Вінтоўка ’ружжо з вінтавымі нарэзамі ў канале ствала’ (БРС, КТС). Укр.гвінтівка, рус.винтовка, ст.-рус.винтовка (з XVII ст.). Утворана ад прыметніка винтовой пры дапамозе суф. ‑к‑a па мадэлі водянка і інш. (КЭСРЯ, 82; Шанскі, 1, В, 102; Фасмер, 1, 317; Унбегаун, Sel. Papers, 1969, 243). Бел. лексема запазычана з рускай мовы. Сюды ж вінтовачны.