здабы́так, ‑тку, м.

1. Маёмасць, уласнасць. З агнём і дымам пусцілі партызаны панскія здабыткі. Лынькоў. // перан. Тое, што непадзельна стала чыім‑н. набыткам. Творчасць вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча стала здабыткам сусветнай культуры. Лойка.

2. Дасягненні ў развіцці чаго‑н. З імем К. Крапівы звязан росквіт байкі ў нашай літаратуры, яе найбольшыя здабыткі ў гэтым жанры. Казека. Змітрок Бядуля ўзбагаціў беларускую літаратуру сапраўднымі мастацкім здабыткамі. Каваленка.

3. Здабытая рэч, прадмет і пад. Філасофскі настрой [дзеда Талаша] змяніўся практычнымі разважаннямі. І кабан і воўк — каштоўны здабытак. Колас.

4. Лік, атрыманы пасля множання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

deuce

I [du:s]

n.

1) дво́йка f., два ачкі́ (у ка́ртах ці даміно́)

2) ро́ўны лік (у тэ́нісе)

II [du:s]

n., informal

ы́крык незадаво́леньня) што за лі́ха? што за чорт?

What the deuce do you mean? — Што за лі́ха Вы ма́еце на ўва́зе?

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

poczet, ~tu

pocz|et

м. [некаторая] колькасць; шэраг; пералік;

~et sztandarowy — сцяганосцы;

~et królów polskich — польскія каралі;

na poczet — у лік;

zaliczyć w ~et przyjaciół — залічыць да ліку сяброў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лі́чба ’знак для абазначэння ліку’, ’сума, лік, колькасць’ (Нас., Мядзв., Др.-Падб., Грыг., Бяльк., Шат., ТСБМ, ТС), ’падлік’ (Ян.), лічба ’лічэнне’ (Гарэц.). Укр. лічба, личбапольск. мовы), рус. личба (Даль), смал. личба ’колькасць’, польск. liczba, н.-луж. licba, в.-луж. ličba, чэш. ličba (у Юнгмана — з польск. мовы), славац. licba, ličba. Трубачоў (Эт. сл., 15, 83–85) уключае дадзеныя з паўд.-слав. тэрыторыі: серб.-харв. лижба, лиџба ’аўкцыён’, ligʼba (з XIII ст.) < ličiti, балг. личба, лижба ’прыкмета’, лиджба ’прадвесце’, лижбъ ’нешта значнае’ і выводзіць прасл. ličьba, утворанае ад ličiti () > лічыць (гл.). Аб суфіксе ‑ьba (-ба) гл. Слаўскі (SP, 1, 61–62) і Сцяцко (Афікс. наз., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́чнік1лік простага дробу, які стаіць над рысай’ (ТСБМ). Запазычана з польск. мовы, дзе licznik ’тс’ (з XVIII ст.) < liczyć ’лічыць’ (Слаўскі, 4, 243–244) з’яўляецца калькай з с.-лац. numeralor ’лічыльнік’ < лац. ’той, хто лічыць’.

Лі́чнік2 ’апаўшыя камлючкі з хвоі або елкі’ (івац., Нар. сл.). Можна дапусціць роднаснасць са ст.-польск. licznik ’самшыт, Buxus sempervirens L.’ (Слаўскі, 4, 244), утвораным ад лац. lycium ’лікій — лякарства, якое складалася з сокаў розных раслін, у тым ліку і самшыту, крушыны’ > ’сок самшыту’ > ’самшыт’. Аднак больш імаверна, што гэта слова ўзыходзіць да ⁺іглічнік (< ігліца ’калючкі з хвоі ці елкі’) — з адпадзеннем пачатковага і‑, а пасля і ‑г‑ (як, напрыклад, бел. лянь! < глянь!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́сталік і лічба 300’, ‘колькасць, якая абазначаецца лічбай 300’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Вруб.), тры́ста, тры́сто ‘тс’ (ТС), ст.-бел. триста, трыста ‘тс’, сюды ж трисотный ‘трохсоты’ (ГСБМ). Укр. три́ста, рус. три́ста, польск. trzysta (ж. і н. род), trzystu (м. род), н.-луж. tśista, в.-луж. tři sta, чэш. tři sta, славац. tristo, славен. tri sto, харв. trȉsta, серб. три̏ста, балг. три́ста, макед. приста, ст.-слав. три съта. Прасл. *tri sъta, утворанае ад *tri (‘тры’ ў форме ніякага роду) і *sъta (< sъto) — у форме Н. скл. мн. ліку: *sъto скланялася як *selo (Борысь, 652; ЕСУМ, 5, 641; Новое в рус. этим., 230–231). Да тры і сто (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кампле́кт м.

1. (набор) Satz m -es, Sätze (інструментаў); Garnitr f -, -en (бялізны); Jhrgang m -(e)s, -gänge (часопісаў);

кампле́кт пашто́вак Pstkartenseri¦e f -, -i¦en;

кампле́кт пашто́вых ма́рак ein Satz Brefmarken;

кампле́кт апарату́ры Gerätesatz m;

баявы́ кампле́кт вайск. Kmpfsatz m;

кампле́ктамі stzweise;

2. (поўны лік чаго-н.) kompltte nzahl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АНАЛІТЫ́ЧНАЯ МЕХА́НІКА,

раздзел механікі, у якім рух сістэм матэрыяльных пунктаў (цел) даследуецца пераважна метадамі матэм. аналізу. Вывучае складаныя мех. сістэмы (машыны, механізмы, сістэмы часціц і інш.), рух якіх абмежаваны пэўнымі ўмовамі (гл. Сувязі механічныя).

