тапту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
1. Разм. Жан. да таптун.
2. Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі. У Куранях ракі .. не было, і снасць тут у людзей трымалася свая, балотная: лазовыя баўтухі, лазовыя таптухі, венцяры... Мележ. Калісьці ж вось тут у лазе Таптухі мы ставілі самі, Ішлі асцярожна ў вадзе. Нясмела тапталі нагамі. Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тры́брат ‘рыбалоўная снасць — крыга або гегні — з драўлянай асновай — палазамі’ (брасл., Лекс. балтызмы, 18). Балтызм, параўн. літ. trìbradis, лат. trijbradis ‘браднік, які вядуць рыбаловы’ < лат. tris ‘тры’ + brist ‘брысці’ (Лаўмане, там жа; Анікін, Опыт, 289). Параўн. іншыя назвы, магчыма, частковыя беларускія калькі: трайнік, трыяк, трыброднік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галс
(гал. hals)
1) напрамак руху паруснага судна адносна ветру;
2) снасць паруснага судна, якая ўтрымлівае ніжні пярэдні вугал паруса;
3) адрэзак шляху судна ад павароту да павароту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Старажня́ ‘рыбалоўная снасць (рагулька з шнурам)’ (маг., Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1972, 4, 56), сторо́жня ‘стаўная вуда на шчупакоў’ (ТС, Нар. Гом.). Да старажыць ‘пільнаваць’, параўн. сто́рож ‘стаўная вуда на шчупакоў; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе, які сігналізуе аб наяўнасці злоўленай рыбы’ (ТС). Гл. стораж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарлі́ца, жэ́рліца ’рыбалоўная снасць для лоўлі драпежнай рыбы на жыўца’ (ТСБМ). Рус. маск., разан., уладз., сарат., дан. же́рли́ка, же́рлиха ’тс’. Ст.-рус. (XVII ст.) жерлица, жерлика ’тс’. Утворана ад асновы *жерл‑ з суфіксам ‑ица. Аснова можа належаць да назоўніка жерло ’зяпа’ (гл. жарло́ 1) або дзеяслова жарля́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
1. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад. Удар з адцяжкай.
2. Разм. Наўмыснае адцягванне выканання чаго‑н., перанясенне чаго‑н. на пазнейшы час. Адцяжка водпуску.
3. Спец. Снасць (трос, канат і пад.), якой умацоўваюць што‑н., адцягваючы яе ўбок. Садоўнікі ўзварушвалі .. зямлю каля тоўстых дрэў, папраўлялі на ствалах драцяныя адцяжкі. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́старажня, посторожэнь, постаражань ’вуда, наматаная на рагульку (вулачку)’ (карэліц., Янк.1: віц., гом., маг., Браім, Рыбалоўства; саліг., Нар. словатв.), ’таўсцейшая за вуду снасць для лоўлі шчупакоў’ (лях., Сл. ПЗБ; ТС), параўн. польск. postroga, nastroga ’прылада, насадачная на вуду’. Утворана ад старажыл (гл.) пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. *‑en‑/‑ьn‑. Магчыма, існавала прамежкавая форма *po‑storgi̯b > *постараж, параўн. старожка ’вуда-рагулька’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
я́рус, ‑а, м.
1. Рад гарызантальна размешчаных прадметаў адзін над другім. Дошкі складзены ў пяць ярусаў. □ Паўзбоч.. [печы] ляжала ў ярусах бярвенне. Сачанка.
2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале. Ложа другога яруса. □ Вялізная зала.. тэатра.. і ўсе ярусы паўнюткі людзей. Скрыган.
3. У геалогіі — сукупнасць горных парод, якія ўтварыліся на працягу геалагічнага веку.
4. У рыбалоўстве — рыбалоўная кручковая снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з замацаванымі на ёй на пэўнай адлегласці адзін ад другога кручкамі на павадках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Панара́д ’каркас, аснова калёс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’ткацкі станок’ (Мат. Гом., Нар. сл.), ’поўны камплект колаў’ (Інстр. I), ’другарадныя часткі бота: сцелькі, заднікі і інш.’ (Гарэц.), ’усе ткацкія прылады’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II), понара́д ’тс’ (Влад.), панаро́д ’калёсы з драбінамі; матэрыял на ніз ботаў’ (Др.-Падб.). Беларускі рэгіяналізм. Утворана пры дапамозе прыст. па‑ ад нарад (гл.) або як бязафіксны дэрыват ад *панарадзіць < нарадзіць (гл.); далей да рад. У інш. слав. мовах з іншымі прыстаўкамі: рус. снаря́д ’снасць, прылады’, чэш. nářadí ’прылады’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кло́мля ’рыбацкая снасць, лавушка з адкрытым заходам’ (ТСБМ, Мат. Гом., Янк. I, Сл. паўн.-зах., Крыв., Сцяшк., Нар. лекс., Сцяц.). Укр. кімля, климля, кломля, рус. (зах.) кломля ’тс’, серб.-харв. кло̏ња ’пастка для птушак’, славен. klȏnja ’тс’, польск. kłomia, kłonia ’тс’, славац. kloňa ’кошык для квахтухі’. Пералічаныя паралелі можна аб’яднаць у адзін архетып klomьnja, які лічыцца роднасным з гоц. hlamma ’пастка’ (Махэк₁, 206). Бернекер (1, 522) звязвае гэту групу слоў з прасл. kloniti, што неверагодна як з фанетычнага боку (дублет польск. kłomia/kłonia), так і з семантычнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)