механізм ткацкага станка, які ўтварае прамежкі (зевы) паміж ніткамі асновы і дазваляе вырабляць тканіну з буйнаўзорыстым (жакардавым) перапляценнем нітак. Створана ў 1804—08 франц. ткачом і вынаходнікам Ж.М.Жакарам.
Складаецца з прыстасавання пад’ёму і апускання нітак і прыстасавання, што стварае ўзор. У адрозненне ад рэмізных зеваўтваральных механізмаў, якія кіруюць вял. групай нітак асновы, Ж.м. кіруе асобна кожнай ніткай асновы ці невялікай іх групай. Гэта дае магчымасць вырабляць тканіны такіх перапляценняў, паўторны элемент якіх мае мноства нітак па аснове і па ўтку. З дапамогай Ж.м. вырабляюць дэкар. тканіны, дываны з выразнымі маляўнічымі, часам вельмі складанымі малюнкамі (пейзажы, партрэты і г.д).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРГА́МЕНТ (ням. Pergament ад грэч. Pergamos Пергам, горад у М. Азіі, дзе ў 2 ст. да н.э. пачалі выраб П.),
від нядубленай спец. апрацаванай скуры. Валодае адносна вял. трываласцю на разрыў (10—12 кгс/мм2). Са стараж. часоў выкарыстоўваўся як асн. матэрыял для пісьма, вырабу калчанаў і шчытоў. Да вынаходства кнігадрукавання на П. былі напісаны асн. пісьмовыя помнікі ў Еўропе 10—пач. 15 ст. На Беларусі з 11 ст. вядомыя ў асн. богаслужэбныя і рэлігійныя кнігі: Тураўскае евангелле, Полацкае евангелле (канец 12 ст.), Аршанскае евангелле, Мсціжскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле, творы Кірылы Тураўскага, «мінеі-чэцці» і інш. Вядомы таксама віды П.: скура для дэталей ткацкага станка, шпагат і муз. П. для барабанаў.
Бёрда ’дэталь ткацкага станка’; таксама бе́рда. Рус.бёрдо, укр.бе́рдо, польск.bardo, чэш.brdo, балг.бъ̀рдо, серб.-харв.бр̋до і г. д. Прасл.bьrdo. Роднаснае: лат.birde ’ткацкі стан’, ст.-в.-ням.bort ’край’ і г. д. Траўтман, 33; Бернекер, 118, Фасмер, 1, 152. Падрабязна Трубачоў, Ремесл. терм., 26–31, 130–131.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вагане́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Невялікі вагон або платформе, прыстасаваныя для перавозкі грузаў па вузкакалейных або падвесных дарогах. Свежасцю ночы патыхае з шырокіх адчыненых варот, адкуль з мяккім грукатам коцяцца бярвенні і кладуцца на ваганетку, каб пасля пад’ехаць да станка.Пестрак.Мел і гліна падвозяцца да.. [басейнаў] ваганеткамі з кар’ераў.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́гель, ‑гля, м.
1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў. На падлозе, каля пячэй .. — тыглі, ліцейныя формачкі, не завершаныя апрацоўкай металічныя рэчы і шмат адходаў, галоўным чынам аплаўленая бронза і бронзавыя пласціны.«Помнікі».
2.Спец. Металічная пліта друкарскага станка або тыгельнай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.
[Ням. Tiegel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРО́БКА ПЕРАДА́Ч, каробка скарасцей,
механізм, з дапамогай якога рэгулююць частату вярчэння выхаднога вала ў сілавых перадачах трансп. машын, станкоў і інш. Размяшчаецца ў асобным корпусе (каробцы) ці ў агульным з інш. механізмамі. Бывае бесступеньчатая (варыятар), ступеньчатая (мае зубчастыя перадачы) і камбінаваная. Канструкцыя залежыць ад прызначэння К.п., спосабу пераключэння перадач і тэхн. характарыстык машыны ці станка. К.п., прызначаная для змены падачы (перамяшчэння інструменту адносна апрацаванай загатоўкі) у металарэзных, дрэваапрацоўчых і каменярэзных станках, наз. каробкай падач.
В.А.Сяргеенка.
Схема трохступеньчатай каробкі перадач: 1 — вядучы вал; 2 — вядучая шасцярня пастаяннага зачаплення; 3 — кулачковая муфта; 4 — шасцярня 2-й перадачы; 5 — шасцярня 1-й перадачы і задняга ходу; 6 — выхадны вал; 7 — прамежкавая шасцярня задняга ходу; 8, 9, 10 — вядучыя шасцерні задняга ходу, 1-й і 2-й перадач; 11 — прамежкавы вал; 12 — выхадная шасцярня пастаяннага зачаплення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збо́рка1, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Дзеяннепаводледзеясл. збіраць — сабраць (у 6 знач.); злучэнне частак механізмаў, канструкцый і пад. для атрымання гатовага вырабу. Зборка станка. Зборка дома. Працэс зборкі.
збо́рка2, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Складка на адзежыне, матэрыяле. Спадніца ў зборкі. □ Змітрок расшпіліў каўнер, разгладзіў зборкі кужэльнай вышыванай кашулі.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
торк, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. торкаць і торкацца. [Галя:] — Я кажу: «Дзед, канцылярыя не налічае». Дык ён кукіш мне пад нос торк. «Во і табе і тваёй канцылярыі». Во стары цяльпух, а?Ермаловіч.[Курнеў:] Другі стаіць ля станка і ні бэ ні мэ, торк сюды, порк туды, а станок — ні з месца.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кро́сны, красён; адз.няма.
1. Ткацкі станок. Ставіць кросны. □ І маці праз доўгія, сумныя вёсны Ткуць пояс квяцісты герою на кроснах.Броўка.
2. Ніцяная аснова, якая навіваецца на навой станка. Снаваць кросны. Навіваць кросны.
3. Палатно, тканіна. Ткаць кросны. □ Гэлька кросны тчэ на коўдру, на бялізну, на радно.Сташэўскі./уперан.ужыв.[Апанаска] добра бачыў кроплі расы на кроснах, вытканых павукамі.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)