СІЯЛКО́Т,
горад на ПнУ Пакістана, у прав. Пенджаб, за 15 км ад граніцы з Індыяй. Каля 400 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., тэкст., харч., гарбарна-абутковая. Вытв-сць хірург. і муз. інструментаў, спарт. інвентару. Цэнтр саматужных рамёстваў: выраб метал. посуду, ручное дыванаткацтва, разьбярства па дрэве і метале.
т. 14, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПІРА́ТАР,
1) у медыцыне апарат для адсмоктвання ці нагнятання вадкасцяў. Выкарыстоўваецца таксама пры хірург. аперацыях, для выдалення слізі з бронхаў, вадкасці з плеўральнай поласці, у гінекалогіі, уралогіі, пры пульверызацыі, анестэзіі і інш. 2) У тэхніцы — прыстасаванне для адбору пробаў паветра, каб зрабіць аналіз яго саставу і запыленасці асяроддзя. Выкарыстоўваецца ў горнай, металург. і харч. прам-сці.
т. 2, с. 42
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТЭО́МА (ад астэа... + ...ома),
дабраякасная пухліна з касцявой тканкі. Адрозніваюць астэому зубчастую, астэому з коркавага пласта і губчатага рэчыва (пераважна на сцегнавой і плечавой касцях) і астэому з суцэльнага кампактнага касцявога рэчыва (пашкоджваюцца пераважна плоскія косці чэрапа). Захворванне можа быць працяглым, але бессімптомным, іншы раз выяўляюць астэому выпадкова пры рэнтгеналагічным даследаванні хворага. Лячэнне хірург. (акрамя маленькіх астэом).
т. 2, с. 60
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАТО́РАКС (ад грэч. pneuma павеў, паветра, дыханне + thorax грудная клетка),
запаўненне паветрам плеўральнай поласці. Узнікае пры раненнях грудной клеткі і лёгкага (траўматычны), у выніку паталаг. працэсаў у лёгкіх (напр., абсцэс, туберкулёз) — спантанны П., пры ўскрыцці плеўральнай поласці ў час хірург. аперацый (хірургічны П.). Калі адтуліна ў вісцэральнай плеўры пры ўдыху адкрываецца, а пры выдыху закрываецца, фарміруецца клапанны П.
т. 12, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ВЕН Хрысціян Хрысціянавіч (30.1.1781, г. Хаміна, Фінляндыя — 30.4.1863),
расійскі вучоны ў галіне батанікі і энтамалогіі. Ганаровы чл. Пецярб. АН (1849; чл.-кар. 1815). Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1799). У 1812 арганізаваў Нікіцкі батанічны сад у Крыме і быў яго дырэктарам да 1824. Навук. працы па флоры Крыма і Каўказа, сістэматыцы насенных раслін і насякомых.
т. 15, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЎРУ́К Людвіг Сцяпанавіч (1807, в. Сялец Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 3.7.1851),
бел. і расійскі вучоны ў галіне анатоміі. Д-р медыцыны (1838), праф. (1840). Скончыў Віленскі ун-т (1832). З 1834 выкладаў у Віленскай медыка-хірург. акадэміі, з 1840 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па паталаг. анатоміі, даследаванні халеры, уплыве маслянай к-ты на жывёльны арганізм.
т. 15, с. 363
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРУРГІ́Я (ад грэч. cheir рука + ergon дзеянне, работа),
галіна медыцыны і ветэрынарыі па вывучэнні хвароб і пашкоджанняў, асн. метад лячэння якіх — аперацыя хірургічная. Методыка аперацый пастаянна ўдасканальваецца, выкарыстоўваецца тэлескапічная тэхніка, эндаскапія і інш. Адрозніваюць Х. грудную, сардэчна-сасудзістую, мікрасасудзістую (гл. Мікрахірургія), брушную, пластычную хірургію, транспланталогію і інш. З Х. вылучыліся анкалогія, артапедыя, нейрахірургія, траўматалогія, уралогія.
На Беларусі Х. як форма арганізаванай мед. дапамогі вядома з канца 18 ст., навук. характар набыла ў 1920-я г. (У.В.Бабук, Я.В.Корчыц, У.В.Марзон, С.М.Рубашоў, М.П.Сакалоўскі). Навук. даследаванні па Х. праводзяцца ў мед. ун-тах, Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Распрацаваны асн. прынцыпы хірург. службы на Беларусі. Укараненне новых метадаў лячэння ў Х. ажыццяўляецца ў асацыяцыі хірургаў (прэзідэнт С.Л.Леановіч), Бел. акадэміі мед. навук. Уклад у развіццё Х. зрабілі П.М.Маслаў, А.М.Саўчанка, А.У.Шот і інш. (кардыяхірургія), Ц.Е.Гніларыбаў, С.І.Траццяк і інш. (транспланталогія), К.С.Мішараў (дзіцячая Х.), М.М.Уур (хірург. інфекцыя), Л.В.Аўдзей, М.Е.Батвінкоў, П.В.Гарэлік, І.М.Грышын, І.Я.Макшанаў, Р.П.Рычагоў, Р.П.Шорах і інш. (Х. стрававода, страўніка, біліярнай сістэмы; колапракталогія, эндахірургія), В.Р.Астапенка, І.М.Грышын, А.А.Грэйман, Я.П.Дзямідчык (эндакрыналогія).
І.М.Грышын.
т. 17, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шматабяца́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае многа каштоўных якасцей і таму падае вялікія надзеі. Шматабяцаючы студэнт. Шматабяцаючы хірург.
2. Які заключае ў сабе намёк на што‑н., якое‑н. абяцанне; які прадракае што‑н. значнае. Шматабяцаючы позірк. □ Быў і сорам, які змагаўся з пачуццём вострай, шматабяцаючай цікаўнасці. Брыль. [Маіны] словы прыносілі.. [Мікалаю] нешта балюча блізкае, шматабяцаючае і таксама балюча недасяжнае... Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯПСІ́Я (ад бія... + грэч. opsis разгляданне),
дыягнастычная аперацыя выразання пробнага кавалачка хваравіта змененай тканкі жывога арганізма з далейшым мікраскапічным даследаваннем для вызначэння характару паталагічнага працэсу (запаленне, пухліна і інш.). Біяпсія ў час хірург. аперацыі (тэрміновая) дае магчымасць удакладніць клінічны дыягназ і вызначыць межы пашкоджання. Разнавіднасць біяпсіі — біяпункцыя, пры дапамозе якой ацэньваюць характар змянення ўзятых для даследавання клетак, вадкіх тканак (напр., спіннамазгавой вадкасці).
т. 3, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСТРАПТО́З (ад гастра... + птоз),
апушчэнне страўніка ніжэй за нармальнае яго месцазнаходжанне. Адрозніваюць гастраптоз канстытуцыянальны (ад нараджэння, або прыроджаны) і набыты. Прычынай канстытуцыянальнага бывае слабае развіццё падтрымліваючага звязачнага і мышачнага апарата страўніка, набытага — яго аслабленне ці расцяжэнне пры працяглых цяжкіх фіз. нагрузках, рэзкім схудненні арганізма, паўторных цяжарнасцях. Выяўляецца непастаянным адчуваннем цяжару пад лыжачкай у верт. становішчы, уздуццямі жывата, адрыжкамі. Зрэдку ўзнікае неабходнасць хірург. лячэння.
т. 5, с. 84
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)