1. Уласцівасць і якасць скамянелага. Зандлер чакаў з пагрозлівай скамянеласцю на.. твары, доўга марудзіць не выпадала, і хлопец апусціўся ля яго ног.Быкаў.
2. Выкапнёвыя рэшткі арганізмаў — скамянелая жывёліна, расліна або якая‑н. частка іх. Знайсці скамянеласць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страшы́лішча, ‑а, н.
Разм. Тое, што і страшыдла. Бацька... Тату ля... Хто ён быў для Іванкі?.. Асілак, які падужае любое страшылішча і нікога слабога не пакрыўдзіць?..Кірэенка.О, згінь, прападзі і ніколі-ніколі не прыходзь ты, страшылішча, на нашу зямлю!Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускра́інны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўскраіны, знаходзіцца на ўскраіне. Усюды, куды кінеш вокам, ляжалі руіны, руіны, недзе ля гарызонта акаймаваныя палоскаю ўскраінных домікаў.Карпаў.Матацыкл са стракатаннем прамчаў па магістралі, праляцеў па ціхай ускраіннай вуліцы і неўзабаве спыніўся.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і цырыкаць. Верабей скача па гладкім асфальце тратуара і нешта па-свойму гаворыць, чырыкае.Брыль.Ля ганка сельмага чырыкалі вераб’і, трымцела ад ветру і залацілася на сонцы растрэсеная на вуліцы салома.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Імклівым спрытным рухам пранікнуць куды‑н., схавацца дзе‑н.; шмыгнуць. У норку ля ракіты юркнула палявая мышка.Даніленка.Валодзя па баразне, каля градак, падышоў да хаты, пераступіў невысокі плоцік і юркнуў у сенцы.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пе́на ’лёгкая пузырыстая маса на паверхні вадкасцей; маса, утвораная растворам мыла’ (ТСБМ, Шат., ТС, Сл. ПЗБ), ’пена на мыльнай вадзе’ (паўн.-усх., ЛА, 3), ’пот у каня’ (Сл. ПЗБ), ’плесня’ (арш., ЛА, 4). Сюды ж пе́нка ’пенка на малацэ’ (там жа), пе́нкі ’прыгаркі (бульба); ’лупіны (ад бульбы)’ (там жа), пе́няць ’пеніцца, пакрывацца пенай’ (Сл. ПЗБ). Укр.пі́на, рус.пе́на ’пена, сліна’, польск.piana, н.-луж.pěnki ’пена’, в.-луж.pěna ’накіп’; ’сліна ля рота’, чэш.pěna ’пена, накіп’, славац.pena ’тс’, славен.pẹ́na, ст.-славен.pejna, серб.-харв.пје̏на, харв.spjȅna, макед.пена, балг.пя́на, ст.-слав.пѣны ’пена, пена ля рота’. Прасл.*pěna, роднаснымі да якога будуць літ.spáinė ’смуга пены’, ст.-прус.spoayno ’пена піва, якое бродзіць’, лац.spūma ’пена, пырскі’, pūmex ’пемза’, ст.-в.-ням.veim, ст.-інд.phḗnas (м. р.), асец.fink ’пена, накіп’ < і.-е.*(s)poi̯ + *‑mn‑o/*‑mn‑ā (Фасмер, 3, 231. з літ-рай; Аткупшчыкоў, Из истории, 233 і 235).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ву́галь, -лям.
