ТАТЫШВІ́ЛІ Цысана Бежанаўна (н. 30.12.1937, Тбілісі),
грузінская спявачка (сапрана). Нар. арт. СССР (1979). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1963). З 1963 у Груз. т-ры оперы і балета. Сярод партый: Этэры («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі), Ліза («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Аіда, Эбалі, Дэздэмона («Аіда», «Дон Карлас», «Атэла» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Саламея («Саламея» Р.Штрауса). Выступае таксама ў канцэртах. Дзярж. прэміі Грузіі 1979, 1987.
т. 15, с. 457
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)