Gewhr n -(e)s, -e вінто́ўка, стрэ́льба;

dppelläufiges ~ дубальто́ўка; дубальто́вае ружжо́;

~ bei Fuß!, ~ ab! да нагі́! (каманда);

~ über!, ~ auf! на плячо́! (каманда);

an die ~e! у ружжо́! (каманда);

das ~ nlegen узя́ць ружжо́ напагато́ў, прыцэ́ліцца;

das ~ bfeuern вы́страліць з ружжа́ [вінто́ўкі];

das ~ präsenteren узя́ць на караву́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rifle

I [ˈraɪfəl]

n.

стрэ́льба f., ружжо́ n.

II [ˈraɪfəl]

v.t.

1) ператраса́ць

2) абіра́ць дачы́ста, аблато́шваць

The boys rifled the apple tree — Хло́пцы аблаташы́лі я́блыню

3) нараза́ць ствол (у збро́і)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вінтоўкаружжо з вінтавымі нарэзамі ў канале ствала’ (БРС, КТС). Укр. гвінтівка, рус. винтовка, ст.-рус. винтовка (з XVII ст.). Утворана ад прыметніка винтовой пры дапамозе суф. ‑к‑a па мадэлі водянка і інш. (КЭСРЯ, 82; Шанскі, 1, В, 102; Фасмер, 1, 317; Унбегаун, Sel. Papers, 1969, 243). Бел. лексема запазычана з рускай мовы. Сюды ж вінтовачны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мушке́т1 ’старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання замка’ (ТСБМ, БелСЭ), ’самаробны пісталет’ (Бяльк.). Сучасная форма з рус. мушкет ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 86). Аднак ст.-бел. мушкетъ ’тс’ (1616 г.) запазычана са ст.-польск. muszkiet, якое з франц. mousquet ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 69).

Мушке́т2 ’бузіна, Sambucus L.’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад мушкат, мускат (ст.-бел. мушкатела ’сорт віна і вінаграду’) паводле падабенства (ягады, колер?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асячы́ся і (радзей) асе́кчыся, асякуся, асячэшся, асячэцца; асячомся, асечацеся, асякуцца; пр. асекся, ‑лася; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не зрабіць выстралу (пра ружжо, рэвальвер і інш.).

2. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца на слове. Надзя неяк адразу асеклася, пачырванела. Кулакоўскі. // Пацярпець няўдачу ў чым‑н. [Аксіння:] — Асеклася раз, дык цяпер разумнейшай буду. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збро́я, -і, ж.

Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.

Агнястрэльная з.

Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.). Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.). Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.). Ядзерная з.

Абараняцца са зброяй у руках.

Ідэйная з. (перан.). Скласці зброю (перан.: здацца; высок.). Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высок.). Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжн.).

|| прым. збро́евы, -ая, -ае і збро́йны, -ая, -ае.

Зброевая (збройная) майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КРАМЯНЁВАЯ ЗБРО́Я,

ручная гладкаствольная або наразная агнястрэльная зброя (ружжо, пісталет) з крамянёвым (калясцовым або ўдарна-крамянёвым) замком. Узнікла ў 16 ст. Прынцып яе дзеяння заключаўся ў тым, што запальванне зарада адбывалася пры дапамозе іскраў, што высякаліся крэменем пры трэнні стальнога кольца (калясцовы замок, ужываўся да канца 16 ст.) ці ў момант яго ўдару аб крэсіўную пласцінку (ударна-крамянёвы замок, што выцесніў калясцовы). К.з. была на ўзбраенні многіх армій свету, у т. л. ў ВКЛ. Найб. пашыраныя яе ўзоры ва Усх. Еўропе мелі калібр 17,5—21,5 мм, масу 4,0—5,6 кг, далёкасць стральбы ад 140 да 800 м, скарастрэльнасць 1 стрэл за 1—1,5 мін (гладкаствольныя) і 1 стрэл за 5 мін (наразныя, з тугім загонам кулі). У сярэдзіне 19 ст. ўсюды заменена ўдарнай зброяй — вінтоўкай з ударным замком (з выкарыстаннем капсуля).

Да арт. Крамянёвая зброя. Крамянёвыя ружжы: 1 — з кольцава-крамянёвым замком; 2 — з крамянёвым ударным замком; 3 — расійскае пяхотнае ўзору 1826.

т. 8, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Flnte f -, -n стрэ́льба, ружжо́;

die ~ ins Korn wrfen* пасава́ць пе́рад ця́жкасцямі; скла́сці збро́ю, зда́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Bajontt n -(e)s, -e штык, штых;

das ~ fällen браць ружжо́ напераве́с;

das ~ ufpflanzen [ufstecken] прымкну́ць штык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВАЕ́ННА-ПРАМЫСЛО́ВЫ КО́МПЛЕКС (ВПК),

альянс ваеннай прамысловасці, узбр. сіл і звязаных з імі дзярж. апарату, навукі і сродкаў масавай інфармацыі. Пачаў фарміравацца ў ЗША і СССР у 2-ю сусв. вайну. Тэрмін уведзены амер. прэзідэнтам Д.​Эйзенхаўэрам у 1950-я г. ВПК асабліва актыўна развіваўся пасля 2-й сусв. вайны ў сувязі з нарастаннем процістаяння 2 процілеглых сусв. сістэм, «халоднай вайны». У выніку ўзніклі блокі ваенныя, у т. л. Паўночны Атлантычны пакт і Варшаўскі дагавор 1955. У ВПК выкарыстоўваліся найноўшыя дасягненні навук.-тэхн. прагрэсу, ён быў асновай мілітарызацыі эканомікі. У свеце ў канцы 1980-х г. у ваен. вытв-сці было занята каля 30 млн. чал. і столькі ж пастаўлена пад ружжо ва ўзбр. сілах, каля 500 тыс. вучоных займаліся ваен.-навук. распрацоўкамі. У сувязі з раззбраеннем, асабліва пасля распаду СССР, сусв. сацыяліст. сістэмы і яе ваен. блока на многіх прадпрыемствах ВПК пачалася канверсія. Але ён па-ранейшаму мае магутны патэнцыял, выпускае вял. колькасць узбраенняў для сваіх краін і ваен. бізнесу. На Беларусі на ВПК працавала больш за 100 прадпрыемстваў — пераважна радыёэлектроннай прам-сці і прыладабудавання.

т. 3, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)