Ге́гнуць ’памерці; забіць’ (Сцяц.). Здаецца, гукапераймальнага паходжання Параўн. рус. ге́кнуть ’ударыць, упасці’, ги́гать ’шумець, запалохваць крыкам’, укр. гигнути ’шпурнуць, кінуць на зямлю; здохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машы́р! ’марш! пайшоў прэч!’, машырава́ць ’маршыраваць, ісці’ (Нас., Шат.), машарава́ць ’праяўляць энергію ў дзеянні, разыходзіцца, шумець’ (Юрч.). З польск. maszerować ’маршыраваць’ (Кюнэ, 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́шкаць ’грымець, бразгатаць’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць з літ. pyškėti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа); аднак параўн. таксама пышкаць ’пыхкаць, шумець; пускаць’, што мае іншаславянскія паралелі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гамані́ць

1. (размаўляць) réden vi; spréchen* vi; sich unterhálten*, ein Gespräch führen;

2. (узнімаць гаману) lärmen vi;

3. (шумець, гусці) ráuschen vi, súmmen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ламзану́ць ’ударыць’ (Нас.). Насуперак Насовічу (271), які разглядае гэту лексему як кантамінацыю ад ломіць і мазаць, — гэта аднаразовы дзеяслоў ад прасл. lomoziti. Параўн. чэш. lomzati ’ламаць’, hlomoziti ’грукатаць, тарахцець’, ’трашчаць’, ’праціраць (адзенне)’, славац. lomozit’, hlomaždit’, chlomaždit’ ’шумець, грукатаць’, ’біць, таўчы’, рус. ло́мзать ’шумець, грукаць’, якое з’яўляецца роднасным з літ. lamažyti ’ламаць’, ’давіць, ціснуць’, glamžyti, glamžuoti ’моцна абнімаць’, ’прыціскаць да сябе’. Больш падрабязна гл. Махэк₂, 169; Фасмер, 2, 516; Слаўскі, 5, 183; Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́шкаць ’брадзіць; пухцець, пыхцець’ (шальч., Сл. ПЗБ), пу́шкаць (*пышкаць) ’цяжка дыхаць, пыхкаць’ (ТС), пышкаць, пшыкаць ’шыпець’ (там жа), ’шумець’: пышкай ў вушах (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пу́шкнуць ’шыкнуць’, пушкоцець ’пыхцець’, пушкорыцца ’шамацець’ (ТС), параўн. рус. пышкать ’пыхцець; шыпець’, балг. пишкам, пешкам ’пыхцець; стагнаць’ і пад. Прасл. *pyšьkati, вытворнае ад Трухай (БЕР, 5, 276), гл. пыхаць. Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) параўноўваюць пышкаць ’брадзіць, шумець’ з літ. pyškėti ’тс’, што хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным утварэннем, чым крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурмі́шча ’ўдалец, весялун, гуляка’ (КЭС). Відаць, да дзеяслова бурмава́ць ’бушаваць, шумець’ (Нас.). Але Фасмер (1, 246) рус. (смал.) бурми́ще ’тс’ хоча вывесці з бурмістр (гл.). Наўрад ці гэта так.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рзаць ’іржаць’ (Шат., Некр., Бяльк., Растарг.; маг., Шн. 2; гом., Рам. 8), ’рагатаць’ (Мат. Гом.), ’дурэць, сваволіць, мітусіцца, балавацца, шумець, крычаць’ (Юрч., Сцяшк., Сцяшк. Сл.). Да ірзы, іржаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расшуме́цца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Разм.

1. Пачаць моцна і доўга шумець. Вецер расшумеўся. Хвалі расшумеліся. □ Звоняць рэкі з ручаямі, Расшумеліся дубровы, Над палямі, над барамі Кліч праносяцца вясновы. Броўка.

2. Пачаць моцна крычаць, лаяцца. [Малашкін] раптам можа страшэнна расшумецца з-за дробязі. Тады пачынае крычаць тонкім пісклявым голасам, пакуль не сарвецца, не закашляецца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вайтава́ць 1. Гл. вайдаваць.

Вайтава́ць 2 ’працаваць’ (Мат. Гом.). Гэты дзеяслоў падае Насовіч са значэннямі ’выконваць абавязкі войта’ і ’шумець, бушаваць’. Магчыма, вайтаваць да войт (Кюнэ, Poln., 115). Параўн. вайдаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)