(ад гр. homoios = падобны, аднолькавы + therme = цяпло)
які мае пастаянную тэмпературу;
г-ыя жывёлы — жывёлы, якія маюць пастаянную, нязменную тэмпературу цела, што амаль не залежыць ад тэмпературы знешняга асяроддзя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́ктавы
(ад акт)
які мае дачыненне да акта;
а-ая зала — зала для ўрачыстых пасяджэнняў;
а-ыя кнігі — кнігі, у якіх натарыусы і некаторыя афіцыйныя асобы запісваюць акты і здзелкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ве́ктар
(лац. vector = які нясе)
мат. 1) адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак;
2) велічыня, якая характарызуецца памерам і напрамкам і можа быць геаметрычна прадстаўлена ў выглядзе адрэзка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сферы́чны
(гр. sphairikos)
1) які мае форму сферы, шара;
2) размешчаны на сферы, характэрны для яе паверхні;
с-ая астраномія — раздзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяцілаў на нябеснай сферы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фавары́т
(іт. favorito, ад лац. favor = прыхільнасць)
1) любімец уплывовай асобы, які карыстаецца яе заступніцтвам; любімец наогул;
2) конь, коннік або каманда ў скачках, што мае найбольшыя шансы на першынство.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
філігра́нны
(ад філігрань)
1) зроблены ў выглядзе філіграні або які мае на сабе філігрань (напр. ф-ая папера);
2) перан. вельмі дакладны, да самых дробязей прадуманы, старанна і тонка выкананы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
section
[ˈsekʃən]1.
n.
1) ча́стка f., адрэ́заны кава́лак -ка m.
2) парагра́ф, падразьдзе́л -у m., ча́стка f. (кні́гі)
Chapter X has seven sections — Дзяся́ты разьдзе́л ма́е сем падразьдзе́лаў
3) во́бласьць f., раён, рэгіён -у m. (кра́ю); кварта́л -у m. (ме́ста)
The city has a business section and a residential section — Ме́ста ма́е камэрцы́йны кварта́л і жылы́ кварта́л
4) рэ́заньне (на ча́сткі); разрэ́з -у m.
5) адці́нак (чыгу́нкі, даро́гі)
6) прэпара́т -а m. (тка́нкі, мінэра́лу)
7) купэ́, n., indecl. (у ваго́не)
2.
v.t.
рэ́заць, дзялі́ць на ча́сткі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
грана́тавы1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да граната 1. Гранатавае дрэва.
2. Ярка-чырвоны, колеру граната 1 (у 2 знач.).
грана́тавы2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гранату 2. // Зроблены з гранату, упрыгожаны гранатам. Гранатавая брошка. Гранатавы бранзалет. Гранатавы пярсцёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампетэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1. Які мае дастатковыя веды ў якой‑н. галіне; дасведчаны. [Хадановіч], калі прызнацца, не надта быў кампетэнтны ў пытаннях севазвароту або ў справе ўгнаення палёў.Грамовіч.// Заснаваны на дасведчанасці; кваліфікаваны, аўтарытэтны. Кампетэнтная думка.
2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы. Кампетэнтная арганізацыя.
[Ад лац. competens, competensis — адпаведны, здольны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зуба. Зубны нерв. Зубны боль.// Прызначаны для догляду, зберажэння зубоў. Зубны парашок. Зубная шчотка.// Які мае адносіны да лячэння зубоў. Зубны ўрач. Зубны кабінет.
2. Які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў (пра гукі). Зубны зычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)