1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. змяняць 1 — змяніць, змяняцца — змяніцца. На змену ночы прыйшоў ясны і спакойны сонечны дзень.В. Вольскі.Рана .. нясцерпна балела перад зменай надвор’я.Мехаў.// Паварот да чаго‑н. новага, які наступіў у кім‑, чым‑н.; перамена. Змену ў [краўцу] заўважыў нават Міхал, які прыйшоў да сям’і.Барсток.Пра змены, якія думала Кавалёва ўвесці ў гаспадарцы, ведалі многія.Дуброўскі.
2. Прамежак часу, пасля заканчэння якога адна група людзей (якія працуюць, вучацца, адпачываюць) зменьваецца другой такой групай. Начная змена. Працаваць у дзве змены. Хадзіць у школу ў першую змену. □ Перад канцом змены Сашу выклікалі ў дырэкцыю завода.Шуцько.
3. Група людзей (якія працуюць, вучацца, адпачываюць), што зменьвае другую такую ж групу пасля заканчэння пэўнага прамежку часу. Змена, стаўшы на пост, рапартуе аб поўнай гатоўнасці стаяць да канца.Брыль.
4.перан. Маладое пакаленне, якое павінна замяніць старэйшых у якой‑н. сферы дзейнасці. Камсамольская змена. Рыхтаваць сабе змену. □ Цяпер з такім замілаваннем гляджу на нашу змену маладую.Дубоўка.
5. Камплект абутку, адзення, якія час ад часу мяняюцца. Дзве змены бялізны. □ — Трэба будзе чаравікі купіць і завезці. Няхай змена будзе.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варажы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; незак.
1. Адгадваць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад. К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варажыць цыганка.Багдановіч.[Ліза] з Наталлю дасталі з-за люстэрка растрыбушаную, як вата, калоду карт і варажылі.Чорны.Варожаць сёстры. Над лучынай Льюць воск у поўнае вядро.Бялевіч.
2. Меркаваць, рабіць здагадкі. [Люба:] — Чалавек дзесяць перапытала. Адны гавораць, паехалі на Ру дню, другія — к Дняпру. Вось тут і варажы.Шамякін.[Папас і Галіна] варажылі, як будзе заўтра, ці прыйдуць на свята сяляне з суседніх вёсак.Галавач.[Начальнік заставы:] — Што тут доўга варажыць, Хочаш разам з намі жыць?А. Александровіч.
3. Прадракаць, прадказваць. [Дзед:] — Прыйдуць дні, аб якіх вякі варажылі, Пра якія ў казках адно гаварылі.Танк.Мой дзед ведаў прыкметы надвор’я. З вечара, гледзячы ўгору, варажыў пагоду на раніцу.Грамовіч.Зязюлі варожаць і кнігаўкі жаляцца, І глушаць усіх салаўі.Панчанка.
4.Разм. Вабіць, зачароўваць. І чаруе, і варожыць шаўкавістая трава.Хведаровіч.І струны на гуслях, І струны ў сэрцы, Як вокліч у пушчы, Завуць і варожаць.Бядуля.
5.перан.Разм. Па-майстэрску, падобна чараўніку, працаваць над чым‑н. [Скульптар] варажыў над пластылінам.Скрыган.
•••
Бабка надвае варажылагл. бабка 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
е́здзіць, езджу, ездзіш, ездзіць; незак.
1. Тое, што і ехаць (у 1 знач.), з той розніцай што «ездзіць» азначае дзеянне, якое паўтараецца ў розных напрамках. Ездзіць у горад. Ездзіць на машыне. □ Дзед Астап ездзіў часам з другімі партызанамі на разведку.Лынькоў.Костусь ездзіў, хадзіў, клапаціўся: жніво ішло, а рукамі, відаць было, нічога зрабіць нельга будзе.Чорны.// Бываць дзе‑н., наведваць каго‑, што‑н. (карыстаючыся транспартам). Яшчэ казаў мой прадзед у свой час, Што будуць ездзіць к нам не за пянькою, А каб вучыцца мудрасці у нас.Прыходзька.— Я так марыў увесь час, што мы будзем жыць суседзямі. У нядзелю мы ездзілі б адзін да аднаго ў госці...Шамякін.
2. Умець карыстацца якім‑н. сродкам перамяшчэння. Умела ездзіць на матацыкле.//Разм. Катацца на каньках, лыжах.
3.перан.Разм. Рухацца, соўгацца па чым‑н. Стары сядзеў неспакойна, круціўся, ездзіў па лаве.Мележ.
4.Разм. Быць, працаваць кім‑н. (пра некаторыя прафесіі). Вася ў дальніх паяздах ездзіць правадніком.Ракітны.
