1) датыка́цца, дакрана́цца (да чаго-н.); абма́цваць
2) перан. закрана́ць (гонар іг.д.)
3) перан. паруша́ць;
◊
éinen gúten Námen ~ запля́міць до́брае імя́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zusámmenschließen*
1.vt
1) злуча́ць, аб’ядно́ўваць, змыка́ць
2) замыка́ць у адны́м памяшка́нні
2.~, sich
1) злуча́цца
2) (zu D) аб’ядно́ўвацца (у саюз іг.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ПРАМЯНІ́СТЫЯ», Таварыства сяброў карыснай забавы,
легальная патрыятычная арг-цыя студэнтаў Віленскага ун-та ў крас.—чэрв. 1820. Засн. Т.Занам (Архіпрамяністы, Архі). Аб’ядноўвала моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы. Кіраўніцтва ажыццяўлялі філаматы. Структура арг-цыі распрацавана А.Петрашкевічам. Статут «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належаць Таварыству сяброў карыснай забавы» складзены Ю.Яжоўскім і зацверджаны 3.6.1820 рэктарам ун-та Ш.Малеўскім. Паводле статута мэтай П. было далучэнне моладзі да навукі, добрыя паводзіны, падтрымка роднай мовы, л-ры, гісторыі іг.д. Колькасць П. дасягала 200—300 чал. (каля 33% віленскіх студэнтаў). Хуткі рост колькасці П. выклікаў у кансерватыўных колах рэакц. часткі прафесуры ун-та і святароў нараканні, якія прывялі да забароны т-ва. Пасля першага следства па справе П. у 1822 быў вынесены вердыкт, што гэта не тайнае т-ва, а дазволенае рэктарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
індэкса́цыя
(ад індэкс)
1) абазначэнне ва ўказальніку, рэестры, спісе імён, назваў, адрасоў іг.д.;
2) сістэма літарных або лічбавых абазначэнняў — бібліятэчна-бібліяграфічная, паштовая іг.д.;
3) характарыстыка якога-н. дасягнутага ўзроўню, якая вызначаецца шляхам разліку велічынь, што супастаўляецца (напр.і. рэальных даходаў);
4) пераразлік велічыні грашовага змяшчэння ўкладаў, каштоўных папер у залежнасці ад узроўню інфляцыі;
5) мат. выкарыстанне лічбавага або літарнага ўказальніка, які стаіць часцей за ўсё ўнізе літары, што ўваходзіць у матэматычнае выражэнне;
6) метэар. сістэма лікавай характарыстыкі якога-н. прыроднага працэсу або стану.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́НА ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя, звязаная з інтэгральным выяўленнем рашэнняў краявых задач для дыферэнцыяльных ураўненняў. Апісвае вынік уздзеяння кропкавай (засяроджанай) крыніцы сілы, зараду ці інш. (функцыя крыніцы) або распаўсюджванне палёў ад кропкавых крыніц (функцыя распаўсюджвання, напр., патэнцыял поля кропкавага эл. зарада, размешчанага ўнутры заземленай праводнай паверхні). Названа ў гонар Дж.Грына. Грына функцыя і яе аналагі выкарыстоўваюцца ў тэорыі функцый, канечна-рознасных ураўненняў, тэарэт. фізіцы, квантавай тэорыі поля, стат. фізіцы іінш.
Грына функцыя зводзіць вывучэнне ўласцівасцей дыферэнцыяльнага аператара да вывучэння ўласцівасцей адпаведнага інтэгральнага аператара, дае магчымасць знаходзіць рашэнні неаднароднага ўраўнення, трактуецца як фундаментальнае рашэнне лінейнага дыферэнцыяльнага ўраўн., якое адпавядае аднародным краявым умовам, іг.д.Напр., поле, створанае сістэмай крыніц (у т. л. працяглымі крыніцамі), апісваецца ў выглядзе лінейнай камбінацыі (суперпазіцыі) уплываў асобных крыніц. Гл. таксама Ураўненні матэматычнай фізікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мімікры́я
(англ. mimicry)
1) прыпадабненне некаторых жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя па форме і колеру з мэтай самааховы (напр. заяц і курапатка зімой маюць белую афарбоўку, хамелеоны мяняюць афарбоўку пры руху па дрэве, афарбоўка матылькоў нагадвае кветкі іг.д.);
2) перан. беспрынцыпнае прыстасаванне каго-н. да жыццёвых умоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЮВЕНА́Л Дэцым Юній (Decimus Junius Juvenalis; каля 60, каля Рыма — каля 130),
рымскі паэт-сатырык. Вучыўся рыторыцы ў Рыме, прафесійна займаўся дэкламацыяй. Пачаў пісаць сатыры пасля смерці імператара Даміцыяна (96). Вядомы яго 16 гекзаметрычных сатыр (у 5 кн.), з якіх 1—9 — рэзка выкрывальнага характару; у іх крытыка ўсіх слаёў рым. грамадства з пазіцый небагатага кліента-літаратара. У 10—16 сатырах адцягненыя развагі на маральныя тэмы з пункту гледжання стаічнай філасофіі (аб сапраўдным шчасці, аб цвёрдасці мудраца, аб выхаванні іг.д.); іх агульны тон прымірэнчы. Майстар сціслай сентэнцыі; яму належаць выразы: «У здаровым целе здаровы дух», «хлеба і відовішчаў!». Кананізаваў выкрывальны змест жанру сатыры; яго творы сталі сімвалам паэзіі, якая бічавала заганы грамадства.
