ГЕ́ЛЬВІХ (Пётр Аўгуставіч) (19.12.1873, г. Віцебск — 7.5.1958),
генерал-маёр артылерыі (1940), вучоны ў галіне балістыкі і тэорыі стральбы. Д-ртэхн.н. (1938), праф. (1935), лаўрэат Дзярж.прэмііСССР 1941. У арміі з 1892. Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1903). Да 1917 выкладчык у гэтай акадэміі. З 1918 палкоўнік Гельвіх у Чырв. Арміі. Да 1943 выкладчык у Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага. Да 1953 у Гал.артыл. упраўленні Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІКА́РПАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (8.7.1892, слабада Георгіеўская, цяпер Лівенскі р-н Арлоўскай вобл., Расія — 30.7.1944),
расійскі авіяканструктар. Герой Сац. Працы (1940). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1916). Ў 1923 стварыў першы сав. знішчальнік І-1 (ІЛ-400). У 1924—38 сканструяваў самалёт-разведчык Р-5, вучэбны самалёт У-2 (По-2), знішчальнікі І-3, І-15, І-16, І-153 («Чайка») і інш.Дзярж.прэмііСССР 1941, 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БА ((Baba) Карнеліу) (н. 18.11.1906, г. Краёва, Румынія),
румынскі жывапісец і графік. Нар. мастак Румыніі (1962). Ганаровы член АМСССР (1958). Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Ясах (1934—38). Аўтар абагульненых кампазіцый на тэмы сял. жыцця («Адпачынак у полі», 1954, «Сяляне», 1958), вострых па характарыстыцы партрэтаў («М.Садавяну», 1953, «Партрэт дзяўчыны», 1957, «Суайчыннікі», 1974), пейзажаў, іл. да твораў рум. пісьменнікаў. Дзярж.прэміі Румыніі.
савецкі вучоны ў галіне мінералогіі і неарган. хіміі. Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АН УССР (1939), Польскай АН (1956). Герой Сац. Працы (1965). З 1944 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў, комплексным даследаванні мінер. багаццяў СССР і іх выкарыстанні. Стварыў новыя віды вяжучых, вогнетрывалых, ізаляцыйных матэрыялаў, буд. і спец. керамікі. Дзярж.прэмііСССР 1942, 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІ́МАЎ (Георгій Уладзіміравіч) (23.4.1901, Масква — 23.1.1953),
рускі фізікахімік. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1926). Працаваў у авіяц. прам-сці (1927—47). З 1949 дырэктар Ін-та фіз. хіміі АНСССР. Распрацаваў тэорыю карозіі металаў (1933—38), класіфікацыю метадаў выпрабавання на карозію, стварыў тэхналогію атрымання гарачатрывалага сплаву для дэталяў авіяц. рухавікоў і шэраг марак нержавейнай сталі. Тры Дзярж.прэмііСССР.
Тв.:
Основы учения о коррозии и защите металлов. М., 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ТАЎ (Міхаіл Уладзіміравіч) (13.3.1908, Масква — 30.8.1982),
расійскі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (1962). З 1959 у Маскоўскім геолагаразведачным ін-це, з 1957 у Геал. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэктоніцы складкавых абласцей Еўразіі. Адзін з аўтараў тэктанічных і геал. карт СССР, Еўропы і свету. Дзярж.прэмііСССР 1951, 1969.
Тв.:
Тектоника и история развития Альпийской геосинклинальной области юга Европейской части СССР и сопредельных стран. М., 1949;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГІН (Яўген Аркадзевіч) (н. 16.1.1921, г. Бор Ніжагародскай вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.Рас.АН (1979), чл.-кар. з 1974). Ген.-лейт.-інжынер (1978). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію (1944). У 1949—91 на навук.-доследнай, канструктарскай і кіруючай рабоце ў НДІэксперым. фізікі. Навук. працы па прыкладной газадынаміцы і фізіцы выбуху. Стварыў унікальныя ўзоры новай тэхнікі. Ленінская прэмія 1959. Дзярж.прэмііСССР 1951, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́Ў (Уладзімір Сямёнавіч) (25.3.1911, г. Разань, Расія — 25.3.1998),
расійскі вучоны ў галіне механікі, праблем кіравання і матэматыкі. Акад.Рас.АН (1981). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію (1931), дзе і працаваў. З 1956 у Ін-це праблем інфарматыкі Рас.АН, адначасова з 1972 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па статыстычнай тэорыі працэсаў кіравання, дынаміцы палёту, тэорыі імавернасцей, дастасавальнай матэматыцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Ленінская прэмія 1990. Дзярж.прэмііСССР 1948, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (сапр.Краўзе) Іван Іванавіч
(н. 29.2.1920, г. Іркуцк, Расія),
расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1959). Скончыў Маскоўскае вучылішча імя Глазунова (1943). У 1943—70 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый; Барыс Гадуноў, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Качубей («Мазепа» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно); першы выканаўца партый Марозкі («Марозка» М.Красева), Бястужава («Дзекабрысты» Ю.Шапорына). Зняўся ў кінафільмах «Яўген Анегін», «Коннік без галавы». Дзярж.прэмііСССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗРУ́КАЎ (Панцеляймон Кандратавіч) (15.2.1909, Масква — 1981),
савецкі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (1968). З 1946 у Ін-це акіяналогіі АНСССР. Працы па марской геалогіі і тэорыі асадканамнажэння ў акіянах. Кіраўнік марскіх экспедыцый на н.-д. судне «Віцязь». Вывучаў донныя адклады мораў Д. Усходу, Ціхага і Індыйскага акіянаў. Дзярж.прэмііСССР 1946, 1951.