•••
Ездзіць вярхомнакім — мець уладу над кім‑н.
Ездзіць начыёйспіне, начыімкарку — выкарыстоўваць каго‑н. у сваіх інтарэсах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак.
1.чаго. Зрабіць шляхам вязання нейкую колькасць. Навязаць пальчатак. Навязаць шкарпэтак.// Звязаць у адно значную колькасць чаго‑н. Навязаць цэлы клунак бялізны.// Звязваючы, зрабіць нейкую колькасць чаго‑н. Навязаць венікаў. Навязаць снапоў.
2.што. Надзеўшы або абкруціўшы, завязаць. Навязаць вяроўку на рогі жывёле.
3.перан.; штокаму-чаму. Прымусіць каго‑н. прыняць або зрабіць што‑н. супроць яго волі, жадання. Навязаць дагавор. □ [Зорын] хацеў навязаць гітлераўцам бой там, дзе яны не чакалі.Гурскі.// Унушыць што‑н. каму‑н. супраць яго волі. Навязаць сваю думку. □ [Саўку] пачынаў агортваць страх, і ён часамі жахаўся той ролі, якую навязалі яму войт і яго прыяцелі.Колас.Я зразумеў, што мне трэба навязаць .. [Волкаву] сваю волю, сваю ўпэўненасць у перамозе.Шамякін.// Абцяжарыць каго‑н. кім‑, чым‑н. — Сядай тут і будзем працаваць, — сказаў Юрка Маргун такім тонам, быццам мяне яму сілком навязалі.Сабаленка.
4.каго. Разм. Узяць на прывязь. Яхімаў воз ужо прыбралі, Каня на лейцы навязалі У кустах альховых каля дуба.Колас.Грознага [быка] усё-такі ўціхамірылі і зноў навязалі на ланцуг.Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Трымаючыся за што‑н. рукамі, падцягнуць сваё цела куды‑н., да чаго‑н. Падцягнуцца на турніку. □ Хлопчык ухапіўся за голле, падцягнуўся і вылез на бераг.Хадкевіч.
2. Рухаючыся куды‑н., сабрацца, дагнаць пярэдніх. Падцягнуліся войскі да лініі фронту. □ Першая [падвода] прыпынілася і стала чакаць астатніх, пакуль падцягнуцца.Васілеўская.Самалёты парамі пабеглі на старт і цесным строем ірванулі ў паветра. Яшчэ на развароце заднія падцягнуліся, перастроіліся, і група лягла на курс.Алешка.
3.Разм. Падрасці, стаць большым. — Так... Хлопец не з дужых... І ростам не выйшаў... — Ну, рост не такі ўжо страшны, хлопец яшчэ падцягнецца.Лынькоў.
4.перан.Разм. Пачаць лепш выконваць работу, свае абавязкі, дагнаць лепшых, стаць больш дысцыплінаваным, акуратным. Пацягнуўся калектыў, вялікі давер натхняў, бадзёрыў. Узялі абавязацельствы працаваць яшчэ лепш.Кулакоўскі.Адных сакратар пакрытыкаваў, другім параіў падцягнуцца да ўзроўню перадавых.Кавалёў.— Малайчына, Ваня, — сказала настаўніца. — Вось толькі з пісьмом трэба падцягнуцца...С. Александровіч.// Стаць падцягнутым, строгім, акуратным. Пасля наведвання клуба кожны неяк падцягнуўся, стаў больш строгім, сабраным, старанным.«Звязда».Старшыня звыклым рухам паправіў рэмень, падцягнуўся і казырнуў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабо́тнік, ‑а, м.
1. Чалавек, заняты работай; працаўнік. І на жніве, і на малацьбе паказаў [старшыня] аднавяскоўцам тое ўмельства хлебароба, якое жыве, не памірае ў сэрцы добрага работніка праз доўгія гады.Бялевіч.Дзед Баўтрук работнік сумленны. Гарачкі ў рабоце не пароў, а рабіў паважна, але гладка і акуратна.Колас.// Той, хто можа выконваць работу, працаваць. «Які з цябе работнік, — гаварылі гаспадары. — Вецер свісне, дык упадзеш».Бядуля.
2.чаго або які. Той, хто пастаянна працуе дзе‑н., прафесійна займаецца якой‑н. дзейнасцю. Партыйны работнік. Работнікі сельскай гаспадаркі. Работнікі друку. □ Работнікі музея любоўна захоўваюць усё, што звязана з жыццём Леніна.«Звязда».Работнік літаратуры і мастацтва нямала і нядрэнна расказалі аб подзвігах і героях фронту і тылу.Брыль.
