сучасная назва пяхоты ва ўзбр. сілах ФРГ, Бельгіі, Нідэрландаў і інш.; у ЗША, Францыі і інш. — механізаваныя войскі, у краінах СНД — мотастралковыя войскі, якія ўваходзяць у склад сухапутных войск. Мотапяхотныя (матарызаваныя) злучэнні адрозніваюцца ад звычайных пяхотных высокай ступенню матарызацыі. Упершыню асобныя матарызаваныя падраздзяленні з’явіліся ў час 1-й сусв. вайны; значнае пашырэнне атрымалі ў 2-ю сусв.вайну. Гл. таксама Пяхота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Цітаўка, каля аўтадарогі Мар’іна Горка—Узда. Цэнтр сельсавета. За 5 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка і ад чыг. ст. Пухавічы, 65 км ад Мінска. 675 ж., 248 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Абеліск на брацкай магіле сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГО́РНАЕ,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 19 км на ПдУ ад горада і 21 км ад чыг. ст. Клецк, 146 км ад Мінска. 747 ж., 223 двары (1999). Сярэдняя і дапаможная школы, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік архітэктуры — касцёл (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДТАЧЭ́ЕЎ (Георгій Мяфодзьевіч) (ліст. 1916, в. Красніца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 25.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1940). У Вял.Айч.вайну на фронце з 1941. Лётчык-штурмавік мал. лейт. Н. зрабіў каля 100 баявых вылетаў. 31.1.1944 у час налёту на варожы аэрадром падабраў экіпаж падбітага самалёта камандзіра і вярнуўся на свой аэрадром. Загінуў пры вызваленні Севастопаля. На радзіме пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РАЧ,
вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., каля р. Нарач, на аўтадарозе Вілейка—Смаргонь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнЗ ад горада і 19 км ад чыг. ст. Вілейка, 120 км ад Мінска. 808 ж., 268 двароў (1999). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік архітэктуры — царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Нача, каля аўтадарогі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на З ад горада і 8 км ад чыг. ст. Крупкі, 103 км ад Мінска. 538 ж., 201 двор (2000). Турбаза «Нача». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Нача. Цэнтр сельсавета і племзавода «Нача». За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, 232 км ад Брэста. 698 ж., 280 двароў (2000). Цэх па вытв-сці воцату. Сярэдняя школа, філіял Ляхавіцкай муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (1810—15).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ВАЙХА́НЫ,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Усыса. Цэнтр Вайханскага с/с і саўгаса. За 14 км на З ад горада і 17 км ад чыг. ст. Гарадок, 53 км ад Віцебска. 244 ж., 97 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ТАР,
вёска ў Чачэрскім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр калгаса. За 5 км на Пн ад г. Чачэрск, 70 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 329 ж., 141 двор (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. За 1,5 км ад вёскі насыпаны курган на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́СТ,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на р. Клявіца, каля аўтадарогі Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г. Беразіно, 113 км ад Мінска, 52 км ад чыг. ст. Градзянка. 688 ж., 302 двары (2000). Лесапільня. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. 2 помнікі землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.