швейцарскі хірург, адзін з заснавальнікаў брушной хірургіі. Прэзідэнт Германскага хірург.т-ва, ганаровы чл. Лонданскага каралеўскага хірург.т-ва, Рус.хірург.т-ва імя М.У.Пірагова і інш. Скончыў Бернскі ун-т (1865). З 1872 праф. хірургіі і дырэктар хірург. клінікі Бернскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні функцый і метадах хірург. лячэння шчытападобнай залозы, антысептыцы. Распрацаваў аператыўныя доступы да ўнутраных органаў і буйных сасудаў, упершыню ажыццявіў выдаленне шчытападобнай залозы. Нобелеўская прэмія 1909.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК Мікалай Іванавіч (19.5.1901, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 21.12.1956),
бел. ўрач і вучоны ў галіне хірургіі. Канд.мед.н. (1937), дац. (1938). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў мед.ф-тБДУ (1926). З 1930 працаваў у Мінскім мед. ін-це. З 1940 начальнік хірург. аддзялення Мінскага акр.ваен. шпіталя. У 1941—45 старшы хірург палявых эвакапунктаў Зах. і 3-га Бел. франтоў, з 1945 гал.хірургмед. ўпраўлення БВА. З 1946 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. З 1948 у Мінскім мед. ін-це (з 1955 заг. кафедры), адначасова гал. ўрач Рэсп. анкалагічнага дыспансера (1948—49), заг.хірург. аддзялення Рэсп. бальніцы 4-га лячэбна-сан. ўпраўлення Мін-ва аховы здароўя (1949—56), гал. анколаг Беларусі (1949—54). Навук. працы па анкалогіі, хірург. захворваннях органаў брушной поласці і інш.
Літ.:
Артишевский Л.И., Дерюго Н.К. Н.И.Бобрик — известный хирург Белоруссии // Здравоохранение Белоруссии. 1991. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗЕ́Й Леанід Вікенцьевіч (7.4.1929, г. Вілейка Мінскай вобл. — 5.7.1977),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1968), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1959 працаваў у ім і адначасова з 1968 гал.хірургМін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па хірург. метадах лячэння хвароб гепатабіліярнай сістэмы і падстраўнікавай залозы, партальнай гіпертэнзіі і гастраэнтэралогіі, па экстракарпаральных метадах дэтаксікацыі ў хірургіі.
Тв.:
Клиника и хирургическое лечение холецистита. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЯЗБО́ЛЬВАННЕ,
штучнае адключэнне ўспрымання болю пры хірург. аперацыях, інш. лячэбных і дыягнастычных працэдурах, траўмах і некаторых захворваннях. Пастаяннае абязбольванне практыкуецца пры нясцерпных працяглых болях, пакутах (напр., у анкалагічнай практыцы). Часовае абязбольванне з’яўляецца звычайнай працэдурай у лячэбнай, асабліва хірург., практыцы; ажыццяўляецца без парушэння свядомасці (мясцовае абязбольванне, або мясцовая анестэзія), а таксама з яе парушэннем (агульнае абязбольванне, або наркоз). Сродкі і метады абязбольвання розныя, прадугледжваюць выкарыстанне хім. (наркотыкі і інш. анестэзіруючыя прэпараты), фіз. (электраток, холад) і нейрапсіхічных (штучная блакада або хірург. адключэнне пэўных участкаў нерв. Сістэмы, гіпнатычнае ўздзеянне) фактараў. Ад правільнасці іх выбару залежыць зыход цяжкіх хірург. аперацый (памылкі ў выбары могуць прывесці да пасляаперацыйнага шоку). Вывучэннем праблем абязбольвання займаецца анестэзіялогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́Ў Мікалай Іванавіч (25.11.1810, Масква — 5.12.1881),
расійскі хірург, анатам, педагог; заснавальнік ваенна-палявой хірургіі і хірург. анатоміі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1847). Скончыў Маскоўскі ун-т (1828). З 1836 праф. Дэрпцкага (Юр’еўскага) ун-та, у 1841—56 у Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі (заг. кафедры і кіраўнік Ін-та практычнай анатоміі). Навук. працы па хірургіі, анатоміі артэрыяльных ствалоў і фасцый. Упершыню ўжыў эфірны наркоз пры хірург. аперацыях (1847), увёў у практыку нерухомую гіпсавую павязку, распрацаваў асновы касцёва-пластычных аперацый. Выдаў «Поўны курс прыкладной анатоміі чалавечага цела» (1843—48), «Тапаграфічную анатомію...» (1851—54), «Асновы агульнай ваенна-палявой хірургіі» (ч. 1—2, 1865—66). Удзельнічаў у Севастопальскай абароне 1854—55.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1957—62.