3. Той, хто абслугоўвае каго‑н. сваёй працай. Наняць работніка. □ [Бародзіч:] — Мы не проста чужыя, панятыя работнікі, мы робім .. самі на сябе.Чорны.Забегаліся вятры — служакі-гаротнікі: Ніхто не ідзе да зімы ў работнікі.Тармола.// Наёмны сельскагаспадарчы рабочы; парабак. — На лішняга работніка грошай у мяне няма, а падсвінкі аж зямлю грызуць ад голаду...Бажко.
•••
Наменклатурны работнік — работнік, які значыцца ў спісе кіруючых асоб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́нцыя, ‑і, ж.
1. Месца прыпынку паяздоў і іншых транспартных сродкаў, якія курсіруюць па пэўнаму маршруту. Чыгуначная станцыя. □ Кажуць, станцыяй хутка паўстанак той стане — Значыць, стрэнецца шчасце маё і яе.Бачыла.На станцыях .. [Гарышны] выскокваў з вагона ўзяць бутэльку піва.Ракітны.// Будынак на прыпынках, спецыяльна абсталяваны для пасажыраў. Уперадзе, з-за ўзгорка, выпаўзалі чырвоныя камяніцы станцыі.Мележ.// Адлегласць паміж двума такімі прыпынкамі. Яшчэ дзве станцыі засталося ехаць.
2. Спецыяльная ўстанова, якая абслугоўвае ў якіх‑н. адносінах насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі. Санітарна-эпідэміялагічная станцыя. Лодачная станцыя. Тэлефонная станцыя. □ Каб суняць плывуны і зрабіць іх падатлівымі людзям, непадалёку ад ствалоў была пабудавана магутная станцыя замарожвання глебы.Кулакоўскі.// Група навуковых супрацоўнікаў, якія вядуць даследчую работу па спецыяльнай праграме. Дрэйфуючая станцыя «Паўночны полюс». Селекцыйная станцыя.
3.Спец. Серыя гідралагічных, метэаралагічных і пад. назіранняў, атрыманых на моры, на пэўнай тэрыторыі зямной паверхні. Глыбакаводныя станцыі. Магнітныя станцыі.
•••
Гідраметрычная станцыя — пункт на рацэ для вымярэння вышыні ўзроўню вады, хуткасці цячэння, расходу вады і пад.
Касмічная станцыя — штучны спадарожнік Зямлі, на якім можа жыць і працаваць зменны экіпаж касманаўтаў.
Сартавальная станцыя — чыгуначная станцыя, асноўнае прызначэнне якой — фарміраваць і расфарміроўваць чыгуначныя саставы.
[Ад лац. stantia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pędzić
незак.
1. гнаць;
pędzić konie do wody — гнаць каней да вады;
pędzić kogo do roboty перан. прымушаць працавацькаго;
2. імчацца;
pędzić co koń wyskoczy — імчацца з усіх сіл;
3. гнацца;
pędzić za kim — гнацца за кім;
4. гнаць;
pędzić wódkę — гнаць самагонку;
pędzić życie burzliwe — весці бурнае жыццё
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
mine
I[maɪn]
pron.
1) мой
This book is mine — Гэ́тая кніга мая́
2) мае́ ро́дныя, мае́
me and mine — я і мае́
II[maɪn]1.
n.
1) капа́льня f. (ву́галю, зо́лата, со́лі); рудні́к -а́m., ша́хта f.
2) пакла́ды pl., радо́вішча n, (руды́, со́лі і пад.)
3) бага́тая крыні́ца інфарма́цыі
4) мі́на f.
2.
v.i.
1) капа́ць капа́льню
2) здабыва́ць (руду́, ву́галь і да т.п. у капа́льні)
3) працава́ць у капа́льні
4)
а) падко́пваць, рабі́ць падзе́мны ход або́ падко́п
б) ста́віць мі́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
begin
[bɪˈgɪn]1.
v.i. -gan, -gun, -ginning
1) пачына́ць (-ца); настава́ць
We will begin work soon — Мы неўзаба́ве пачнём працава́ць
to begin at the beginning — пача́ць ад са́мага пача́тку
to begin with the hardest problem — пачына́ць ад найцяжэ́йшае прабле́мы
2) пачына́ць існава́ньне, быць арганізава́ным
The club began two years ago — Клюб быў арганізава́ны два гады́ таму́
2.
v.t.
1) пачына́ць
He began reading this book — Ён пача́ў чыта́ць гэ́тую кні́гу
2) ствара́ць; арганізо́ўваць
to begin the club — арганізава́ць клюб
•
- to begin with
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)