СМІРНО́Ў Уладзімір Іванавіч (10.6.1887, С.-Пецярбург — 11.2.1974),
расійскі матэматык. Акад.АНСССР (1943; чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1910). У 1912—30 праф. Ленінградскага ін-та інжынераў шляхоў зносін. З 1915 у Ленінградскім ун-це (з 1944 заг. кафедры). Адначасова ў 1929—35 у Сейсмалагічным ін-це (заг. аддзела) і Матэм. ін-це АНСССР. У 1937—55 дырэктар Ін-та матэматыкі і механікі пры Ленінградскім ун-це. Навук. працы па краявых задачах матэм. фізікі, тэорыі функцый комплекснай пераменнай, тэорыі пругкасці. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Тв.:
Курс высшей математики. Т. 1—5. М.; Л., 1924-47.
Літ.:
В.И.Смирнов. М.; Л., 1949;
Ладыженская О.А. О жизни и научной деятельности В.И.Смирнова: Биогр. очерк // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Бекір Міхайлавіч (12.7.1913, Мінск — 28.9.1982),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1967), д-ртэхн.н. (1958), праф. (1961). Скончыў БПІ (1935) і працаваў там з 1946. З 1958 заг. лабараторыі, з 1959 нам. дырэктара, з 1971 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. працы па прамысл. цеплаэнергетыцы, ачыстцы газавых прамысл. выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсах пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Тв.:
Внешний тепло- и массообмен в процессе конвективной сушки. Мн., 1957;
Реодинамика и теплообмен нелинейно вязкопластичных материалов. Мн., 1970 (разам з З.П.Шульманам, В.М.Гарыславец);
Нестационарный теплообмен. Мн., 1974 (разам з Л.А.Сяргеевай, У.Л.Сяргеевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ДЗІ (Soddy) Фрэдэрык (2.9.1877, г. Істбарн, Вялікабрытанія — 22.9.1956),
англійскі радыяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1910). Замежны чл.-кар.АНСССР (1924). Скончыў Оксфардскі ун-т (1896). У 1900—02 ва ун-це Мак-Гіла (г. Манрэаль). З 1904 ва ун-це г. Глазга, з 1914 праф. Абердзінскага, у 1919—36 Оксфардскага ун-таў. Навук. працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разам з Э.Рэзерфардам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разам з У.Рамзаем, 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказаць месца ў перыяд. сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К.Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разам з Дж.Кранстанам, незалежна ад О.Гана і Л.Майтнер). Нобелеўская прэмія 1921.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЦАЎ Канстанцін Міхайлавіч (13.4.1914, с. Соф’іна Раменскага р-на Маскоўскай вобл. —7.11.1995),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. УАСГНІЛ (1978, чл.-кар. 1966). Д-рс.-г.н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Пушкінскі с.-г.ін-т (1938). З 1958 заг. лабараторыі Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1964—77 рэктар БСГА. З 1977 дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква). Навук. працы па пытаннях мінер., бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэт. асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысл. вытв-сці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.
Тв.:
Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. Мн., 1960;
Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. М.; Л., 1963 (у сааўт.);
Справочник по кормовым добавкам. Мн., 1975 (у сааўт.);
Производство и использование премиксов. Л., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРЫНДЖУ́К Уладзімір Генадзевіч (22.7.1936, Мінск —26.7.1987),
бел. матэматык. Акад.АН Беларусі (1986; чл.кар. 1969), д-рфіз.-матэм.н. (1966), праф. (1969). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1969 заг. лабараторыі), адначасова ў 1965—70 у БДУ. Навук. працы па тэорыі лікаў. Вырашыў Малера праблему, распрацаваў метрычную тэорыю дыяфантавых набліжэнняў залежных велічынь, тэорыю эфектыўных межаў рашэнняў дыяфантавых ураўненняў, устанавіў параметрычныя ўласцівасці палёў алг. лікаў з вял. колькасцю класаў ідэалаў. Вырашыў праблемы эфектызацыі тэарэмы Гільберта пра непрыводнасць і вызначэння абелевых пунктаў на алг. крывых.
Тв.:
Проблема Малера в метрической теории чисел. Мн., 1967;
Метрическая теория диофантовых приближений. М., 1977;
Теорема Гильберта о неприводимости и рациональные точки на алгебраических кривых // Докл.АНСССР. 1979. Т. 247, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ХАЎ Мікалай Міхайлавіч (15.4.1900, г. Болхаў Арлоўскай вобл., Расія — 13.7.1978),
расійскі геолаг і геахімік; адзін са стваральнікаў сучаснай літалогіі. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1928). З 1934 у Геал. ін-це АНСССР. Навук. працы па пытаннях утварэння сучасных асадкаў і стараж. асадкавых парод і руд. Развіў і абгрунтаваў параўнальна-літалагічны метад тлумачэння ўтварэння стараж. асадкавых адкладаў. Вызначыў 4 тыпы літагенезу і прасачыў іх эвалюцыю ў гісторыі Зямлі; распрацаваў тэорыю дыягенезу, галагенезу і гуміднага рудаўтварэння; даследаваў гаручыя сланцы, солі, жал. і марганцавыя руды, вапнякова-даламітавыя горныя пароды. Дзярж. прэмія СССР 1948. Ленінская прэмія 1961.