1.у́голь;
драўня́ны в. — древе́сный у́голь;
каме́нны в. — ка́менный у́голь;
○ бе́лы в. — бе́лый у́голь;
блакі́тны в. — голубо́й у́голь;
бу́ры в. — бу́рый у́голь;
2. (кусок обгоревшего дерева) у́голь, уголёк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Макра́дзь ’дажджлівае надвор’е’ (Інстр. I, асіп., КЭС, чачэр., Мат. Гом.), ветк.макрадзё ’макрата’ (Мат. Гом.); слаўг.макра́дзе, макра́дзь, дубр.мыкря́дзь ’балота, амшара, мокрае месца ля вытокаў рэчкі’ (Нар. словатв.), гродз., маг.мокрадзь ’мокрае месца, балота’ (Гарб.), рус.мо́кредь, мо́креть, мо́крядь ’мокрае надвор’е’, ’макрата’, славац.mokraď ’невялікае балота’, ’сырасць, макрата’, ’нягода’. Прасл.mokrʼadь (mokradь) /mokrědь утворана ад прыметніка mokrъ ’мокры’ і суф. ‑jadь. Слаўскі (SP, 1, 64). Да мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЁЛЬДЭРЛІН (Hölderlin) Іаган Крысціян Фрыдрых (20.3.1770, г. Лаўфен-ам-Некар, Германія — 7.6.1843),
нямецкі паэт. Папярэднік рамантызму. Вучыўся ва ун-це Цюбінгена (1788—93), вывучаў тэалогію, філасофію, ант. мастацтва, сябраваў з Г.Гегелем і Ф.Шэлінгам. Працаваў хатнім настаўнікам. Усведамленне сваёй несумяшчальнасці з рэчаіснасцю, беднасць, трагічнае каханне паўплывалі на яго душэўны стан (з 1802 псіхічна хворы). У ранніх «Цюбінгенскіх гімнах» («Гімны да ідэалаў Чалавецтва», 1790—97) апяваў свабоду, гармонію, хараство, сяброўства, даў канцэпцыю бясконцага руху чалавецтва да дасканаласці. Пераход да сталай паэзіі (2-я пал. 1790-х г.) адзначаны зваротам да ант. верша. Стараж. Эладу Гёльдэрлін успрымаў як эталон гарманічнага існавання (філас. оды і элегіі «Майн», «Некар», «Гайдэльберг», «Мая ўласнасць», паэма «Архіпелаг» і інш.). Філас.-лірычны раман «Гіперыён, ці Пустэльнік у Грэцыі» (т. 1—2, 1797—99) прасякнуты любоўю да мінулага Грэцыі і трывожным роздумам пра шляхі цывілізацыі. У цэнтры філас. трагедыі «Смерць Эмпедокла» (1798—99) праблемы пошукаў найлепшага грамадскага ладу і духоўныя супярэчнасці генія. Пераклады трагедый Сафокла, эпінікіяў Піндара стымулявалі яго пераход да т.зв. «жорсткага стылю», які стаў адметнай рысай позніх філас. гімнаў Гёдэрліна, аб’яднаных умоўнай назвай «Айчынныя песняпевы». Яны ствараюць шырокую панараму гіст. руху еўрап. цывілізацыі («Вяртанне на радзіму», «Ля вытокаў Дуная», «Рэйн», «Тытаны», «Свята міру» і інш.). Паэзія Гёдэрліна паўплывала на творчасць многіх еўрап. паэтаў. На бел. мову вершы Гёдэрліна перакладаў В.Сёмуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЛІКА́ЦЫЯ (ад лац. applicatio прыкладванне),
у мастацтве спосаб стварэння дэкору (арнаменту, малюнкаў) і тэатр. дэкарацый, аздаблення адзення, прадметаў побыту і інш. нашываннем ці наклейваннем рознакаляровых кавалачкаў матэрыялаў (тканіны, паперы, саломы, скуры) інш. колеру ці фактуры; твор, выкананы такім спосабам. Пашырана ў многіх народаў свету: украінцаў, чэхаў (аплікацыя саф’янам і сукном скураной вопраткі), палякаў (аплікацыя папяровых выцінанак), манголаў (аплікацыя сукном, лямцам і скураю юртаў, дываноў, сумак), народаў Д. Усходу (аплікацыя футрам і рыбінай скурай дываноў і адзення) і інш. Здаўна вядомая на Беларусі. Аплікацыямі аздаблялі побытавыя рэчы, адзенне; аднатоннымі ці паліхромнымі кавалачкамі саломы, наклеенымі ў выглядзе геам. і стылізаваных раслінных узораў, упрыгожвалі драўляныя куфэркі, сальніцы, рамкі; аплікацыі саломкай па чорным палатне аздаблялі насценныя дываны. З канца 19 ст. аплікацыямі з кавалачкаў фабрычных тканін аздаблялі адзенне (Брэстчына), часам канцы ручнікоў (Случчына). У наш час у тэхніцы аплікацый саломай аздабляюць сувенірныя куфэркі, каробкі, пано і інш.
У літаратуры аплікацыя — уплятанне ў вершаваны тэкст вядомага выслоўя (прымаўкі, радка з песні, верша і інш.). На выкарыстанні нар. прымавак заснаваны верш П.Панчанкі «Простыя ісціны», радкоў з нар. песні «Дробненькі дожджык дый накрапае» — аднайменны верш Р.Барадуліна. Своеасаблівы від аплікацыі — уключэнне ў вершаваны тэкст назваў твораў або кніг вядомага пісьменніка, мастака: «То не плач яго Бандароўны, // А зажынкавы спеў ля гаю, // Што калісьці было безназоўным, // і імя і спадчыну мае» (С.Ліхадзіеўскі. «Светлай памяці Янкі Купалы»).
Да арт.Аплікацыя. Дываны. Аплікацыя па тканіне. Вёска Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобл. 1980.Да арт.Аплікацыя. Пано «Птушка». 1973.Да арт.Аплікацыя. Куфэркі. 1990-я г.