Во́рапень ’гультай, лежабок’ (Бяльк.). Магчыма, з варапай (гл.) з прычыны генералізацыі адмоўнай ацэнкі. Але параўн. рус. дыял. воропи́счина ’дубіна, палка’ і літ. vir̃ptis ’жэрдка, шост’, vir̃pstas ’тс’ (Іванаў, Тапароў, Иссл., 248), якія ставяцца ў сувязь з вороп, варапай. У такім выпадку мы, магчыма, маем справу з пераносным значэннем ворапень *’дубіна, жэрдка’ (перанос ’дубіна’ → ’лежабок, дурань’ звычайны) і з захаваннем архаічнай семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́чапшост, за які прычэпліваецца вядро ў студні’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Янк. II, Сцяшк., Бір. Дзярж.); ’бэлька, якая кладзецца зверху ўпоперак на бэльках і цягнецца ўздоўж хаты’ (Інстр. I). Рус. о́чап ’калодзежны журавель’; ’жэрдка для калыскі’, укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт к берагу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ачапіць (гл.) (Фасмер, 3, 177; 4, 299). Гл. таксама чапяла, цэп, ачэп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузмукшост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́ць ’вырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астожжа ’месца, дзе быў стог’ (Бяльк.), рус. остожье ’лужок прыкладна на стог сена, пляцень вакол стага, падсцілка пад стог’, серб.-харв. о̀стожје шост, што служыць асновай для стага, стог’. Сюды ж, відаць, астэжа ’падмосткі пад стог’ (стол., ДАБМ, 878). Утворана, відаць, з цыркумфіксам о‑‑ije ад слова стог. Звычайна, словы з о‑ мелі значэнне наваколля, таму не выключана, што першаснае значэнне іменна: ’нейкая загарадка вакол (магчыма, будучага) стага’. Гл. стог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Роўка ’доўгае тонкае бервяно, абодва канцы якога ўкладваюцца ў рашэціну (азярод)’ (Некр.), ’жэрдка ў азяродзе’ (Янк. 2), ’жэрдка (праз раку, на пераходзе)’ (Сцяшк. Сл.), ’роўная жэрдка’ (Мат. Гом.). З рэль, рэлі (гл.). Утвораны як, напрыклад, рус. щельщёлка, з менай ‑ў‑ < ‑л‑. Найбольш верагодна, што з прасл. *rьdlь, роднаснага літ. ar̃dasшост’, ar̃dai ’каласнікі’ (гл. Фасмер, 3, 466). Параўн. бел. арэлі (гл.), арэльскія гвазды ’тэблі, якімі змацоўваліся плыты’ (Чэрн.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́йка1 ’лаянка’, ’вымова’ (Нас.), укр., рус. лайка ’тс’, ’буркун, сварлівы’. Да ла́яць, ла́яцца (гл.). Утворана, як бойка, сварка і інш. Аб суф. ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46–48.

Ла́йка2 ’жэрдка ў ёўні для прыціскання снапоў’, ’жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі’ (воран., Шатал.). Відавочна, у выніку перастаноўкі й ∼ л. Параўн. малар. ялка ’елка, яліна’ (Нар. лекс.), бых. яллёшост, які выкарыстоўваўся пры плаванні на лайбах і берлінах’ (Рам., 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

laska

ж.

1. ляска, палка, трысцінка;

laska laku — палачка сургучу;

laska miernicza — каморніцкі шост;

2. булава; жазло;

laska marszałkowska — гіст. а) маршальская булава;

старшынства ў сейме

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Насі́лы ’каромысел’ (мядз., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.), ’жэрдкі, на якіх носяць копны’ (Сержп. Земл.; слуц., Нар. словатв., ТС; петрык., Шатал.; Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), адз. л. насі́ла ’тс’ (Янк. 1, ДАБМ, пін., Шатал.), насі́ло ’частка калодзежнага жураўля, вочап’, ’жэрдка пад столлю каля печы, на якую вешаюць адзенне’ (дзярж., З нар. сл.), сюды ж насі́лкі, насі́льніцы ’жэрдкі, на якіх выносяць сена з мокрых месц у балоце’ (докш., Янк. Мат., ТС), насі́лкашост для выцягвання вядра з калодзежа’ (Тарн.). Да насі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́смык1 ’прыстасаванне з жэрдак для пашырэння плошчы саней’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел. посмыкь ’тоўстая жэрдка’ (1679 г.). польск. posmykшост. жэрдка, высокі прамы ствол дрэва’, элемент розных прыстасаванняў — бараны, драбінаў’, ст.-польск. posmyk ’тоўстая жэрдка’. Дапушчэнне запазычання з польск. posmyk (з XVII ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 98; Запазыч., 254) не мае падстаў. Да смыкаць (гл.).

*По́смык2, посмук ’вязка лазовай кары (на лапці)’ (ТС), укр. посмик ’вяроўка са ствала маладога дрэва, якою барана прывязваецца да ворчыка і патромкаў’, польск. posmyk, posmycz ’прывязь, павадок’. Да насмыкаць ’абадраць, наскубеш’, смыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Аўрач, овра́ч ’кій, якім заганяюць рыбу ў сетку’, рэч. (Браім, Весці АН БССР, 1973, 1). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ач, характэрным для назваў прылад дзеяння паводле значэння дзеяслова; магчыма, ад незафіксаванага *овраць, вытворнага з коранем ‑ver‑, для асноў з якім у славянскіх мовах характэрна значэнне ’піхаць, соўгаць’ (гл. Фасмер, 1, 293), а таксама ’кій, рычаг, з дапамогай якога што-небудзь паварочваюць, прыводзяць у рух’, параўн. укр. вирло ’асноўны шост рыбалоўнай прылады, пры дапамозе якога яе падымаюць і апускаюць’, ’дышаль манежа’, ’доўгі рычаг, якім паварочваюць ветраны млын’ (гл. Куркіна, Этимология, 1970, 101). Параўн. аўраць. З семантычнага боку магчымы ўплыў літ. varýti, vãro ’гнаць, выганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)