ЦЕРАШЧА́ТАВА Вольга Васілеўна (24.7.1926, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 30.3.1992),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1968). Скончыла Маскоўскі паліграф.ін-т (1961). З 1966 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (з 1978 заг. сектара і Музея стараж.бел. культуры). Даследавала бел. і стараж.-бел. выяўл. мастацтва. Складальнік, аўтар артыкулаў і ўступаў кн. «Музей старажытнабеларускай культуры: Каталог экспазіцыі» (1983), «Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці» (1985) Адзін з аўтараў «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8, 1977), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—4, 1987—90).
Тв.:
Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1978;
Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНІ́ЦКАЯ Мая Міхайлаўна (н. 22.5.1931, б. хутар Валянцінава Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1974). Скончыла Усесаюзны завочны ін-тсав. гандлю (1955). З 1958 працавала ў выд-вах «Звязда» і «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1974—77, у 1975—76 заг. рэдакцыі), Мін-ве мясц. прам-сці і быт. абслугоўвання насельніцтва Беларусі, у 1971—74, 1977—91 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1991—94 у Нац.навук.-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны, з 1997 у Бел.дзярж. ін-це праблем культуры. Даследуе гісторыю бел. культуры, у т. л. гісторыю маст. шкла, творчасць мастакоў дэкар.-прыкладнога мастацтва, праблемы сучаснага бел. мастацтва. Аўтар раздзелаў па дэкар.-прыкладным мастацтве ў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94); аўтар прадмовы і складальнік раздзелаў па шкле, фарфоры, фаянсе і металапластыцы ў каталогу выстаўкі «Мадэрн са збораў беларускіх музеяў» (1990, г. Плоцк, Польшча); складальнік раздзела па дэкар.-прыкладным мастацтве ў альбоме-каталогу «Беларускае мастацтва XX стагоддзя» (2003) рэсп. выстаўкі «Беларусь — трэцяму тысячагоддзю» і інш. Адзін з аўтараў і навук. рэдактар «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), серыйнага навук. выдання «Вяртанне» (1992—97), першага мультымедыйнага выдання «Беларуская культура. Лепшыя старонкі: Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі» (2000).
Тв.:
Беларускае мастацкае шкло XVI—XVIII стст. Мн., 1977;
Вытокі шкларобства Беларусі. Мн., 1980;
Беларускае мастацкае шкло, XIX — пачатак XX стагоддзя. Мн., 1984;
Гісторыя шкляной вясёлкі. Мн., 1986;
Художественное стекло Советской Белоруссии. Мн., 1989.
латышскі літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1956). Скончыла Латвійскі ун-т (1949). Даследчыца творчасці Я.Судрабкална, бел.-лат.гіст. і літ. сувязей (кн. «Дружба, умацаваная ў вяках», з Д.Вікснай, 1977). Прымала ўдзел у складанні навук. збору твораў Я.Райніса (т. 1—3, 5—7, 17; варыянтаў 1—3; Дзярж. прэмія Латвіі 1986). Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Складальніклат.-бел. і бел.-лат. слоўніка. На лат. мову пераклала зб. прозы У.Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я.Коласа і інш. Прэзідэнт Латышскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЙЦАЎ Іван Раманавіч (27.1.1870, в. Забялышын Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 4.1.1947),
рускі і бел. матэматык. Праф. (1924). Д-рфіз.-матэм.н. (1935). Брат Я.Брайцава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1896), працаваў у ім. З 1900 у Варшаўскім, з 1916 у Ніжагародскім політэхн. ін-тах, з 1918 у Ніжагародскім ун-це. Адзін з арганізатараў БДУ, складальнік праекта вучэбнага плана для фіз.-матэм. ф-та (1921). Навук. працы па тэорыі аналітычных функцый і функцыянальных ураўненняў.
