Прыпаве́стка ’дадатак да аповесці, апавядання; прымаўка’ (Нас.), прыповесьць ’прытча’ (Ласт.), ст.-бел. приповѣсть ’прымаўка’ (Ужэвіч, 1616, гл. Карскі 2–3, 92), приповесть, приповястка ’тс’, приповясть ’прытча’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. припові́стка, припові́сть ’прыказка, прымаўка; апавяданне; прытча’, припові́дка ’прыказка, прымаўка’. Улічваючы фанетыку, магчыма, запазычана з польск. przypowieść ’прытча, прымаўка’, паводле Банькоўскага (2, 946), ад przypowiedziećрасказаць з маральна-дыдактычным намерам’. Глухак (503) аналагічнае харв. pripovijédati ’расказваць’ лічыць калькай лац. praedicare, што зусім не абавязкова пры наяўнасці *povědati ’распавесці’, параўн. таксама серб.-харв. при̏повест ’прымаўка’, prȉpovijetka ’апавяданне, казка’, славен. pripovêdka ’тс’; гл. Сной₂, 578.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

у́нікум, ‑а, м.

Рэдкі, адзіны ў сваім родзе экземпляр (прадмет або чалавек). Завод-унікум. □ Мяфодзій Кірылавіч Задзерынос, пра якога мы, яго былыя падначаленыя, хочам расказаць, можна сказаць, адзіны экземпляр прыроды, унікум. Прокша. Старому Бародку даўно была пара выходзіць на пенсію, але, відаць, яго трымалі на службе як своеасаблівы астрожны унікум. Машара.

[Лац. unicum — адзіны ў сваім родзе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посвяти́ть сов.

1. (кого, что во что) падзялі́цца (з кім, з чым, чым-небудзь); адкры́ць (каму, чаму, што); азнаёміць (каго, што, з чым); паінфармава́ць (каго, што, аб чым); расказа́ць (каму, чаму, пра што); уве́сці (каго, што, у што);

посвяти́ть в свои́ пла́ны падзялі́цца сваі́мі пла́намі, адкры́ць свае́ пла́ны, азнаёміць са сваі́мі пла́намі, паінфармава́ць аб сваі́х пла́нах, расказа́ць аб сваі́х пла́нах;

посвяти́ть в свои́ интере́сы расказа́ць пра свае́ інтарэ́сы, уве́сці ў свае́ інтарэ́сы;

2. (кого, что, кому, чему) прысвяці́ць;

посвяти́ть себя́ му́зыке прысвяці́ць сябе́ му́зыцы;

3. (возвести в звание) пасвяці́ць;

посвяти́ть в ры́цари пасвяці́ць у ры́цары;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

1. Вызначаць сваю вагу шляхам узважвання.

2. Разм. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што‑н. Былі моманты, калі Саўка важыўся вярнуцца назад, каб расказаць Цімоху ўсю праўду. Колас.

3. Абл. Адважвацца, асмельвацца. [Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца. Зарэцкі.

4. Зал. да важыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што‑н. Нічыпар стаяў напагатове. Ён перагнуўся цераз балясіну, лаўчыўся падсунуць сачок пад рыбіну. Асіпенка. // перан. Дасягаць якой‑н. мэты пры дапамозе розных хітрыкаў; ухітрацца. Прыходзілася выкручвацца, лаўчыцца, каб расказаць усё і ў той жа час сёе-тое і змаўчаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́кага, некаму, некага, некім, не аб кім; займ.

1. адмоўны (ужываецца ў безас. сказах з інф. у ролі галоўнага слова). Няма нікога, каб... Некаму расказаць навіну. Некім перадаць падарунак. □ І некага ёй выпраўляці, І некага ёй сустракаці, Адно — галасіць засталося. Панчанка.

2. неазначальны ў Р (ад займ. «нехта»). Кагосьці. Тут некага не хапае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхлусі́ць, ‑хлушу, ‑хлусіш, ‑хлусіць; зак., што і без дап.

Разм. Апавядаючы пра што‑н., дадаць хлусні, выдумкі; прылгаць. Пра акунёў .. [Васіль], вядома, крыху прыхлусіў — не такія ўжо яны там і вялікія. Якімовіч. Адны ўмеюць складна расказаць пра перажытае, ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што самі вераць у тое, чаго ніколі не было. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да пяць. Пяты дзень. Пяты вагон. Пяты год.

2. у знач. наз. пя́тая, ‑ай, ж. Пятая частка чаго‑н. Адна пятая насельніцтва.

•••

Пятая калона гл. калона.

Пятае кола ў возе гл. кола.

Пятае цераз дзесятае; з пятага на дзесятае — непаслядоўна, без падрабязнасцей (расказаць, адказаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.

1. Размяць, раздрабніць зубамі ў роце ежу або што‑н. іншае. Разжаваць хлеб. Разжаваць мяса.

2. перан. Разм. Вельмі падрабязна растлумачыць, расказаць. Атрымлівалася, што мы не вучні пятага класа, а нейкія выхаванцы дзіцячага сада, якім трэба ўсё разжаваць і гатовае пакласці ў рот. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлі́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разлічыць.

2. у знач. прым. Наўмысны, загадзя абдуманы, не выпадковы. Назаўтра Мсціслаў паспрабаваў расказаць Міхаліне Раўбіч аб сапраўдным жыцці Алеся, аб разлічанай знявазе, якую чыніў яму невядомы вораг. Караткевіч. [Хлопец] так быў заняты працай, што здавалася, нічога не заўважаў вакол — рухі разлічаныя, дакладныя, увішныя. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)