О́ММЕТР (ад ам + ...метр),
прылада для вымярэння актыўнага электрычнага супраціўлення. Мае пераважна
Складаецца з вымяральніка і крыніцы пастаяннага току (убудаванай ці знешняй). Бывае лічбавы і аналагавы (са стрэлачным ці светлавым паказальнікам), з паралельнай і паслядоўнай схемай вымярэння. Для дакладных вымярэнняў выкарыстоўваецца схема з лагометрам, на якую мала ўплываюць змены напружання крыніцы сілкавання, або маставая схема (
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)