Тв.:
Изыскание особых точек функции, определяемой рядом Тейлора. М., 1907;
Аб адным спосабе прадстаўлення функцыі, дэфініраванай радам Дырыхле // Зб. прац Фізікаматэм. ін-та БАН. Мн., 1935. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗІ́ЦКІ Аляксей Кузьміч (н. 2.5.1934, в. Пугачова, цяпер у межах г. Брэст),
бел. крытык. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1956). Працаваў у дзіцячым доме, сакратаром райкома камсамола, журналістам на Брэстчыне. З 1962 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1966 у Дзяржкамдруку Беларусі, з 1972 літ. кансультант Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1959. Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв’ю, гутарак пра л-ру («Дыялогі», 1968; «Сустрэчы», 1972; «Вачыма сяброў», 1977; «Сябрына», 1986; «Гутаркі», 1988); літ.-знаўчых прац («Пра майстэрства дэталі», 1969, «Творчасць Івана Шамякіна», 1971). Выступае ў жанры малой прозы. Складальнікбіягр. даведнікаў «Пісьменнікі Савецкай Беларусі» (1981), «Беларускія пісьменнікі (1917—1990)» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НЕНКАЎ Павел Васілевіч (1.7.1813, паводле інш. звестак 30.6.1812, Масква — 20.3.1887),
рускі крытык, гісторык літаратуры, мемуарыст. Вольны слухач Пецярбургскага ун-та. У «Отечественных записках» і «Современнике» апублікаваў цыкл артыкулаў «Парыжскія пісьмы» (1847—48). Аўтар кн. «Матэрыялы для біяграфіі А.С.Пушкіна» (1853), «Пушкін у Аляксандраўскую эпоху» (1874), складальнік першага пасмяротнага збору твораў А.Пушкіна (т. 1—7; 1855—57). Найб. значную частку спадчыны Аненкава складаюць мемуары, у т. л.кн. «Выдатнае дзесяцігоддзе (1838—1848)» (1880) — адна з асн. крыніц вывучэння літ. думкі і грамадскага руху 1830—40-х г.
Тв.:
Воспоминания и критические очерки 1849—1868. Т. 1—3. Спб., 1877—81;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЧУ́Н Юрый Аляксандравіч (27.12.1931, Мінск — 11.6.1997),
бел. графік, мастацтвазнавец. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Маск. паліграф.ін-т (1965). Працаваў гал. мастаком выд-ва «Ураджай» (1964—69), нач. аддзела ў Мін-ве культуры Беларусі (1972—75). З 1977 дырэктар Нац.маст. музея Беларусі. Работы ў станковай («Хвоі», 1965; «Ружовая сядзіба», 1969; «Жнівень», 1980; «Сакавік», 1982, і інш.) і кніжнай графіцы, паліграф. дызайне. Аўтар-складальнік альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ТКАЯ Ларыса Лявонцьеўна (н. 17.3.1919, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на),
бел.літ.-знавец, педагог. Канд.філал.н. (1963). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1938). Настаўнічала. У 1955—94 выкладала ў БДУ. Даследуе стараж.бел. і рус. л-ры, іх узаемасувязі і ўзаемаўплывы. Выступае з літ.-крытычнымі артыкуламі па сучаснай бел. л-ры. Складальнік навучальных і метадычных дапаможнікаў, хрэстаматый для студэнтаў і школьнікаў: «Старажытная руская літаратура ў даследаваннях» (1979), «Гісторыя старажытнай рускай літаратуры і літаратуры XVIII ст.» (1982; абедзве з Л.Гусевай), «Аб мінулым Бацькаўшчыны» (1985), «Руская літаратура XVIII ст.» (1988), «Літаратура Старажытнай Русі і XVIII ст.» (1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАФА́РАЎ Пётр Іванавіч (у манастве Паладый; 29.9.1817, г. Чыстапаль, Татарстан — 18.12.1878),
расійскі вучоны-ўсходазнавец. Вучыўся ў Казанскай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У вер. 1840 у складзе рус. духоўнай місіі паехаў у Пекін (знаходзіўся там з перапынкамі 38 гадоў). Складальнік «Кітайска-рускага слоўніка» (ч. 1—2, 1888; завершаны П.С.Паповым). Пераклаў кіт. пісьмовыя помнікі «Падарожжа даоскага манаха Чан Чуня на Захад», «Старажытнае мангольскае паданне аб Чынгісхане» (1866) і інш. Аўтар прац па гісторыі рэлігій у Кітаі (будызму, хрысціянству, ісламу) і рас.-кіт. адносін. У 1870—71 удзельнічаў у археал. і этнагр. экспедыцыі Рус.геагр.т-ва ў Усурыйскі край.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАР (Kollár) Ян (29.7.1793, в. Мошаўцы, Славакія — 24.1.1852),
славацкі і чэшскі паэт, публіцыст, археолаг. Скончыў Іенскі ун-т (1819). Быў пастарам. З 1849 праф.слав. археалогіі Венскага ун-та. Адстойваў ідэю адраджэння і збліжэння слав. народаў. Пісаў на чэш. мове. Першы зб. «Вершы» (1821) складаюць оды, санеты, элегіі, афарызмы. Патрыят. пафас абароны славян ад прыгнятальнікаў у манум. ліра-эпічнай паэме «Дачка Славы» (1824). Складальнікзб. славацкіх нар. песень (т. 1—2, 1834—35), аўтар трактата «Аб літаратурнай узаемнасці славян» (1836), нататак пра падарожжа ў Італію (1843, 1845).
Тв.:
Рус.пер. — Сто сонетов. М., 1973.
Літ.:
Зайцева А.К. Ян Коллар // История словацкой литературы. М., 1970.