Тв.:
Основы теории литогенеза. Т. 1—3. М., 1960—62;
Геохимия осадочного марганцеворудного процесса. М., 1968 (у сааўт.);
Развитие литогенетических идей в России и СССР. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУ́ВЭ Васіль Якаўлевіч (15.4.1793, Альтана, Германія — 23.11.1864),
расійскі астраном і геадэзіст, заснавальнік Пулкаўскай астр. абсерваторыі. Акад. Пецярбургскай АН (1832, чл.-кар. 1822). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1810). З 1818 дырэктар Дэрпцкай, у 1839—62 Пулкаўскай абсерваторый.
Навук. працы па практычнай і зорнай астраноміі, астраметрыі і геадэзіі. Правёў першыя надзейныя вымярэнні паралаксаў 27 зорак (1837). Выявіў канцэнтрацыю зорак у галоўнай плоскасці Галактыкі, даказаў існаванне паглынання святла ў міжзорным асяроддзі і прапанаваў спосабы яго ўліку пры астр. назіраннях. З 1816 кіраваў астранома-геадэз. вымярэннямі некалькіх экспедыцый, вынікі работы якіх дазволілі вызначыць даўжыню дугі мерыдыяна ў 25°20 ад р. Дунай да Паўн. Ледавітага ак., т.зв. дуга Струвэ.
Тв.:
Рус.пер. — Этюды звездной астрономии. М., 1953;
Дуга меридиана. М., 1957.
Літ.:
Новокшанова (Соколовская) З.К. В.Я.Струве. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМІ́НСКІ Уладзімір Васілевіч (29.4.1914. г. Арэнбург, Расія —22.2.1998),
расійскі вучоны ў галіне аэрадынамікі, лятальных апаратаў і тэарэт. асноў самалётабудавання. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Маскоўскі ун-т (1938). З 1966 дырэктар Ін-та тэарэт. і прыкладной механікі Сібірскага аддз.АНСССР, з 1971 у Ін-це праблем механікі Рас.АН. Навук. працы па віхравой тэорыі крыла. нелінейнай тэорыі ўстойлівасці, дынамічнай тэорыі турбулентнасці, кінетычнай тэорыі газаў, паляпшэнні лётных якасцей самалётаў. Стварыў тэорыі слізгальных і стрэлападобных крылаў, нестацыянарнага пагранічнага слоя. Даследаваў умовы пераадолення гукавога бар’еру, уплыў нестацыянарнасці на адрыў і абцяканне цел. Абагульніў кінетычную тэорыю Больцмана для апісання нераўнаважна-неаднародных асяроддзяў у моцных ударных хвалях і турбулентных патоках. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948. Залаты медаль імя М.Я.Жукоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́ЧКІН Барыс Сяргеевіч (5.8.1891, с. Труфанава Тульскай вобл., Расія — 2.4.1969),
савецкі вучоны ў галіне гідрааэрамеханікі і цеплатэхнікі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. з 1946). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918), выкладаў у ім (1918—27) і Маскоўскім авіяц. ін-це (1933—37). Разам з М.Я.Жукоўскім удзельнічаў у стварэнні Цэнтр. аэрагідрадынамічнага ін-та (ЦАГІ). У 1954—61 заг. лабараторыі рухавікоў, пераўтворанай (1961) у Ін-т рухавікоў АНСССР (у 1961—62 яго дырэктар). Адначасова ў 1954—69 праф. Маскоўскага аўтамабільна-дарожнага ін-та. Стварыў тэорыю цеплавога разліку авіяц. рухавікоў, методыкі пабудовы іх характарыстык, тэорыю паветрана-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Газотурбинные установки М., 1956;
Теория реактивных двигателей. Лопаточные машины М., 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЎГЕНЬ Алег Ігнатавіч (н. 6.10.1962, г. Валожын Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1995). Чл.кар.Бел. акадэміі адукацыі (1997). Скончыў БДУ (1984). З 1984 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. З 1992 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (прарэктар). З 1999 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (прарэктар; з 2000 рэктар). Адначасова з 1991 у БДУ (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па алгебры, методыцы выкладання матэматыкі, праблемах інфарматызацыі адукацыі. Распрацаваў камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных груп. Вырашыў праблему Гратэндыка аб праканечных папаўненнях груп. Аўтар падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для сярэдняй школы.
Тв.:
Алгебра. 4 выд.Мн., 1997 (у сааўт.);
Методы решения задач по математике: В 2 т. Т. 1. Мн., 2000 (разам з Ан.І.Таўгенем).