 працаваў у мед. установе на Брэстчыне, у друку, на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1971 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Сааўтар кніг «Бортніцтва на Беларусі» (1980) і «Занятак спрадвеку высакародны» (1987, абедзве з У.Гурковым). Аўтар раздзелаў у калект. зб-ках і манаграфіях «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (абедзве 1979), «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» і «Палессе: Матэрыяльная культура» (абодва 1988).
Тв.:
Охота в Белоруссии. Мн., 1986;
Мядовы бунт. Мн., 1987;
У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫШЭ́ВІЧ Хведар Іосіфавіч (пач. 1880-х г., г. Капыль Мінскай вобл. — ?),
бел.паэт. Вандраваў у пошуках работы па Случчыне, займаўся кравецтвам, з 1916 працаваў на заводзе ў Петраградзе. З 1919 жыў каля Нясвіжа (Мінская вобл.). Друкаваўся з 1908 у газ. «Наша ніва», «Беларуская думка», «Родная страха», час. «Голос низа», «Вольная думка» і інш.Асн. матывы лірыкі — любоў да Бацькаўшчыны, яе людзей, прыроды, вера ў лепшае жыццё (вершы «Лета», «Самагудка», «Сонца ўстае», «Зорка», «Вечар», «Веснавая мелодыя», «Бурная ноч», «Мора»). Заклікаў бел. народ да свядомага грамадскага жыцця («Прачынайся, мой край», «Жыве Беларусь», «Пагудка», «Песня каваля»). Аўтар паэмы «Нявольнік» (1918). На бел. мову пераклаў паэму Т.Шаўчэнкі «Кацярына» (1911, падрэд. Я.Купалы). Частка яго рукапісаў, у т. л. паэма «Навабранец», зберагаецца ў б-цы АН Літвы.
Тв.:
У кн.: Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.
Літ.:
Клейнборт Л.М. Молодая Белоруссия. Мн., 1928;
Каханоўскі Г. «...І іншыя» // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСОВААБАВЯ́ЗАНЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
катэгорыя былых прыватнаўласніцкіх (панскіх) сялян Рас. імперыі, вызваленых ад прыгоннай залежнасці паводле «Палажэнняў» 19 лютага 1861, але не пераведзеных на выкуп (гл.Выкупная аперацыя). Тэрмін часоваабавязаных адносін дакладна не вызначаўся, іх спыненне цалкам залежала ад волі памешчыка. За карыстанне зямлёй Ч.с. выконвалі аброк або паншчыну. Пад уплывам паўстання 1863—64 і масавага руху сялян супраць грабежніцкіх умоў сялянскай рэформы 1861 царскі ўрад законам ад 13.3.1863 увёў абавязковы выкуп сял. надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губ., у латгальскіх і Дрысенскім пав. Віцебскай губ. Тут Ч.с. з 13.5.1863 пераводзіліся ў разрад т. зв. сялян-уласнікаў. 14.11.1863 дзеянне гэтага ўказа пашырана на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губ., дзе абавязаныя адносіны спынены 13.1.1864. Выкупныя плацяжы ва ўсіх 6 названых зах. губернях павінны былі знізіцца на 20%, рэальна гэтае зніжэнне было больш значным. Катэгорыя Ч.с. у Рас. імперыі скасавана законам ад 9.1.1882, згодна з якім усе б. панскія сяляне зпач. 1883 пераводзіліся на абавязковы выкуп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЫЯ ДЗІ́РЫ,
шчыльныя кампактныя касмічныя аб’екты, сціснутыя ў ходзе гравітацыйнага калапсу да памераў, меншых за радыус rh сферы (гарызонту падзей), з-пад якой з-за гіганцкага поля прыцягнення не могуць выходзіць ні часціцы, ні выпрамяненне. Прадказанне аб існаванні Ч.дз. і апісанне іх уласцівасцей грунтуюцца на вывадах агульнай адноснасці тэорыі (АТА).
Паводле АТА значэнне rh вызначаецца масай, эл. зарадам і вуглавым момантам калапсуючага аб’екта; для сферычнай невярчальнай Ч.дз. rh роўнае яе гравітацыйнаму радыусу. З прычыны нябачнасці Ч.дз. адзіным яе праяўленнем з’яўляецца гравітацыйнае поле. Таму масу і наяўнасць гарызонту падзей вызначаюць па руху газавага асяроддзя ці зорак у наваколлі Ч.дз. Сучаснымі метадамі назірання выяўлена каля 100 кандыдатаў у Ч.дз.
Літ.:
Хокинг С. Черные дыры и молодые вселенные: Пер. с англ. СПб., 2001;
Черепащук А.М. Поиски черных дыр: новейшие данные // Успехи физ. наук. 2001. Т. 171, № 8.
М.М.Касцюковіч.
Пылавы дыск вакол чорнай дзіры ў цэнтры галактыкі NGC 4261 (касмічны тэлескоп імя Э.Хабла, 1995, НАСА).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПРО́МТ (ад лац. expromtus гатовы),
1) у літаратуры — невялікі верш, складзены хутка, без абдумвання, пад уражаннем пачуццяў, выкліканых якой-н. з’явай ці падзеяй; адзін з відаў імправізацыі. Э. звычайна невялікі па аб’ёме і просты па кампазіцыі. У маст. л-ры да Э. адносяць эпіграмы, мадрыгалы, жарты, лірычныя вершы. Прыклад Э.:
Адолець можна ўсё...
Ісці па першапутку
Праз непагадзь, праз дождж і снег,
Каб толькі вочы — з радасці і смутку —
Даверліва глядзелі ў вочы мне.
(М.Пракаповіч. «Адолець можна ўсё...»)
Э. сустракаюцца ў творчасці сучасных бел. паэтаў (Р.Барадулін, М.Рудкоўскі і інш.).
2) У музыцы — інстр. п’еса імправізацыйнага характару; адзін з жанраў камернай музыкі.
Як самаст. жанр (пераважна для фп.) пашырыўся ў 19 ст. ў перыяд станаўлення рамант. кірунку ў музыцы. Сярод класічных Э. творы А.Глазунова, Э.Грыга, Ф.Ліста, А.Лядава, А.Скрабіна, П.Чайкоўскага, Ф.Шапэна, Ф.Шуберта. Э. стварылі бел. кампазітары А.Багатыроў, Я Глебаў, Дз.Лукас, К.Цесакоў і інш.