ТЭЙФ Майсей Саламонавіч (4.9.1904, Мінск —23.12.1966),
яўрэйскі пісьменнік. Вучыўся ў БДУ, скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1933). У 1961—64 супрацоўнік час. «Савеціш Геймланд» («Савецкая Радзіма»). Друкаваўся з 1920. У кнігах «Вершы і паэмы» (1933), «Пралетарка, сястра мая» (1935), «Смерць або перамога» (1936) і інш. падзеі грамадз. вайны, тэмы барацьбы народаў супраць ням. фашызму, памяці пра вайну. Пісаў пра Беларусь (вершы «Беларусь», «Палессе», «Лявоніха», «Калі ласка», «Беларускі вакзал»), верш «Добры сусед» прысвяціў Я.Купалу. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў А.Зарыцкі.
армянскі паэт і грамадскі дзеяч. Скончыў Лазараўскі ін-тусх. моў у Маскве (1906), вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1913—16). Друкаваўся з 1905. Першы зб. вершаў «Мроі сутоння» (1908). Аўтар цыклаў вершаў «Ноч і ўспаміны», «Залатая казка» (абодва 1912), «Краіна Наіры» (1915). Спачуваў абяздоленым, выказваў любоў да бацькаўшчыны. Лірыка Т. вызначаецца вытанчанасцю форм, багаццем рытмікі, музыкальнасцю. Удзельнічаў у заключэнні Брэсцкага міру 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМЕТАЛІ́ЕЎ Тэміркул (1.5.1908, с. Туе-Джар, Кыргызстан — 1991),
кіргізскі паэт.Нар. паэт Кыргызстана (1968). Друкаваўся з 1932. Яго паэзія блізкая да фальклору. Аўтар зб-каў ваен.-патрыят. і лірычных вершаў «Вершы перамогі» (1943), «Герой» (1944), «Інтымныя песні» (1958), «Сэрца песні не старэе» (1967), «Кветкі гор» (1980), паэмы «Кубат» (1953). Пісаў для дзяцей: зб-кі «Птушка-велікан» (1940), «Паляўнічы Тактамуш» (1951), «Вершы для малых» (1956). Перакладаў на кіргізскую мову паасобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы У. пераклалі М.Калачынскі, М.Хведаровіч, Я.Янішчыц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕТЫ́С (Fétis) Франсуа Жазеф (25.3.1784, г. Монс, Бельгія — 26.3.1871),
бельгійскі музыказнавец, кампазітар, педагог. Вучань Л.Керубіні і Ф.А.Буальдзьё. З 1821 праф., з 1826 гал. бібліятэкар Парыжскай кансерваторыі, з 1833 дырэктар Брусельскай кансерваторыі і кіраўнік Каралеўскай капэлы. Кіраўнік франц. і бельг. музыказнаўчых школ сярэдзіны 19 ст. Адзін з заснавальнікаў параўнальнага і гіст. музыказнаўства. Упершыню ў Францыі ўвёў паняцце муз. эстэтыкі, заснавальнік прафес.муз. крытыкі. Аўтар фундаментальных прац па лексікаграфіі і гісторыі музыкі. Сярод муз. твораў оперы, сімфоніі і інш.
Тв.:
Рус.пер. — О философии и поэтике музыки // Музыкальная эстетика Франции XIX в. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ШЭР (Fischer) Ганс Эйген (27.7.1881, Хёхст, Германія — 31.3.1945),
нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Скончыў Марбургскі ун-т (1904). З 1916 праф. Інсбрукскага, з 1918 Венскага ун-таў, з 1921 Выш.тэхн. школы ў Мюнхене. Навук. працы па хіміі піролу і яго вытворных. Даследаваў пірольныя пігменты, што ўваходзяць у састаў крыві, жоўці. Сінтэзаваў хларыны і інш. пірольныя злучэнні (1920). Паказаў, што гемаглабін крыві складаецца з бялку — глабіну і жалезазмяшчальнага комплексу — геміну (1929). Устанавіў будову хларафілаў a і в (1939—40). Нобелеўская прэмія 1930.
