ка́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́р ка́ры
Р. ка́ра ка́раў
Д. ка́ру ка́рам
В. ка́р ка́ры
Т. ка́рам ка́рамі
М. ка́ры ка́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кар 10/164

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кар (геагр.) 5/418

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАР (ням. Kar),

цырк, чашападобная выемка ў верхняй ч. схілаў гор у вобласці сучаснага або стараж. зледзянення. Утвараецца ад дзейнасці ледавікоў, снежнікаў, марознага выветрывання. Вызначаецца плоскім днішчам, якое з бакоў і ззаду абкружана стромкімі сценкамі, з пярэдняга боку адкрыты ці замкнёны невысокім парогам. На дне К. могуць быць каравыя ледавікі, намнажэнні фірну або снегу. У К., якія знаходзяцца ніжэй сучаснай снегавой лініі, часта размешчаны ка́равыя азёры.

т. 8, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАР ((Carr) Джэралд) (н. 22.8.1932, г. Дэнвер, ЗША),

касманаўт ЗША. Скончыў Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1954). З 1949 у ВМС ЗША. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 16.11.1973—8.2.1974 з Э.Гібсанам і У.Поўгам здзейсніў касм. палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як камандзір 3-га экіпажа), у час якога тройчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 15 гадз 48 мін). Правёў у космасе 84,04 сут. Залаты медаль «Космас» (ФАІ).

т. 8, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАР ((Carr) Эдвард Халет) (28.6.1892, Лондан — 1982),

брытанскі дыпламат, гісторык, палітолаг. У 1916—36 на дыпламат. службе. З 1936 праф. ун-таў Уэльскага, у Оксфардзе і Кембрыджы. Даследаваў пераважна найноўшую гісторыю Расіі: «Міхаіл Бакунін» (1937), «Гісторыя Савецкай Расіі» (т. 1—10, 1950—78; у т. л. «Бальшавіцкая рэвалюцыя 1917—1923», т. 1—3, 1950—53). Сярод інш. прац: «Новае грамадства» (1951), «Што такое гісторыя» (1961).

Тв.:

Рус. пер. — Русская революция от Ленина до Сталина, 1917—1929. М., 1990.

т. 8, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кар

(ням. Kar)

чашападобнае паглыбленне каля вяршыні гары, што ўтвараецца пад уплывам марознага выветрывання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дрым-ка́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дрым-ка́р дрым-ка́ры
Р. дрым-ка́ра дрым-ка́раў
Д. дрым-ка́ру дрым-ка́рам
В. дрым-ка́р дрым-ка́ры
Т. дрым-ка́рам дрым-ка́рамі
М. дрым-ка́ры дрым-ка́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канцэ́пт-ка́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канцэ́пт-ка́р канцэ́пт-ка́ры
Р. канцэ́пт-ка́ра канцэ́пт-ка́раў
Д. канцэ́пт-ка́ру канцэ́пт-ка́рам
В. канцэ́пт-ка́р канцэ́пт-ка́ры
Т. канцэ́пт-ка́рам канцэ́пт-ка́рамі
М. канцэ́пт-ка́ры канцэ́пт-ка́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ціт Лукрэцый Кар, гл. Лукрэцый

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)