Сво́йскі ‘не дзікі, выгадаваны ці прыручаны чалавекам (пра жывёл, птушак, расліны), ‘прыязны, знаёмы, таварыскі’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Др.-Падб., Байк. і Некр., Ян., Варл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж сво́йсклівы ‘рахманы’ (Сл. ПЗБ). Укр. сві́йський ‘хатні, прыручаны’, рус. сво́йский ‘свой, дружалюбны, фамільярны’, польск. swojski ‘свой, не чужы, звычайны’, ‘хатні, прыручаны’, славац. svojsky ‘свой, родны, не чужы’, серб.-харв. svȏjski ‘свой’, балг. сво́йски ‘дружалюбны, фамільярны’. Прасл. *svojъskъ ад *svojь ‘свой’ з прыметнікавым суф. ‑ъsk‑; першаснае значэнне ‘свой, не чужы’. У беларускай, украінскай і польскай мовах семантычная інавацыя ‘хатні, прыручаны’ (аб жывёлах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынь-трава́ — паводле Насовіча (літаральна) ‘трава, якая расце пад тынам’, спалучэнне зажываецца побач з трынь-трава ў значэнні ‘рэч, нічога не вартая, дробязь, пусцяковіна’ (Нас.); паводле Некрашэвіча і Байкова, тынъ‑трава — адпаведнік рус. трын-трава (Некр. і Байк.), параўн. трын-трава́, трынь-трава, гл. Па-за межамі Беларусі спалучэнне не ўжываецца (гл. СРНГ). Паводле Карскага (2–3, 88), уяўляе спалучэнне назоўніка з назоўнікам, першы назоўнік па паходжанні ідэнтычны тынь 4, гл. папярэдняе слова. Несумненна, што ‘трысцё’ як трава не даецца на корм жывёле, і таму спалучэнне атрымала другаснае значэнне ‘рэч нічога не вартая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўме́ ’ў галаве, у думках’, на́ўме, на́ўмех ’тс’, звычайна з адмоўем: не на́ўме, не на́ўмех (ТС). З прыназоўнікавага спалучэння *на ўме (месн. скл. адз. л.), *на ўмех (старая форма месн. скл. мн. л.), гл. ум.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набда́ ’прыбытак, зыск’ (Ласт.), параўн. ст.-бел.: Да не даси набды от блудніцы, што цытуе Ластоўскі з Супрасльскага летапісу. Да наўда (гл.); не выключана народна-этымалагічная сувязь з дбаць (з метатэзай) або з надоба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mute

[mju:t]

1.

adj.

1) маўклі́вы, ці́хі

2) нямы́

3) (пра лі́тару) яка́я не вымаўля́ецца

2.

n.

1) нямы́ -о́га m., няма́я f.

2) невымаўля́ная лі́тара

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

computation

[kɑ:mpjəˈteɪʃən]

n.

1) выліча́нь не, падліча́ньне, лічэ́ньне n.

Addition and subtraction are forms of computation — Склада́ньне й адыма́ньне — ві́ды вылічэ́ньня

2) падлі́к, лік -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

brook

I [brʊk]

n.

руча́й -ю́ m., ручаёк-йка́ m., dim.

II [brʊk]

v.t.

цярпе́ць; талерава́ць; перано́сіць

I cannot brook such conduct — Не магу́ перано́сіць такі́х паво́дзінаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

elect

[ɪˈlekt]

1.

v.t.

1) абіра́ць каго-што́, выбіра́ць галасава́ньнем

2) выбіра́ць

2.

adj.

1) абра́ны, але яшчэ́ не пераня́ўшы ўла́ду (фу́нкцыю)

2) абра́ны (і Бо́гам)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unguarded

[ʌnˈgɑ:rdɪd]

adj.

1) не ахо́ўваны, без ахо́вы

2) неаба́члівы; неасьцяро́жны

in an unguarded moment, she gave away the secret — У хвілі́ну неаба́члівасьці яна́ вы́дала таямні́цу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

па́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Апускацца, валіцца на зямлю, уніз.

П. дагары.

П. на калені.

П. з ног (таксама перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра атмасферныя ападкі: ісці, выпадаць.

Падае снег.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апускацца, звісаючы.

Складкі спадніцы прыгожа падаюць.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра націск у слове: прыходзіцца на які-н. склад.

Націск падае на другі склад.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), на каго-што. Распаўсюджвацца ў якім-н. напрамку, пакрываць сабой (пра светлавыя з’явы).

Святло праз акно падала на падлогу.

Ад дрэва падае цень.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго (што). Распаўсюджвацца, пашырацца на каго-, што-н. (пра што-н. заганнае).

На гэтага чалавека падае падазрэнне.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго-што. Прыходзіцца на чыю-н. долю, выпадаць.

Усе клопаты падаюць на маці.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зніжацца, змяншацца (у памеры, аб’ёме, велічыні і пад.).

Акцыі падаюць.

Настрой падае.

9. перан. Бегаць, насіцца (разм.).

Сабака цэлы дзень падаў па лесе.

10. перан., за чым. Вельмі хацець чаго-н., ганяцца за чым-н. (разм.).

П. за ўборамі.

11. перан., за кім. Вельмі кахаць каго-н., заляцацца да каго-н. (разм.).

Хлопцы падалі за такой прыгажуняй.

◊

Падаць духам — траціць упэўненасць, бадзёрасць; адчайвацца.

|| зак. па́сці, паду́, падзе́ш, падзе́; падзём, падзяце́, паду́ць; паў, па́ла; падзі́ (да 1, 5—7 знач.) і упа́сці, упаду́, упадзе́ш, упадзе́; упадзём, упадзяце́, упаду́ць; упа́ў, упа́ла; упадзі́,(да 1, 3, 5 і 8 знач.).

|| наз. па́данне, -я, н. (да 1 знач.) і падзе́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)