расказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа: -кажы́; -ка́заны; зак., што, аб кім-чым і пра каго-што.

Вусна паведаміць пра што-н. бачанае, чутае.

Р. пра ўсё перажытае.

|| незак. раска́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раска́з, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расказа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскажу́ раска́жам
2-я ас. раска́жаш раска́жаце
3-я ас. раска́жа раска́жуць
Прошлы час
м. расказа́ў расказа́лі
ж. расказа́ла
н. расказа́ла
Загадны лад
2-я ас. раскажы́ раскажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час расказа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расказа́ць сов. рассказа́ть; изложи́ть;

р. усё падрабя́зна — рассказа́ть (изложи́ть) всё подро́бно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што, аб чым, пра каго, што, з дадан. сказам і без дап.

Вусна апісаць, паведаміць пра якія‑н. падзеі (што‑н. бачанае, чутае і пад.). [Дзед Талаш] раскажа камандзіру і пра свой план нападу — гэты план смелы і просты і страты ў людзях не будзе. Колас. [Настаўніца:] — Ну, раскажы мне, Данік, як ты цяпер вучышся? За што двойку атрымаў? Брыль. // Пераказаць прачытанае або пачутае. Расказаць казку. □ [Андрушка:] — А хочаш — я табе кніжку раскажу? Вох, цікавая! Лобан. // Разм. Прачытаць напамяць. Расказаць верш. Расказаць урывак з аповесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́заны расска́занный; изло́женный; см. расказа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

порассказа́ть сов., разг. расказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пове́дать сов., книжн. расказа́ць, паве́даміць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассказа́ть сов. расказа́ць, мног. параска́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праўдападо́бны, -ая, -ае.

Падобны на праўду, верагодны.

Праўдападобная інфармацыя.

Праўдападобна (прысл.) расказаць.

|| наз. праўдападо́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́балбатаць, -бачу, -бачаш, -бача; -бачы; -батаны; зак. (разм.).

Расказаць пра тое, што неабходна было трымаць у сакрэце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)