бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1958). З 1960 працавала ў ін-це «Мінскпраект», у 1977—83 гал. мастак Мінска, адначасова нам.гал. архітэктара горада. Кіраўнік аўтарскага калектыву праектаў будынкаў Ін-та нар. гаспадаркі (1964—74), жылых дамоў па вул. Старавіленскай (1977—79), будынка Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі ((1981), Палаца культуры вытв. тонкасуконнага аб’яднання (1984), планіроўкі і забудовы мікрараёнаў Ракаўская шаша 6 і 7 у Мінску. Сярод інш. работ (у сааўт.): праекты рэстарана «Журавінка» (1969) у Мінску, рэканструкцый Бел.т-ра імя Я.Коласа ў Віцебску (1985), будынкаў 19 ст.па вул. Камсамольскай у Мінску (1999) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЦЭ́ВІЧ Арсен Восіпавіч (1848, Мінская губ. — пасля 1915),
бел. археограф і гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1872). З 1901 працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі. Складальнік падручнікаў парас. гісторыі для гімназій (13-е выд., 1911), прадмоў да 35-га і 38-га тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», у якіх на падставе вывучэння інвентароў апісаў эвалюцыю феад. рэнты на Беларусі, «Хрэстаматыі па гісторыі Заходняй Расіі» (1892). Яго манархічна-клерыкальныя погляды пасля 1905 сталі больш ліберальныя.
Тв.:
Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора и издания древних актов, 1864—1906. Вильна, 1906;
Русские крестьяне под владычеством Литвы и Польши: Краткий ист. очерк. Вильна, 1911.
Літ.:
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 117—120.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБУРЭ́ННІ НЯБЕ́СНЫХ ЦЕЛ,
адхіленні рэальных траекторый нябесных цел ад траекторый, па якіх бы яны рухаліся пры ўзаемадзеянні толькі з адным целам (гл.Двух цел задача).
Абумоўлены прыцягненнем інш. нябеснымі целамі, адхіленнем фігур гэтых цел ад сферычнай формы, супраціўленнем асяроддзя, дзе адбываецца рух, светлавым ціскам і інш. Планеты Сонечнай сістэмы рухаюцца амаль па эліптычных арбітах (масы планет значна меншыя за масу Сонца і ўзаемныя ўзбурэнні планет малыя). Адрозніваюць векавыя і перыядычныя У.н.ц. Векавыя ўзбурэнні цел Сонечнай сістэмы залежаць толькі ад узаемнага размяшчэння іх арбіт і зменьваюцца вельмі павольна. Перыядычныя вызначаюцца адносным становішчам планет на іх арбітах і паўтараюцца праз пэўныя прамежкі часу. Вылічваюць У.н.ц. аналітычнымі і лікавымі метадамі. Тэорыя ўзбуранага руху нябесных цел вывучаецца нябеснай механікай. Гл. таксама Трох цел задача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯ́ЖА,
рака ў Мінскім і Смалявіцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Гайна (бас.р. Дняпро). Даўж. 45 км, пл. вадазбору 473 км². Пачынаецца звадасх. Астрашыцкі Гарадок у Мінскім р-не. У вярхоўі цячэ папаўд.-ўсх. схілах Мінскага ўзв., у нізоўі — па Верхнебярэзінскай нізіне. Вусце за 3 км на ПнУ ад в. Юр’ева Смалявіцкага р-на. Асн. прытокі: Дуброўка, Дзяражанка (злева) і Домелька (справа). Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні трапецападобная (шыр. 0,5—2 км), у ніжнім невыразная. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні высокая, лугавая (шыр. 0,2—1 км), у ніжнім амаль поўнасцю асушаная (шыр. ад 1,5 да 5 км). Рэчышча на працягу 6,1 км каналізаванае. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. На У. вадасх. Дубраўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ,