Літ.:
Порудоминский В. Пирогов. М., 1969;
Геселевич А.М. Летопись жизни Н.И.Пирогова (1810—1881). М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ Франц Вікенцьевіч (1864, в. Клесель Рэчыцкага пав. — 10.6.1933),
бел.хірург.Д-р медыцыны (1900). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1889). З 1914 урач у бальніцах Гомеля, Мазыра. Працы па даследаванні хвароб органаў брушной поласці, па клінічнай хірургіі і арганізацыі хірург. дапамогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ПЕНКА Вадзім Рыгоравіч (17.8.1924, в. Шамава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобласці — 20.12.1989),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1972), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працаваў да 1975 і ў 1978—87. Адначасова гал.хірургМін-ва аховы здароўя Беларусі (1978—87). У 1975—78 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург. лячэнні шчытападобнай залозы, язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі, паталогіі гепатабіліярнай сістэмы, праблемах партальнай гіпертэнзіі і сарбцыйнай дэтаксікацыі ў хірургіі.
Тв.:
Хирургическое лечение тиреотоксикозов. Мн., 1961;
Практическое пособие по частной хирургии. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЯ́ЛЬСКІ Ілья Васілевіч (6.8.1789, с. Вараб’ёўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 20.12.1866),
расійскі анатам і хірург; заснавальнік вучэння пра індывід. зменлівасць. Акад. Пецярбургскай АМ (1842). Скончыў Мед.-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1814), працаваў у ёй (з 1821 праф.). Выкладаў пластычную анатомію ў Акадэміі мастацтваў. Навук. працы па тапаграфічнай анатоміі органаў, метадах аператыўнага лячэння сасудзістых анеўрызмаў, бальзаміраванні, замарожванні трупаў. Адзін з першых у Расіі выкарыстаў наркоз, пераліванне крыві, антысептычныя сродкі. Рацыяналізаваў хірург. інструменты (шпрыц, турнікет, шпатэль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫСЕ́ПТЫКА (ад анты... + грэч. sēptikos гніласны),
комплекс лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне патагенных мікробаў у пашкоджаных тканках або арганізме ў цэлым, на папярэджанне або ліквідацыю інфекц. запаленчага працэсу. Пры мясцовай антысептыцы антысептычныя сродкі ўплываюць непасрэдна на інфекцыю ў ране, пры агульнай лек. рэчывы дзейнічаюць праз кроў.
У практыцы выкарыстоўваюць мех. (хірург. апрацоўка раны), фіз. (гіграскапічная павязка, ультрагук, ультрафіялетавыя прамяні), хім. (хлорзамяшчальныя злучэнні, к-ты, шчолачы, спірты і інш. рэчывы, якія знішчаюць ці стрымліваюць развіццё мікробаў, актывізуюць ахоўныя сілы арганізма і фагацытоз), біял. (антыбіётыкі, бактэрыяфагі) і спалучаныя метады антысептыкі. У хірург. практыку антысептыку ўпершыню ўвёў англ.хірург Дж.Лістэр (1867).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТВІНКО́Ў Мікалай Іванавіч (н. 15.3.1936, в. Барысавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1968 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па сасудзістай хірургіі, хірург. гастраэнтэралогіі, хірургіі лёгкіх і стрававода.