дада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́й; -да́дзены; зак.

1. каго-што і чаго. Даць, зрабіць, сказаць і пад. ў дадатак да чаго-н.

Астатнія грошы дадам заўтра.

2. што да чаго. Сказаць або напісаць у дадатак да чаго-н.

Да сказанага нечага д.

3. што да чаго. Прыкласці, далучыць.

Да заявы д. медыцынскае заключэнне.

4. што да чаго. Скласці лікі.

Да пяці д. чатыры.

|| незак. дадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. дадава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адга́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм.

1. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой‑н. цяжкай рабоце. Бацька мой у імперыялістычную шэсць гадоў у палоне адгакаў і жывы вярнуўся. Беразняк. З другой паперы бачна, што паспытаў Міхалка і вугальныя шахты. Пад зямелькай адгакаў ён кайлом нешта каля пяці год. «ЛіМ».

2. Адбудаваць. Адгакаць дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odsłona

ж. тэатр. карціна;

sztuka w trzech aktach i pięciu ~ch — п’еса ў трох дзеях і пяці карцінах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пента́рхія

(гр. pentarchiai = пяць старэйшын)

1) калегія пяці, адзін з органаў дзяржаўнай улады ў Стараж. Карфагене;

2) умоўнае абазначэнне тэрытарыяльнага падзелу даўняй Ірландыі на пяць «каралеўстваў» пасля заваявання яе кельтамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

далічы́цца сов.

1. (просчитать до определённого числа) досчита́ть;

д. да ты́сячы — досчита́ть до ты́сячи;

2. (найти ошибку в подсчёте — с отрицанием не) досчита́ться;

не д. пяці́ рублёў — не досчита́ться пяти́ рубле́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

depth

[depӨ]

n.

глыбіня́, глыб f.

the depth of the river — глыбіня́ рэ́чкі

at a depth of 5 feet — на глыбіні́ пяці́ фу́таў

the depth of a forest — глыб ле́су

depth of thought — глыбіня́ ду́мкі

•

- in depth

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Крыж 1 ’сімвал хрысціянскай рэлігіі’, ’фігура з двух брускоў, якія перасякаюцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Сержп. Пр., Грыг., Касп., КЭС, лаг., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Шат.). Ст.-бел. крижъ, крыжъ запазычанне з польск. krzyż (Булыка, Запазыч., 176).

Крыж 2 ’ніжняя частка хрыбетніка з пяці пазванкоў’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., Шат., Дразд., Мат. АС, Мядзв., Шн., Гарэц., Сцяшк., Бяльк., КЭС, лаг., Ян., Сл. паўн.-зах.). Укр. криж ’тс’. Запазычанні з польск. krzyż ’тс’ (зафіксавана з XVI ст.). Гл. Слаўскі, 3, 256.

Крыж 3 ’бядро; клуб’ (Ян.). Да крыж 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́лец ’адзін з пяці канцавых частак кісці рукі або ступні ў чалавека; канечны член на лапах жывёл і птушак; валік або стрыжань у машынах’. Агульнаслав.: рус. па́лец, укр. па́лець, ст.-рус., ц.-слав. пальць, польск. palec, славен. pȃlec ’вялікі палец’ і г. д. Прасл. раlъ > palьcь. Роднаснымі лічацца лац. pollex, ‑icis ’вялікі палец (на руцэ, назе)’ (падваенне l у выніку экспрэсіўнага характару), далей нов.-перс. pālidan ’шукаць, ісці па слядах’, балг. пáлам ’шукаю’, ст.-в.-ням. fuolen ’адчуваць’ (Фасмер, 3, 191; Махэк, 429; у Фасмера, гл. агляд літ-ры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праско́ўка ’вяроўка, якою прывязваецца барана да ворчыка, каромысла’ (Бяльк.). Няясна. Фармальна гэта слова можна было б суаднесці з *праскаць, праск, параўн. укр. праск, пра́скати ’трэск, трэскацца’, польск. prask і г. д. Параўн., адняк, назвы розных вяровак, прывязак і пад.: балг. пра́шка ’плецены пояс; бакавая прывязка ў сядле’, серб.-харв. пра̏ћа ’прывязка ў сядле’, польск. proca ’рэмень у ярме’, што выводзяць з прасл. *portsa ’прашча’, якая названа, верагодна, па матэрыялу, з якога зроблена гэтая прылада для кідання (Сной₂, 557), гл. прашча, параўн. праснёвыя ніткі, ад про́сцень ’верацяно з ніткамі з пяці ручаек’ (Нік. Очерки).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́тык, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. датыкацца — даткнуцца (у 1 знач.). Марына, як заўсёды, прагледзела .. [ведамасці], малюсенькім дотыкам рукі паправіла валасы, хоць яны ляжалі вельмі акуратна. Скрыган. Побач былі слаўныя хлопцы, .. [Андрэй] як быццам адчуваў дотык іх сяброўскіх плячэй. Шахавец.

2. Адно з пяці знешніх пачуццяў — успрыманне адчуванняў, якія ўзнікаюць пры дакрананні да чаго‑н. Непасрэдны дотык. Апасродкаваны дотык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)