Гаму́ла ’клёцкі з бульбы з салам’ (Бяльк.). Відавочна, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gomółka ’камяк; круглы сыр’ (памянш. форма да *gomola). Адсюль бел. гаму́ла. Невядома, ці сюды адносіцца ўкр. гаму́ла ’від кашы; няўдалая ежа (боршч, галушкі)’ (Грынч.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаптава́ць ’вышываць’ (Шат.), гафтаваць. Ст.-бел. гафтовати (гл. Булыка, Запазыч., 80: пад гафтъ). Укр. гафтува́ти, гаптува́ти (з XVI ст.). Запазычанне з польск. haftować ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. heften, ням. heften. Гл. Слаўскі, 1, 390–391.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Далібо́г (БРС). Укр. да́лебі́(г), польск. dalibóg. Першапачатковае значэнне ’калі бог дасць’. Скарачэннем адсюль узнікаюць формы тыпу бел. дыял. дальбо́ (Сцяц., Сцяшк.), укр. да́лебі́. Гл. Слаўскі, 1, 137 (які для пацвярджэння гісторыі слова спасылаецца яшчэ на польск. bodaj).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пада́гра ’захворванне суставаў і тканак у выніку парушэння абмену рэчываў’ (ТСБМ). Ст.-бел. подакгра (подагра) ’падагра’ (сяр. XVII ст.). З польск. podagra < лац. podagra ад грэч. ποδαγρα (Булыка, Лекс. запазыч., 129), першапачаткова ’пастка для ног’ (Фасмер, 3, 296).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каміса́р ’кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі, адміністрацыйнымі функцыямі’, ’паліцэйскі, прыстаў’ (ТСБМ), камысар (Сержп. Казкі), кыміса́р (Бяльк.), ст.-бел. комисаръ, коммисаръ (пач. XVI ст.) ’ураднік са спецыяльнымі абавязкамі’ < ст.-польск. komisarz < ням. Kommisar < с.-лац. commissarius (Булыка, Запаз., 163).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кантрані́к ’сірата, батрак’ (брасл., Сл. паўн.-зах.), сапсаванае кантрактнік ’адзін з бакоў кантракту’. Да кантракт ’дагавор, пагадненне’ (ТСБМ, Яруш.), ст.-бел. контрактъ (XVI ст.) ’тс’, якое са ст.-польск. kontrakt ’тс’ < лац. contractus ’умова, абавязацельства’ (Слаўскі, 2, 437).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзёры (БРС). Беларускае пераўтварэнне слав. bъdrь. Гэта форма пранікла і ва ўкр. мову (бадьо́рий). Гл. Булахоўскі, Питання, 165 (але Ляпуноў, НЗбЛен., III, 1–2, крыніцай укр. слова лічыць паўд.-рус. гаворкі). Параўн. яшчэ бел. бо́дзер ’храбры, бойкі’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барлёчы ’грубыя жаночыя чаравікі’ (Касп.), барля́чы (Шат.), ба́рлеч ’чаравік’. Укр. дыял. берля́чі ’зімовыя чаравікі’, польск. berlacze ’зімовыя боты, пантофлі’. Першакрыніца — ням. Bärenlatschen (да Bär ’мядзведзь’, Latsche ’пантофля’, гл. Брукнер, 21). Бел. і ўкр. формы, магчыма, праз польск. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манту́ла ’ход гульні ў баланты (у цуркі)’, манту́ліць ’біць, гуляць’ (ТС). Рус. перм. дать мантулу кому‑либо ’ўдарыць каго-небудзь’. Паводле Цыхуна (Бел.-укр. ізал., 86), семантычна найбольш блізка лексема стаіць да рум. mântuióla ’заканчэнне’, ’збаўленне, вызваленне, уратаванне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мовіць ’гаварыць’, ’сказаць, вымавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Растарг.; брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мовити ’валодаць мовай, размаўляць’, ’прасіць’, ’сведчыць’, ’судзіцца’ (з XV ст.). Аднак мовіць па́цяры ’маліцца’ (паст., швянч., Сл. ПЗБ) з польск. (od)mówić pacierz ’чытаць малітву’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)