рака ў Кыргызстане і Казахстане. Даўж. 1186 км, пл.бас. 71,6 тыс.км², у т. л. 24,1 тыс.км² — вобласць унутр. сцёку ў нізоўі Ч. Утвараецца ад зліцця рэк Джуванарык і Качкор, якія пачынаюцца на схілах хр. Тэрскей-Ала-Тоо і Кіргізскі. Ніжэй сутокаў выходзіць у Ісык-Кульскую катлавіну (у мінулым па Ч. адбываўся сцёк воз. Ісык-Куль), праз Баамскую цясніну прарываецца ў Чуйскую даліну, дзе выкарыстоўваецца для арашэння. У нізоўях перасякае пустыню Муюнкум і губляецца ва ўпадзіне Ашчыколь. Найб. прыток Курагаты (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады па выхадзе з гор 130 м³/с, у ніжнім цячэнні (каля с. Уланбель) — 20,4 м³/с. На Ч. Арто-Такойскае, Тасуткольскае вадасховішчы і інш. ірыгацыйныя збудаванні; гарады Такмак (Кыргызстан), Чу (Казахстан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАДА́Н,
горад на ПдЗ Ірана, у Хузістане. 387 тыс.ж. (1993). Марскі порт на р. Шат-эль-Араб, за 50 км ад яе ўпадзення ў Персідскі заліў. Трансп. вузел. Чыгункай злучаны з Тэгеранам. Буйны цэнтр нафтаперапрацоўкі: нафтаперапр.з-д, нафтахім. комплекс па выпуску аміяку, звадкаванага газу і інш. Нафтаправоды ў Тэгеран, Ісфахан, Бендэр-Шахлур, на в-аў Харк у Персідскім заліве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСЦЫ́ЗАВАЯ КІСЛАТА́,
гармон раслін. Пахім. будове ізапрэноід. Рэгулюе працэсы завядання і ападання лісця (паскарае ўтварэнне аддзяляльнага слоя), тармозіць рост адрэзкаў сцяблоў і калеоптыляў. Біясінтэз абсцызавай кіслаты і гармонаў росту — гіберэлінаў — адбываецца ў раслінах з мевалонавай к-ты. Мяркуюць, што сістэма біясінтэзу абсцызавай кіслаты або гіберэлінаў рэгулюецца лішкам аднаго з гэтых прадуктаў. Прэпарат абсцызавая кіслата выкарыстоўваецца для вывучэння тармажэння працэсаў росту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАМІ́ЧНАЕ ПІСЬМО́ (стараж.-ірл. ogam, ogum),
літарнае пісьмо кельтаў і піктаў на Брытанскіх а-вах. Вядома па надпісах з 4 ст. Аснова агамічнага пісьма — лінія, на якую наносіліся кропкі і штрыхі. Літара складалася з сукупнасці аднолькавых (ад 1 да 5) штрыхоў (зычны гук) ці кропак (галосны гук). Паходжанне невядома. Выцеснена лацінкай, але як тайнапіс у Ірландыі захавалася да 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГА (Braga) Тэафілу (24.2.1843, г. Понта-Дэлгада, Азорскія а-вы — 28.1.1924),
партугальскі паліт. дзеяч, літаратуразнавец, гісторык. Праф. ун-та ў Лісабоне (з 1872). Адзін з арганізатараў рэсп. руху. Прэм’ер-міністр Часовага рэсп. ўрада Партугаліі (1910—11), першы прэзідэнт Партуг. рэспублікі (1915—19). Прадстаўнік і прапагандыст пазітывізму ў партуг. л-ры. Працы па літаратуры, гісторыі, этналогіі, філасофіі і інш. (больш як 100 тамоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНАВЕ́Ц Іван Нічыпаравіч (н. 1.3.1932, пас. Камароўка Слуцкага р-на, Мінскай вобл.),
бел. гастраэнтэролаг і дыетолаг. Д-рмед.н., праф. (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1956). З 1959 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. З 1989 гал. дыетолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па пытаннях кардыялогіі, гастраэнтэралогіі і дыеталогіі.