ШТУРМАВІ́К,

баявы самалёт, прызначаны для паражэння малапамерных і рухомых наземных (марскіх) цэлей з малых і гранічна малых вышынь. Мае бамбардзіровачнае, ракетнае, артыл. ўзбраенне і бранявую засцярогу. У СССР першы серыйны Ш. — Іл-2 (1939); найб. пашыраны ў Вял. Айч. вайну (выраблена больш за 36 тыс.). Сучасны рас. Ш. Су-25 (1978) мае ўзлётную масу 14,5 т, макс. скорасць 970 км/гадз, практычны паталок 7 км, макс. далёкасць палёту 1250 км; узбраенне — 30-мм двухствольная пушка, ракеты «паветра-зямля» з лазерным навядзеннем, блокі некіруемых ракет і бомбы. З канца 20 ст. на ўзбраенні ВПС некат. інш. краін наступныя Ш.: у ЗША — «Тандэрбалт», у ФРГ і Францыі — «Альфа-Джэт», у Вялікабрытаніі — «Хок».

т. 17, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮДО́ВІН Саламон Барысавіч (15.12.1894, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. — 5.12.1954),

бел. графік. Вучыўся ў віцебскай школе-майстэрні Ю.​Пэна (1908—10), скончыў Віцебскі маст.-практычны ін-т (1922). Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе. Яго работы вылучаюцца павышанай экспрэсіяй, глыбокім рэалізмам. Сярод твораў: «Былое» (1921—28 і 1938—39), «Стары Віцебск» (1921—28), «У калгасе» (1940), «Героі Балтыкі» (1942), «Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны» (1942—47), «Ленінград сёння» (1949), серыі «Новабудоўлі Беларусі» (1936), «Віды Ленінграда» (1946), цыклаў «Былое» (1927), «Абарона Петраграда ў дні наступлення Юдзеніча» (1933).

Літ.:

Бродский В.Я., Земцова А.М. С.​Б.​Юдовин. Л., 1962.

М.​А.​Гугнін.

С.Юдовін. Шавец. З цыкла «Былое». 1927.

т. 18, кн. 1, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРО́ЎСКІ Юрый Пятровіч (н. 6.1.1952, в. Мхінічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі. Д-р мед. н. (1996), праф. (2002). Скончыў Мінскі дзярж. мед. ун-т (1974). З 1994 працуе ў НДІ кардыялогіі (з 2001 рэсп. навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»), з 2001 нам. дырэктара па хірург. дапамозе. Навук. працы па распрацоўцы арыгінальных канструкцый адна- і двухстворкавых штучных клапанаў сэрца (залаты медаль міжнар. выстаўкі 1998), стварэнні штучнага жалудачка сэрца, распрацоўцы агрэсіўных метадаў лячэння вострага каранарнага сіндрому і сардэчнай недастатковасці. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Хирургия сердца. Мн., 1999 (у сааўт.);

Защита миокарда в хирургии сердца. Мн., 1999;

Руководство по кардиологии. Мн., 2003.

т. 18, кн. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэа́льны, -ая, -ае.

1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.

Р. факт.

2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.

Рэальныя планы.

Р. тэрмін.

3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.

Рэальная палітыка.

Р. погляд на жыццё.

○

Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.

Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.

|| наз. рэа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

functional [ˈfʌŋkʃənl] adj.

1. функцыяна́льны; практы́чны

2. які́ дзейнічае/працу́е; спра́ўны;

Is this phone functional? – No, it needs repairing. Гэты тэлефон спраўны? – Не, яго трэба адрамантаваць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

matter-of-fact

[,mætərəvˈfækt]

adj.

1) сухі́, які́ даты́чыцца фа́ктаў, празаі́чны

2) практы́чны, жыцьцёвы, без фанта́зіі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прагма́тык

(гр. pragmatikos = дзелавы)

1) паслядоўнік прагматызму як філасофскай сістэмы;

2) вельмі практычны чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Пра́ктыка ’жыццё, рэчаіснасць як галіна прымянення і праверкі ведаў, палажэнняў; скарыстанне ведаў, навыкаў на справе; дзейнасць урача або юрыста’ (ТСБМ), ’нечаканы выпадак, абставіны’ (Нас.), пра́хтыка ’практыка’ (Шат.), пра́ктык, практыкава́ць, практы́чны. Ст.-бел. практика, практыка ’інтрыгі; прароцтва’ < ст.-польск. praktyka < лац. practica (Булыка, Запазыч., 257). Сучаснае пра́ктыка праз рус. пра́ктика (гл. Крукоўскі, Уплыў, 78) узыходзіць да той жа лацінскай крыніцы і, далей, да грэч. πρακτική (Фасмер, 3, 353).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утыліта́рны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго‑н.; практычны. Максім Багдановіч ставіць і вырашае праблему ідэйна-мастацкай вартасці паэтычных твораў і іх утылітарнай ролі для грамадства. Майхровіч. Замак меў чыста утылітарнае прызначэнне і быў месцам, дзе насельніцтва хавалася на перыяд ваеннай небяспекі. «Помнікі». // Які мае практычнае прымяненне; прыкладны. Утылітарныя веды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

practicable

[ˈpræktɪkəbəl]

adj.

1) зьдзяйсьня́льны, рэа́льны (пра плян, жада́ньні)

2) прае́зны, прае́жджы; прахо́дны (пра даро́гу)

3) практы́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)