поизмыва́ться сов., разг. паздзе́кавацца (з каго, з чаго); (долго, неоднократно) папаздзе́кавацца (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў Беларускай ССР» (закон) 12/379

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т МЕХАНІЗАВА́НАГА ІНСТРУМЕ́НТУ І БУДАЎНІ́ЧА-АПРАЦО́ЎЧЫХ МАШЫ́Н З ДО́СЛЕДНАЙ ВЫТВО́РЧАСЦЮ,

адкрытае акц. т-ва «МІБАМ ДВ». Засн. ў 1971 як Мінскі філіял Усесаюзнага н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та механізаванага і ручнога будаўніча-мантажнага інструменту, вібратараў і буд.-апрацоўчых машын. З 1991 Мінскі арэндны н.-д. і канструктарска-тэхнал. ін-т буд.-апрацоўчых і дахавых машын, ручнога інструменту. З 1997 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: правядзенне н.-д. і доследна-канструктарскіх работ па буд.апрацоўчых машынах, кампрэсарах, інструменту, дрэваапр. машынах і тэхн. навук. дакументацыі, доследна-эксперым. работ і выпрабаванняў, пуска-наладачных і сэрвісных работ; вытв-сць новых буд. машын і інструменту; рамонт электраінструменту і сэрвіснае абслугоўванне; сертыфікацыя машынабуд. прадукцыі; выраб эмульсійных змазак з выкарыстаннем распрацаванага ў ін-це абсталявання; камерцыйная дзейнасць.

М.​А.​Цвірко.

т. 10, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пошути́ть сов.

1. пажартава́ць;

2. (понасмехаться над кем, над чем) пажартава́ць (з каго, з чаго), папаке́пліваць (з каго, з чаго); (зло) пакпі́ць (з каго, з чаго); (долго, неоднократно) разг. папакпі́ць (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банке́т

‘насып з грунту або камення; невялікае ўзвышша; пляцоўка для стральбы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. банке́т банке́ты
Р. банке́та банке́таў
Д. банке́ту банке́там
В. банке́т банке́ты
Т. банке́там банке́тамі
М. банке́це банке́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двайні́к

‘чалавек, які мае поўнае або блізкае падабенства з другім чалавекам’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. двайні́к двайнікі́
Р. двайніка́ двайніко́ў
Д. двайніку́ двайніка́м
В. двайніка́ двайніко́ў
Т. двайніко́м двайніка́мі
М. двайніку́ двайніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жура́ўка

‘журавель; калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў; выемка ў ткацкім станку’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жура́ўка жура́ўкі
Р. жура́ўкі жура́вак
Д. жура́ўцы жура́ўкам
В. жура́ўку жура́вак
Т. жура́ўкай
жура́ўкаю
жура́ўкамі
М. жура́ўцы жура́ўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жура́ўка

‘журавель; калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў; выемка ў ткацкім станку’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жура́ўка жура́ўкі
Р. жура́ўкі жура́вак
Д. жура́ўцы жура́ўкам
В. жура́ўку жура́ўкі
Т. жура́ўкай
жура́ўкаю
жура́ўкамі
М. жура́ўцы жура́ўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кула́к

‘кісць рукі з прыгнутымі к далоні пальцамі; дэталь машыны і інш.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кула́к кулакі́
Р. кулака́ кулако́ў
Д. кулаку́ кулака́м
В. кула́к кулакі́
Т. кулако́м кулака́мі
М. кулаку́ кулака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стро́й

‘шарэнга людзей; рад прадметаў; аб'яднанне людзей з агульнымі ідэямі, мэтамі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стро́й страі́
Р. стро́ю страёў
Д. стро́ю страя́м
В. стро́й страі́
Т. стро́ем страя́мі
М. страі́ страя́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)