вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл., на р. Брагінка Верхняя. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад г.п. Брагін, 139 км ад Гомеля, 48 км ад чыг. ст. Хойнікі. 505 ж., 212 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.