ВЫВЕ́ТРЫВАННЯ РАДО́ВІШЧЫ,

паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі ў зоне хім. выветрывання горных парод у зямной паверхні. Фарміруюцца пры разлажэнні горных парод пад уздзеяннем вады, вуглекіслаты, кіслароду, а таксама арган. і неарган. кіслот. Адрозніваюць: інфільтрацыйныя радовішчы, якія ўзніклі ў выніку растварэння і пераадкладу рэчываў хімічна актыўнымі воднымі растворамі, што цыркулююць у глыбіні Зямлі (некаторыя радовішчы жалеза, медзі, нікелю, урану, самароднай серы); астаткавыя радовішчы, якія сфарміраваліся на паверхні Зямлі ў выніку вынасу вадой з горных парод растваральных злучэнняў і намнажэння ў астатку цяжкарастваральных каштоўных мінералаў (некаторыя радовішчы жалеза, марганцу, нікелю, баксітаў, кааліну, магнезіту).

т. 4, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОЛІЭФІ́РНЫЯ СМО́ЛЫ,

складаныя поліэфіры, здольныя ў выніку ацвярдзення ператварацца ў нерастваральныя і няплаўкія палімеры. Найб. пашыраны ненасычаныя П.о. — растворы (50—70%-ныя) складаных эфіраў — прадуктаў полікандэнсацыі малеінавай ці фумаравай кіслот з гліколямі, у ненасычаных манамерах (напр., стырол, метылметакрылат, вінілталуол) — растваральніках поліэфіраў.

Ацвярдзенне П.с. адбываецца ў выніку суполімерызацыі поліэфіру і растваральніку (гл. Ацвярдзенне палімераў, Ацвярджальнікі), прыводзіць да ўтварэння трывалых, вода-, кіслота-, масла-, бензінаўстойлівых матэрыялаў з добрай адгезіяй да розных паверхняў і выдатнымі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюць у вытв-сці шклапластыкаў, лакафарбавых матэрыялаў (гл: Поліэфірныя лакі), кляёў, замазак і інш.

т. 12, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ДАВАЯ ТРА́ЎМА НОВАНАРО́ДЖАНЫХ,

пашкоджанне органаў і тканак плода пры родах. У выніку бывае кефалагематома (паднадкоснічнае кровазліццё ў вобласці касцей чэрапа, часцей цемянных), крывашыя, пералом ключыцы і інш. касцей (рук, ног), пашкоджанне тварнага нерва (асіметрыя твару), вялы параліч рукі. Найб. небяспечныя траўмы спіннога мозга і ц. н. с., якія ўзнікаюць часцей на фоне асфіксіі плода і ў выніку мех. пашкоджанняў (могуць прывесці да інваліднасці і парушэння разумовага развіцця). Большасць відаў траўмаў праходзіць бясследна. Прафілактыка: ахова здароўя цяжарнай жанчыны, правільнае правядзенне родаў. Лячэнне спецыфічнае.

І.​У.​Дуда.

т. 13, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Трэлья́ж ‘трохстворкавая люстра’ (ТСБМ). З рус. трельяж, якое з франц. treillage ‘крацістая загарадка’ < treille ‘альтанка з вінаграднай лазы’ < лац. trichila ‘альтанка’, у выніку скарачэння tricla ‘павільён’ — слова trīclīnium ‘трохмесны стол’ (SWO, 1980, 774; Голуб-Ліер, 488; Фасмер, 4, 98). Значэнне ‘трохстворкавае люстра’ развілося ў рускай мове, дзе ўзнікла ў выніку дзеяння народнай этымалогіі (ЕСУМ, 5, 628).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляску́н 1 ’дзяружка з ільняных нітак’ (Сцяшк. Сл.). Да плоскаю (гл.).

Пляску́н 2 ’гарэза’ (Нар. Гом.). У выніку кантамінацыі плясун (ці пляска) і ’скакун.

Пляску́н 3 ’пухір у рыбы’ (воран., ЛА, 1). Да пляск, пляскаць ’лопацца, трэскацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Майня́ ’сярэдняя частка невада ў выглядзе мяшка’ (Яшкін, З жыцця) — у выніку распадабнення зычных ‑тн‑ > ‑йн‑. Да матня́ (гл.). Укр. палт., рус. матня́ ’тс’ (< мата́цца). (Фасмер, 2, 582).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матрашы́ць ’калаціць, трэсці хворага’ (чачэр., Мат. Гом.). Рус. дан. мотроси́ть ’трэсці, ліхаманіць’ ярасл. мотроши́ть ’лячыць замовай, чараваць’, гом. мотроши́ться ’мітусіцца’. У выніку кантамінацыі лексем матлашыць і трэсці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяльта́шка ’мянташка’ (Янк. 2; жытк., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем мільгиць і мянташка (гл.): пры вастрэнні касы мянташка мільгае то з аднаго, то з другога боку касы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабрэт ’здаравяка’ (Юрч.), зах.-бран. ’дужы, рослы, моцна разгультаены мужчына’. Відавочна, у выніку кантамінацыі пераноснага лоб ’гультай’ і брытан (гл.) ’чалавек моцнага складу’, ’таўсцяк’ (∼ бялын. брысь ’здаравяка-лайдак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пні, пнеўе, пяюхі, ппушкі, пташкі ’адросткі пер’яў пасля лінькі’ (круп., Нар. сл.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; Юрч. СНЛ; ЛА, 1). У выніку семантычнага пераносу з пень ’пень’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)