кураня́ і куранё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня курыцы.

Куранят увосень лічаць (прыказка) — толькі канец справы пакажа, ці варта было яе пачынаць.

|| памянш. кураня́тка, -а, мн. -і, -так, н.

|| прым. кураня́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бусляня́ і буслянё, ‑няці; мн. бусляняты, ‑нят; н.

Птушаня бусла. На бліжэйшых.. стагах паважна буслы сачылі за буслянятамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fully-fledged [ˌfʊliˈfledʒd] adj.

1. апе́раны і здо́льны лята́ць (пра птушаня)

2. по́ўнасцю абу́чаны, падрыхтава́ны (пра розных спецыялістаў); паўнапра́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няўсе́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца ўседлівасцю. Няўседлівы вучань. □ З гнязда пад дахам птушаня малое, Няўседлівае, выйшла на карніз. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗЕЛЯНУ́ШКА звычайная

(Chloris chloris),

птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, М. Азіі, на Пн Ірана і ў Сярэдняй Азіі. Жыве ў драбналессі, на ўзлесках мяшаных лясоў, у садах, парках і інш. На Беларусі звычайны пералётны і асела-вандроўны віды.

Даўж. цела 8—10 см, маса 25—30 г. Апярэнне самца зеленавата-шэрае, больш яркае на брушку, верх галавы шэры. На баках хваста і крылах жоўтыя плямы. Самка зверху шэра-зялёная, знізу брудна-белая. Маладыя афарбаваны, як самка, на грудзях маюць падоўжаныя бурыя стракаціны. Гнёзды будуе на дрэвах і кустах. Корміцца насякомымі, насеннем раслін, ягадамі. Зімуе ў паўд. ч. гнездавога арэала.

Зелянушка: 1 — самец, 2 — самка, 3 — птушаня.

т. 7, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бяспёры, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пер’я. Уся постаць малога, яго рухі нагадвалі малое бяспёрае птушаня, якое навальніца выкінула з гнязда. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папі́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Пішчаць паціху, час ад часу. Птушаня разяўляла рот і жаласна папісквала. Якімовіч. За перагародкаю папісквала рацыя. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́лупак1 ’хлопчык з вылупленымі вачамі, лаянка хлопца’ (Нас., Некр., КЭС, лаг.); ’адзінае дзіця’ (Нік., Оч.); ’птушаня, якое толькі што вылупілася з яйца’ (Нас.). Рус. вы́лупок ’тс’, укр. ви́лупок ’дзіця (зняважліва)’, польск. wyłupek ’што-небудзь вылупленае (арэх, птушаня)’; ’небарака’, чэш. дыял. výlupek, vejlupek ’арэх, які вылупіўся з шалупіння’. Ад вылупіць (‑цца) у розных значэннях з суф. ‑ъкъ.

Вы́лупак2 ’франт’, вы́лупка ’франціха’ (Касп.). Да вылупіцца ’прыбрацца’ (гл.). Параўн. таксама рус. вылупёна ’франціха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

unfledged

[ʌnˈfledʒd]

adj.

1) бясьпёры, няздо́льны лётаць (пра мало́е птушаня́)

2) Figur. неапе́раны, неразьві́ты; недасьпе́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

піскляня́ і пісклянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Абл. Кураня, птушаня. Разам кормяць пісклянят, Хітрых і свавольных, Разам лётае атрад Па лугах раздольных. Агняцвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)