Тв.:
Рус.пер. — Сатиры. СПб., 1994.
Літ.:
Дуров В. Жанр сатиры в римской литературе. Л., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кавале́р
(польск. kawaler, ад іт. cavaliere)
1) член рыцарскага ордэна ў перыяд сярэдневякоўя;
2) дваранскі тытул у Іспаніі і Італіі;
3) асоба, узнагароджаная ордэнам;
4) мужчына, які танцуе ў пары з дамай, суправаджае яе на прагулцы іг.д.;
5) нежанаты малады чалавек.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗЕ́ЙНАСЦЬ,
спецыфічна чалавечая форма адносін да навакольнага свету, змест якой складае яго мэтазгоднае змяненне і пераўтварэнне ў інтарэсах людзей; умова існавання грамадства. Усякая дзейнасць уключае мэту, сродак, вынік і сам працэс. Гісторыя грамадства, матэрыяльнай і духоўнай культуры чалавецтва — гэта працэс рэалізацыі дзейнатворчых адносін чалавека да навакольнага свету, які выражаецца ў пабудове новых спосабаў і праграм дзейнасці (пераход ад палявання і рыбалоўства да земляробства і жывёлагадоўлі, ад рамёстваў і мануфактуры да буйной машыннай вытв-сці, ад індустр. грамадства да постіндустрыяльнага, да навук.-тэхн. рэвалюцыі). Існуюць разнастайныя класіфікацыі тыпаў і форм Дз.: духоўная, матэрыяльная, вытворчая, працоўная, пазнавальная, прадпрымальніцкая, палітычная іг.д. Асаблівай формай прадукцыйнай Дз. з’яўляецца творчасць. Пытанне аб адносінах Дз. і асобы вырашаецца як частка больш шырокай праблемы чалавека (гл. таксама Дзеянне, Дзеянне сацыяльнае, Практыка).
Літ.:
Суходольский Г.В. Основы психологической теории деятельности. Л., 1988;
Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн.. 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКУРО́РСКІ НАГЛЯ́Д,
форма праваахоўнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца органамі пракуратуры. У Рэспубліцы Беларусь П.н. ажыццяўляецца: за дакладным і аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў іінш. нарматыўных актаў мін-вамі іінш. падведамнымі Савету Міністраў органамі, мясц. прадстаўнічымі і выканаўчымі органамі, прадпрыемствамі, арг-цыямі і ўстановамі, грамадскімі аб’яднаннямі, службовымі асобамі і грамадзянамі; за выкананнем законаў пры расследаванні злачынстваў; за адпаведнасцю закону суд. рашэнняў па цывільных ікрымін. справах, справах аб адм. правапарушэннях; за выкананнем законаў у месцах папярэдняга зняволення, пры выкананні пакаранняў іінш. мер прымусовага характару, якія назначаюцца судом. У выпадках, прадугледжаных законам, пракуратура праводзіць папярэдняе расследаванне злачынстваў, пракуроры прымаюць удзел у разглядзе спраў судамі, падтрымліваюць дзярж. абвінавачванне. У працэсе ажыццяўлення П.н. пракурор правамоцны апратэстоўваць рашэнні і акты, калі яны супярэчаць закону, прыцягваць правапарушальнікаў да адказнасці, прымаць меры для забеспячэння спагнання матэрыяльных страт, нанесеных парушэннем закона, іг.д.