Галаномная сістэма (мех. сувязі залежаць толькі ад каардынат і часу) у патэнцыяльным полі характарызуецца функцыяй Лагранжа L = T U , дзе T — кінетычная і U — патэнцыяльная энергія сістэмы. Калі вядома канкрэтная залежнасць L=L(q,,t), дзе q — абагульненыя каардынаты, = dq dt — абагульненыя скорасці, t — час, то пры дапамозе прынцыпу найменшага дзеяння можна знайсці дыферэнцыяльныя ўраўненні руху мех. сістэмы. Іх інтэграванне пры зададзеных пачатковых умовах дазваляе вызначыць закон руху сістэмы, г.зн. залежнасці qi=qi(t), дзе i=1, 2, ..., S, S — лік ступеняў свабоды.

Асн. Палажэнні аналітычнай механікі распрацаваў Ж.​Лагранж (1788), значны ўклад зрабілі У.​Гамільтан, М.​В.​Астраградскі, П.​Л.​Чабышоў, А.​М.​Ляпуноў, М.​М.​Багалюбаў, А.​Ю.​Ішлінскі і інш. Метады аналітычнай механікі далі магчымасць выявіць сувязь паміж асн. паняццямі механікі, оптыкі і квантавай механікі (оптыка-мех. аналогіі). Абагульненне варыяцыйных прынцыпаў механікі на неперарыўныя квантава-рэлятывісцкія сістэмы склала матэм. аснову тэорыі поля. Дасягненні аналітычнай механікі садзейнічалі развіццю балістыкі, нябеснай механікі, тэорыі ўстойлівасці, тэорыі аўтам. кіравання і інш.

Літ.:

Кильчевский Н.А. Курс теоретической механики. Т. 2. М., 1977.

А.​І.​Болсун.

т. 1, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫФЕРЭНЦЫЯ́ЛЬНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ,

раздзел матэматыкі, які вывучае вытворныя і дыферэнцыялы функцый, а таксама іх дастасаванні. Разам з інтэгральным злічэннем складае курс матэматычнага аналізу (ці аналізу бясконца малых).

Аформілася ў самастойную матэм. дысцыпліну пасля прац І.Ньютана і Г.Лейбніца, якія сфармулявалі асн. палажэнні Д.з. і паказалі ўзаемна адваротны характар аперацый дыферэнцавання і інтэгравання. Выклікала з’яўленне новых галін матэматыкі: тэорыі шэрагаў, дыферэнцыяльнай геаметрыі, дыферэнцыяльных ураўненняў, варыяцыйнага злічэння. Грунтуецца на паняццях: рэчаісны лік, функцыя, ліміт, бясконца малая, неперарыўнасць і інш., якія атрымалі сучасны змест у ходзе развіцця і абгрунтавання аналізу бясконца малых; цэнтральныя паняцці Д.з. — вытворная і дыферэнцыял — і распрацаваны ў Д.з. апарат, які звязаны з імі, даюць сродкі даследавання функцый (у т. л. некалькіх пераменных), лакальна падобных на лінейныя функцыі або паліномы. Асн. дастасаванні Д.з. звязаны з даследаваннем функцый з дапамогай вытворных: знаходзіць выпукласць і ўвагнутасць графіка функцыі, прамежкі нарастання і спадання функцый, іх найбольшае і найменшае значэнне (гл. Экстрэмум), пункты перагіну і асімптоты, а таксама розныя ліміты функцый (напр., віду 0/0, ∞/∞ ; гл. Нявызначаны выраз), якія не паддаюцца вылічэнню інш. метадамі. Метады Д.з. маюць шматлікія дастасаванні ў даследаваннях актуальных праблем матэматыкі, прыродазнаўчых і тэхн. навук.

Літ.:

Курс вышэйшай матэматыкі. Мн., 1994;

Гусак А.А. Высшая математика. Т. 1—2. 2 изд. Мн., 1983—84.

А.​А.​Гусак.

т. 6, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВА́ЦЦАЦЬ ТРЭ́ЦІ З’ЕЗД КПБ (нечарговы). Адбыўся 14—15.1.1959 у Мінску. Прысутнічала 645 дэлегатаў з рашаючым і 83 з дарадчым голасам ад 187 909 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: кантрольныя лічбы развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1959—65 і задачы Кампартыі Беларусі (К.​Т.​Мазураў). Падрыхтоўка да з’езда супала са святкаваннем 40-годдзя БССР і КПБ, узнагароджаннем рэспублікі другім ордэнам Леніна. У дакладзе адзначаліся вынікі эканам. развіцця Беларусі за 1956—58: аб’ём прамысл. вытв-сці павялічыўся на 41%, у лік дзеючых уступілі Мінскія з-ды аўтам. ліній, трактарных запчастак, гадзіннікавы, электратэхнічны, ацяпляльнага абсталявання, камвольны камбінат; Полацкі з-д шкловалакна, 1-я чарга Васілевіцкай, 2-я чарга Смалявіцкай ДРЭС. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ў 1953—58 вырасла ў 2,2 раза, у т. л. жывёлагадоўлі ў 3,1 раза. Павялічваліся маштабы буд-ва (у 1958 пабудавана 1,7 млн. м² жылля, у вёсцы — 28 тыс. дамоў). Аднак дакладчык і выступаючыя ў спрэчках (24 чал.) адзначалі недахопы ў развіцці нар. гаспадаркі, культуры: невыкананне многімі прамысл. і с.-г. прадпрыемствамі даведзеных ім заданняў, марудны рост прадукцыйнасці працы, вял. выдаткі на выпуск адзінкі прадукцыі, вял. аб’ём незавершанага буд-ва і інш. З’езд ухваліў кантрольныя лічбы развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1959—65 і дырэктыўныя ўстаноўкі для Беларусі.

Р.​П.​Платонаў.

т. 6, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)