Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пасабі́ць, пасо́біць, пасо́біці, пособы́ты ’дапамагчы’ (Грыг., Касп., Бяльк., Др.-Падб., Бір., Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.), пасобнік ’памочнік’, пасоба, пасобка ’дапамога’ (Нас., Касп.). Укр.пособити ’дапамагчы’, рус.пособить ’тс’, пособие ’дапамога’, серб.-харв.пособа ’тс’, ст.-слав.пособие ’дапамога ў вайне’, ’саюзнікі’, ст.-чэш.zpósobiti, чэш.(z)působit, славац.pôsobiť ’дзейнічаць, выклікаць (радасць, смутак і інш.), рабіць (уражанне), працаваць у якасці каго-н.’ Утвораны ад выразу po sobě ’рабіць нешта ў належным парадку, упарадкаваць адзін за адным’ (Міклашыч, 331; Голуб-Копечны, 306; Голуб-Ліер, 406; Фасмер, 3, 340). Махэк₂ (500) мяркуе, што спачатку ст.-чэш.zpósobiti было вайсковым тэрмінам, абазначаўшым ’ставіць, складаць адзін за адным’. Няясна, аднак, як развілося значэнне ўсх.- і паўд.-слав. лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страшы́ць ‘палохаць, выклікаць страх’ (Нас., ТСБМ, Байк. і Некр., Ласт., ТС, Сл. ПЗБ). Укр.страши́ти, рус.страши́ть, стараж.-рус.страшити, польск.straszyć, в.-луж.trašić, чэш.strašit, славац.strašiť, серб.-харв.стра̏шити, славен.strášiti, балг.страша́, макед.страши, ст.-слав.страшити. Прасл.*strašiti ад *straxъ, гл. страх (Фасмер, 3, 772; Борысь, 579). Сюды ж страшы́дла ‘той, хто (або што) мае страшны выгляд, выклікае страх’, ‘вырадак’, ‘пудзіла’ (Нас., ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ), страшы́дло ‘тс’ (ТС). Запазычанае з польск.straszydło ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 83), параўн. формы з аднаўленнем этымона: страхі́дло, страхові́дло ‘тс’ (ТС) і зыходнага страхові́ло ‘тс’ (там жа), што суадносіцца з сваім страшы́ла ‘тс’, параўн. славен.strašilo ‘пудзіла’, укр.страши́ло ‘страшылішча’ і пад.
усялі́ць укаго-н.трыво́гуj-n in Únruhe versétzen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сострада́ниеср. спачува́нне, -ння ср., спага́да, -ды ж., жаль, род. жа́лю м.;
возбуди́ть в ко́м-л. сострада́ниевы́клікаць у каго́-не́будзь спачува́нне (жаль), абудзі́ць у кім-не́будзь жаль;
сде́лать что́-л. из сострада́ния зрабі́ць што-не́будзь з жа́лю (спачува́ючы);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
1.Выклікаць трывогу, неспакой. А як вечарам прыйшоў з лесу мой тата і сказаў, што ў Пятровіцах.. воўк патрывожыў пастухоў і авечак, то ўсе ў нас дома пераканаліся, што я сапраўды спаткаўся з воўкам.Колас.Убачыўшы, што на яе [Лёдзю] глядзіць Сева Кашын, яна здагадалася: гэта яго позірк патрывожыў яе.Карпаў.
2. Патурбаваць каго‑н. [Марыя] асцярожна хадзіла каля агню, баючыся патрывожыць Ільіча, відаць, ён нешта важнае абдумваў.Гурскі.[Рыгор:] — Прабачайце, што патрывожыў у гэткі час.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсло́ва, ‑а, н.
Палавіна слова, няпоўнае слова. Тут Павел Іванавіч і паўслова не сказаў, бо пэўна ведаў: высадзі Якава, дык пехатою пойдзе, а ўсё роўна пабывае на шахтбудзе.Кулакоўскі.// Мала, некалькі слоў. З паўслова Гарбулёва, выцягнутага нібы абцугамі, .. [Саламон] стараўся ўлаўліваць галоўны сэнс розных спраў.Бядуля.
•••
З паўслова — адразу, з першых слоў (зразумець, засвоіць і пад.).
На паўслова — для кароткай размовы, паведамлення (выклікаць, папрасіць і пад.).
На паўслове — не дагаварыўшы пачатага (змоўкнуць, спыніцца і пад.) або не даслухаўшы субяседніка (перапыніць, перабіць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго-што і без дап.
Выклікаць радасць, прыносіць радасць. Але ў той жа час Кузняцова радавала тое, што з такім чалавекам можна ісці любой дарогай, нават самай цяжкай...Пташнікаў.[Ад’езд] і радаваў — дома мяне чакала сустрэча з уласнымі дзецьмі, і крышачку засмучаў.Васілевіч.Тым часам разведка збірала апошнія звесткі. Яны не радавалі.Дзенісевіч.//(успалучэннізназоўнікамі «вока», «слых», «сэрца» і пад.). Быць прыемным, даваць асалоду. За імі [праспектамі] ўзрунелыя густа палі Зялёнымі хвалямі радуюць вока.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пачаць моцна калыхаць, прымусіць калыхацца. Раскалыхаць качэлі. □ Рака шалела. Нізавыя парывы вятрыску раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі.Караткевіч.
2. Калышучы каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад. [Гітлераўцы] адной [жанчыне] заламалі, звязалі рукі. Яе раскалыхалі і кінулі ў акно.Мележ.
3. Калышучы, зрабіць хісткім, няўстойлівым. Раскалыхаць слупок.
4.перан. Вывесці са стану апатыі, абыякавасці. Саміх .. [пагранічнікаў] не вельмі лёгка раскалыхаць, выклікаць у іх жаданне расказаць аб сваіх дасягненнях.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.
1. Віднецца, вылучацца (сваім колерам, абрысамі і пад.) на фоне чаго‑н. На тым баку, за жытнёвым полем, рысаваліся на блакіце неба стрэхі.Васілёнак.
2.перан. Паўставаць у чыім‑н. уяўленні. Вобраз пані з чорнымі пышнымі валасамі жыва рысаваўся ва .. уяўленні [настаўніка].Колас.
3. Старацца паказаць сябе з выгаднага боку, выклікаць чым‑н. інтарэс да сябе. Баешка ўваходзіў у ролю, пачынаў яўна рысавацца перад натоўпам, што ў момант вырас ля яго.Шынклер.
4.Зал.да рысаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)