1. Слой золата або залацістай фарбы, якой пакрываюць паверхню чаго‑н. На плітах і на помніках надпісы. Некаторыя зараслі мохам, а некаторыя яшчэ блішчаць пазалотай.Галавач.//перан. Жоўтая, залацістая афарбоўка дрэў, кустоў увосень. Міма вокнаў вагона мільгаюць пералескі, злёгку кранутыя пазалотай восені.Шахавец.
2. Залацісты водсвет ад сонца, агню і г. д. Зайшло сонца, паклала пазалоту на неба, развесіла ружовыя ніткі ў паветры.Кудравец.Апошнія прамяні аблілі пазалотай верхавіны таполяў.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распасце́рціся, ‑струся, ‑стрэшся, ‑стрэцца; ‑стромся, ‑страцеся; пр. распасцёрся, ‑сцерлася; зак.
1. Легчы або сесці шырока, свабодна, заняўшы многа месца. [Каляда:] — А ну, кума, пасунься. Не захопіш і так усяго, — распасцерлася...Брыль.
2.(1і2ас.неўжыв.). Заняць сабой шырокі абшар, вялікую прастору. Якая навокал далеч! Яна распасцерлася ва ўсе бакі, куды ні глянеш, без канца і краю...Гамолка.Над зямлёю распасцёрся ясны купал бяздоннага неба.Колас.
3.перан. Пашырыць сферу свайго дзеяння, ахапіўшы большае кола прадметаў, з’яў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спахмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Зрабіцца хмурным, змрочным (пра з’явы прыроды). Неба спахмурнела. □ Дзень, які радаваў святлом і сонцам, к паўдню спахмурнеў.Якімовіч.Дзвіна ў момант спахмурнела.Хадкевіч./убезас.ужыв.А за варотамі раптам спахмурнела.Васілевіч.
2. Стаць хмурным, панурым, сумным (пра чалавека). Яшчэ ўдзень.. [Алена] заўважыла, як спахмурнела Марына Міхайлаўна, чытаючы запіску.Паслядовіч.Алена раптам зрабілася задумлівай, твар яе спахмурнеў.Сабаленка.Нечакана я заўважыў, як спахмурнелі яго [Дзянісава] вочы.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарфо́равы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фарфору. Фарфоравая маса. Фарфоравы завод. Фарфоравая прамысловасць.// Зроблены з фарфору. Фрау важна сядзела за сталом і лена папівала каву з маленькага фарфоравага кубачка.Брыль.Побач стаяла попельніца — фарфоравы заяц, які грызе капусны ліст.Карпаў.
2. Падобны па свайму выгляду або па якасцях да фарфору. Як не хацеў дзед, каб яны пераязджалі ў горад. Ён і памёр, каб не пакідаць гор, цяністага могільніка і сіняга, фарфоравага неба над галавой.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цадзі́цца, цэ́дзіцца; незак.
1. Павольна цячы праз вузкую адтуліну. Не льецца, а цэдзіцца. □ Густое, заспанае цэдзіцца з бочак Бычынай крывёю віно маладое.Барадулін./ Пра дробны невялікі дождж. З чорнага неба цадзіўся нудны дожджык.Мележ.
2.перан. Прасочвацца, паволі пранікаць праз шчыліны, адтуліны (пра святло, паветра, гукі). З тысячы шчылін цадзілася сонца.Лобан.Ад балотца з чорнымі азярынкамі скрозь хмызняк цадзіўся туман, месцамі перапаўзаў цераз дарогу.Хомчанка.З рэпрадуктара цадзілася тужлівая музыка.Капыловіч.
3.Зал.да цадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
О́тхлань ’супакаенне душы на тым свеце, чысцец’ (Нас., Багд., Федар. I). Параўн. вотхлань (гл.) ’чысцец’ (Шэйн. 2). Значэнне ’чысцец’ не зусім дакладнае. Федароўскі (1, 221) дае для гэтага слова наступны кантэкст: «У ночы між Усіх святых а Задушным днём, душы змарлые з неба, з пекла, з атлхлані і з чысьца прыходзяць да дому», з якога відаць, што отхлань і чысцец — розныя сферы таго свету. Насуперак Булыку (Запазыч., 232) нічога агульнага з польск.otchłań ’бездань’ не мае. Аб гэтым сведчаць іншыя значэнні гэтага слова і ў першую чаргу ’адпачынак, перапынак’ (Нас.). Параўн. без атхлані ’без перапынку’ (Нас., Яруш.). Не даваць атхлану ’адбывацца бесперапынна’. Звязана па паходжанню з адхлан (гл.) ’адпачынак, перапынак’ (Нас., ТС), ’прахалода, халадок’ (Нас.). Магчыма, што ў ТС (3, 290) прадстаўлена таксама гэта другое значэнне: не даваць атхлану ’не даваць прахалоды’. Параўн. адзіны кантэкст: «Дождж не дае нам атхлану». Тады ўся гэта група слоў да *ад‑халод‑нь/*ад‑халод‑н. Параўн. халонна ’холадна’, халонны ’халодны’ (Бяльк., 470), гл. халонуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́рта, -ы, ДМ ка́рце, мн. -ы, карт, ж.
1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні, зорнага неба або паверхні якой-н. планеты.
Геаграфічная к.
К.
Месяца.
Астранамічная к.
2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць калоду для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей.
Калода карт.
3.мн. Гульня пры дапамозе калоды такіх лісткоў.
Гульня ў карты.
4. Бланк для запаўнення якімі-н. звесткамі.
Санаторная к.
◊
Зблытаць карты — разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры.
І карты ў рукі — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н.
Карта біта — пра чый-н. правал, пройгрыш.
Раскрыць карты — перастаць трымаць у тайне свае планы і намеры.
Ставіць на картушто — рызыкаваць чым-н., спадзеючыся на выгаду, выйгрыш.
|| прым.карцёжны, -ая, -ае (да 3 знач.) іка́ртачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)