ПРАТЭСТА́НЦКІ ХАРА́Л,
духоўны гімн нямецкай пратэстанцкай царквы. Спяваўся ўсёй абшчынай на роднай (ням.) мове, напачатку аднагалосна, пазней на 4 галасы ў строгім акордава-гарманічным складзе. Асн. крыніцамі П.х. былі ням. і лац. духоўныя песні, грыгарыянскія спевы ў ням. перакладах; ужывалася тэхніка кантамінацыі (стварэнне новага тэксту да вядомай мелодыі рэлігійнага ці свецкага паходжання).
Узнік у Германіі ў 16 ст. ў эпоху Рэфармацыі і Сялянскай вайны 1524—25. Выконваў ключавую функцыю ў кульце рэфармацыйнай царквы. аналагічную грыгарыянскаму харалу ў каталіцкай царкве. П.х. роднасны духоўным гусіцкім (Чэхія), фламандскім, гугеноцкім (Францыя), пурытанскім (Англія), і інш. песням рэфармацыйных плыней. Найважнейшую ролю ў фарміраванні і прапагандзе рэпертуару П.х. адыгралі М.Лютэр і І.Вальтэр, распачаўшы друкаванне зб-каў П.х. «Erfurter Enchiridien» («Эрфурцкія Энхірыдыёны»), «Geystliches Gesangk Büchleyn» («Кніжачка Духоўных спеваў», 1524). За першыя дзесяцігоддзі Рэфармацыі з’явілася больш за 200 канцыяналаў (Г.Люфта, І.Клюга, Г.Рау, В.Бабста і інш.). У 16—18 ст. П.х. стаў асновай стварэння жанраў харальнай апрацоўкі: харальная прэлюдыя, матэт, кантата, канцэрт і інш.
Т.У.Ліхач.
т. 13, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАПРА́ЎЕ ГРАМАДЗЯ́Н,
адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму і дэмакратыі, які азначае афіцыйна прызнаную роўнасць грамадзян перад дзяржавай, законам, судом. Р.г. — гэта роўнасць правоў, свабод і абавязкаў грамадзян адной дзяржавы незалежна ад полу, расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання, маёмаснага і службовага становішча, месца жыхарства, адносін да рэлігіі, перакананняў, прыналежнасці да грамадскіх аб’яднанняў і інш. Прынцып Р.г. устаноўлены ў эпоху бурж. рэвалюцый, змяніў саслоўныя адносіны ў феад. грамадстве. Канстытуцыйная дактрына сучасных дзяржаў прызнае магчымасць існавання некаторых адрозненняў у правах і абавязках грамадзян, якія маюць натуральны характар: напр., абавязак праходзіць ваен. службу ў большасці дзяржаў свету ўскладаецца толькі на грамадзян мужчынскага полу; асобыя канстытуц. правы з 2-й пал. 20 ст. сталі замацоўвацца за інвалідамі, дзецьмі, прадстаўнікамі нешматлікіх карэнных народаў і да т.п. У шэрагу дзяржаў прыроджаныя грамадзяне валодаюць больш шырокімі правамі, чым натуралізаваныя. Напр., у Беларусі, ЗША, Эстоніі, на Філіпінах прэзідэнтам дзяржавы можа быць толькі грамадзянін па нараджэнні; у Румыніі і Эстоніі натуралізаваныя грамадзяне, у адрозненне ад грамадзян па нараджэнні, могуць быць у шэрагу выпадкаў пазбаўлены грамадзянства. Р.г. замацавана ў раздз. II Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Г.А.Маслыка.
т. 13, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інстыту́т
(фр. institut, ад лац. institutum = установа, устанаўленне)
1) навучальная ўстанова, якая дае вышэйшую адукацыю ў пэўнай галіне;
2) сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання ў дарэвалюцыйнай Расіі;
3) навукова-даследчая ўстанова;
4) сукупнасць норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны (напр. і. права).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ге́гаць ’гергетаць’ (Сцяшк.), ґе́ґаць (Жд. 1, Шатал.). Гукапераймальнага паходжання. Параўн. укр. ґе́ґати, польск. gęgać і далей рус. га́гать, польск. gagać, чэш. gágati, літ. gagė́ti, ням. gāgen і г. д. Слаўскі, 1, 272; Траўтман, 74–75. Да прасл. *gagati гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 83–84.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́ній ’геній’ (БРС). Рус. ге́ний, укр. ге́ній. Бел. і укр., магчыма, непасрэдна з рус. Рус. (старое) гениус, гений з лац. genius або з ням. Genius (< лац.); форма гениуш — з польск. geniusz (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 52 (з удакладненнем паходжання форм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бармата́ць ’мармытаць, бурчаць пад нос, бурчаць’ (Нас., Касп., Шат.). Рус. бормота́ть, укр. бормота́ти, бормоті́ти, бурмоті́ти. Гукапераймальнага паходжання. Гл. Бернекер, 107; Траўтман, 39; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 195; падрабязна Шанскі, 1, Б, 169. Не абавязкова прымаць першасную форму борботати (якая быццам пасля дысіміляцыі дала борм‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́зка 1 ’трыножак’, ’сажань’ (Мат. Гом.). Гл. казан.
Ко́зка 2 ’бакас’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. козарка ’від дзікай гусі’, рус. казара, казарка ’тс’. Магчыма, цюркскага паходжання (тур. kaz ’гусь’) (Булахоўскі, 3, 238). Параўн. ЕСУМ, 2, 340.
Ко́зка 3 ’грыб саркадон чарапічны’ (ТС). Гл. каза 6.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́мза ’лёгкая порыстая горная парода вулканічнага паходжання’ (ТСБМ). З рус. пе́мза ’тс’, якое, паводле Фасмера (3, 231), з чэш. pemza, куды прыйшло з ст.-в.-ням. pumiʒ, bumiʒ < лац. pūmex ’тс’. Не выключана, што крыніцай запазычання ў рус. мову можа быць с.-нідэр. pums.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашавярэ́ніцца ’не выканаць загаду’ (Нас.). З прыст. пра-, прыст. ша‑ аргатычнага паходжання і вярэ́ніцца. Апошняе паходзіць ад вярэня, параўн. вярэнька ’някемлівы, мешкаваты чалавек’ (гл). Сюды ж з іншай суфіксацыяй рус. цвяр. ша́верзить ’строіць падкопы’, ша́верзні ’плёткі’, ша́верзень ’пляткар’ і бел. вярзці (гл. Фасмер, 4, 393).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Скапсане́ць, скапсані́ты ‘стаць драхлым, змарнавацца, састарыцца’ (драг., З нар. сл.), скапцаніе́ті ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. скапцані́ты ‘збяднець (аб яўрэях)’, польск. kopconieć, kopsonieć ‘марнавацца, станавіцца ўбогім, бяднець’. Да капцан (гл.). Не выключана і запазычанне польскага дзеяслова. Да праблематыкі паходжання слоў гл. Слаўскі, 2, 51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)