Тв.:
Рус.пер. — Химия пиррола. Т. 1. Л., 1937 (разам з Г.Ортам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАГАНІ́ ШЫРВАНІ́ Афзаладдзін Ібрагім Алі аглы (каля 1120, г. Шэмаха, Азербайджан — 1199),
азербайджанскі паэт, мысліцель. Вывучаў тэалогію, астраномію, філасофію, логіку, юрыспрудэнцыю, араб. і перс. мовы. Служыў пры двары шырваншаха Манучэхра II. Вандраваў па краінах Б. Усходу. Развіў і ўдасканаліў жанры газелі і касыды, у якіх услаўляў прыгажосць і розум чалавека. Жыццю народаў Б. Усходу прысвечана адна з лепшых яго паэм «Падарунак двух Іракаў». Твор у многім аўтабіяграфічны, адлюстроўвае некат. сац.-паліт. абставіны эпохі. Аўтар цыкла філас. элегій «Турэмныя», панегірычных касыд.
Тв.:
Рус.пер. — Лирика. Баку, 1982.
Літ.:
Рзакулизаде С.Д. Общественно-политические и философские взгляды Хагани Ширвани. Баку, 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАФІ́З, Гафіз,
Хафез (сапр.Шамседдзін Махамед; каля 1325, г. Шыраз, Іран — 1389 ці 1390),
персідскі і таджыкскі паэт. Атрымаў багаслоўскую адукацыю і праславіўся як «хафіз» (чалавек, які ведае на памяць Каран). Вершы пачаў пісаць рана. Асн. жанр — газелі (больш за 400), у якім дасягнуў дасканаласці. Яго лірыка простая, перадае розныя адценні чалавечых пачуццяў, вызначаецца гармоніяй зместу і формы, зліццём думкі, жывапісу і музыкі. Апяваў каханне, віно, зямное шчасце. Выказваў незадаволенасць рэчаіснасцю, асуджаў духавенства. Зведаў уплыў суфізму і містыцызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙЛІ (Hailey) Артур (н. 5.4.1920, г. Лутан, Вялікабрытанія),
амерыканскі пісьменнік. Дэбютаваў як сцэнарыст. Аўтар серыі «вытворчых» раманаў з жыцця дзелавой Амерыкі, адметных надзённасцю і дынамічным сюжэтам: «Канчатковы дыягназ» (1959), «Атэль» (1965), «Аэрапорт» (1968), «Мянялы» (1975), «Перагрузка» (1979), «Моцнадзейны сродак» (1984) і інш. У іх праблемы сацыяльна-эканам. арг-цыі грамадства, расавай дыскрымінацыі, існавання чалавека ў святле тэхн. прагрэсу. Вострасюжэтны раман «Вячэрнія навіны» (1990) пра амер. тэлебачанне і інтэрнацыянальны тэрарызм. Большасць яго раманаў трапілі ў лік бестселераў, многія экранізаваны.
шведскі жывапісец; заснавальнік нац. школы быт. жанру. Вучыўся ў Стакгольме. У 1757—58 наведваў майстэрню Ф.Бушэ ў Парыжы. З 1810 дырэктар Стакгольмскай АМ. Зазнаў уплыў Ж.Б.Гроза і Ж.Б.Шардэна. Прадстаўнік асветніцкай лініі ў шведскім мастацтве 18 ст. У сваіх невял. карцінах са сцэнамі вясковага і гарадскога жыцця сялян і наёмных рабочых часта выкарыстоўваў рэзкія святлоценявыя кантрасты, якія надаюць прадметную важкасць і матэрыяльнасць прыроднаму і быт. асяроддзю («Кузня», 1781). Яго работы вылучаюцца строгасцю і прастатой кампазіцыі, манахромнасцю багатага тонкімі адценнямі каларыту. Пісаў таксама партрэты і нацюрморты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМЕ́НЕС (Jiménez) Хуан Рамон (24.12.1881, г. Магер, Іспанія — 29.5.1958),
іспанскі паэт; прадстаўнік мадэрнізму. Належаў да пісьменнікаў «Пакалення 1898 года». Для зб. «Журботныя арыі» (1903) і інш. характэрны суб’ектывізм і меланхолія. У зб. «Вясеннія балады» (1910) традыцыі андалускага фальклору. У зб-ках «Духоўныя санеты», «Дзённік паэта-маладажона» (абодва 1917), «Бясконцасць» (1918) зварот да ўнутр. свету чалавека. Адыход ад класіцыстычных форм, імкненне да непасрэднасці адлюстравання ў вершах і лірычнай прозе (кнігі «Платэра і я», 1914; «Звер з глыбіні душы», 1949) і крытычных эсэ («Іспанцы трох светаў», 1942; «Бясконцы паток», апубл. 1961). Нобелеўская прэмія 1956.