вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Орша—Магілёў. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Спартак». За 19 км на ПдУ ад горада і 22 км ад чыг. ст. Шклоў, 40 км ад Магілёва. 682 ж., 289 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.